Адам Мальдис - Восень пасярод вясны

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Мальдис - Восень пасярод вясны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Восень пасярод вясны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Восень пасярод вясны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У маленькім маёнтку Анелін, размешчаным на беларуска-літоўскім этнічным паграніччы, сустрэліся розныя людзі — рэвалюцыянер Кастусь Каліноўскі і паэт Уладзіслаў Сыракомля, артыстка Галена Маеўская і селянін Грыва. Аказаўшыся ў складанай сітуацыі, героі аповесці прымаюць рашэнні, якія істотна паўплываюць на іх далейшае жыццё. Падзеі твора адбываюцца ў 1861 годзе — адразу ж пасля адмены прыгоннага права, у час сялянскіх хваляванняў.

Восень пасярод вясны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Восень пасярод вясны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тут да іх нячутна падышоў Венк. Прапанаваў яшчэ па шкляніцы. Але яны адмовіліся. Звяждоўскі разлічыўся і першым узняўся з крэсла.

— То ч-чым скончылася ўся рамантычная гісторыя?

— А нічым! Сыракомля вярнуўся ў Вільню. Блуднага бацьку, здаецца, прынялі ва ўлонне сям’і. Галену Пфайфер урэшце прапаў з тэатра, і яна пераехала ў Варшаву, зноў выступала на сцэне. З Кіркорам рассталася. І самае дзіўнае ў гэтай гісторыі… — выйшаўшы на вуліцу, Звяждоўскі непрыкметна паглядзеў па баках: шэрай постаці ўжо не было. — Самае дзіўнае ва ўсёй гэтай гісторыі, што Кіркор не затаіў на Сыракомлю ніякай крыўды. Дапамог прыстроіць яго сына ў шляхецкі інстытут. Мусіць, лічыць, што абодва яны сталі ахвярай пекнай, але пранырлівай камедыянткі, якая выкарыстала іх уплывы для дасягнення сваёй мэты. Цяпер Кіркор знайшоў суцяшэнне з былой жонкай Карэвы, ну таго, што «Віленскую губернию» падрыхтаваў. У адрозненне ад Галены яна не артыстка, а паэтка. Галвіяй падпісваецца — ёсць такое возера ці рэчка на яе радзіме, каля Нарачы. У апошнія гады Кіркор стаў уплывовым чалавекам. Яго «Кур’ер Віленьскі» мае ўжо каля трох тысяч падпісчыкаў. На Літву гэта многа.

— Значыцца, мне, — яны міналі ўжо прысадзістую цэркаўку, у якой (Каліноўскі памятаў) Пётр І хрысціў Ганібала, — давядзецца мець справу з нейкай шалахвосткай. Ці сур’ёзна гэта было — даручаць ёй важную справу?

— Не ведаю, Канстанціне, не ведаю. Не я ёй даручаў! Глядзі, — Звяждоўскі ўсміхнуўся, — каб і ты не трапіў на яе прынадлівы кручок. Хлопец ты відны. А перад ёй, кажуць, нават святы не ўстаіць…

Яны былі ўжо на Ратушным пляцы. Аднекуль з завулка ад бернардзінцаў якраз выходзілі людзі пасля ранішняй імшы. Чорныя мантылькі і крыналіны. Канфедэраткі з белага і фіялетавага сукна. Кінулася ў вочы купка мужчын у старых строях — кунтушах і жупанах. На пагоны Звяждоўскага пазіралі коса, варожа.

— Ты зачакай тут хвілінку, — нешта ўспомніўшы, Звяждоўскі раптам спыніўся. — Мне трэба заскочыць у карпусны штаб і аддаць некаторыя распараджэнні. Гэта недалёка адсюль, у палацы Паца. Тым часам паглядзі вунь кніжкі…

Каліноўскі падышоў да вулічнага гандляра, які расклаўся ледзь не на прыступках касцёла св. Казіміра, і пачаў разглядаць тавар. Нічога асаблівага: кантычкі, соннікі, новае выданне «Літоўскай гаспадыні».

— Я прадам тавар нядорага, — даверліва звярнуўся да Каліноўскага барадаты кнігар, — няхай ягомасць толькі спытае.

— І спытаю. Ці ёсць што новага пана Сыракомлі або пана Марцінкевіча з Мінска? На беларусінскай гаворцы.

Кнігар змераў пакупніка здзіўленым позіркамі

— Пан першы, хто ў мяне сам пытае пра кнігі на беларусінскай гаворцы. Былі раней, але цяпер няма. Чуў ад Завадскага, што пан Марцінкевіч меўся выдаць беларусінскае тлумачэнне «Пана Тадэвуша». Нават першыя быліцы выйшлі з-пад прасы. Аднак цэнзары ўгледзелі там крамолу і знішчылі. Будзе ў мяне яшчэ «Люцынка» пана Марцінкевіча, але па-польску.

— А Сыракомлі?

— Пра што тут казаць. Цяпер толькі на пану Сыракомлі ды на пану Крашэўскім і заробіш… Няма, не хоча пан Сыракомля пісаць. У баварыі на Антокалі сядзіць усё. Пры каўдунах і шнапсе…

— Гэта праўда? — спытаў Каліноўскі Звяждоўскага, які, падышоўшы, чуў канец размовы.

— Сумная праўда, — пацвердзіў той, запрашаючы жэстам прадоўжыць прагулку, — цэлымі днямі з акцёрамі прабывае на Аптокалі, у Боля ці Стылера. Або, накупіўшы гарэлкі і каўбасаў, у Барэйкаўшчыну з кім едзе. Гэта ў іх творчымі пакутамі называецца.

— Шкада. Летась я пазнаў яго на кватэры ў Яўстафія Урублеўскага. Сядзеў маўклівы, пануры. Моладзь яго шанавала, але і спрачалася з ім. Бо ён усё заклікаў да прымірэння, гармоніі паміж дваром і вёскай. А студэнты, што панаехалі з Пецярбурга, з Дэрпта, з Масквы, узнялі яго на смех: якая можа быць гармонія паміж ваўком і авечкай!

— Ёсць гэта ў яго, ёсць. Днямі ў Кіркора, у «Кур’еры Віленьскім», надрукаваў артыкул пра творчасць Вінцэнта Марцінкевіча. Артыкул, увогуле, слушны. Хваліць аўтара за вершыкі, напісаныя на тутэйшай, сярмяжнай гаворцы. Але вось паэму «Гапон» — не ўхваляе. І, што самае дзіўнае, крытыкуе яе не злева, не за лібералізм, не за саладжавасць, а справа — за распальванне саслоўнай нянавісці. Маўляў, Гапон, якога аканом здаў бяспраўна ў рэкруты, павінен быў дараваць свайму крыўдзіцелю, падставіць яму, так сказаць, другую шчаку для аплявухі. Маўляў, паказваючы помслівасць свайго героя, Марцінкевіч узводзіць паклёп на наш сумленны і паслухмяны народ, які ад матухны-натуры надзелены высокай маральнасцю…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Восень пасярод вясны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Восень пасярод вясны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Восень пасярод вясны»

Обсуждение, отзывы о книге «Восень пасярод вясны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x