Леанід Дранько-Майсюк - Стомленасць Парыжам

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Дранько-Майсюк - Стомленасць Парыжам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Стомленасць Парыжам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Стомленасць Парыжам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Леанід Дранько-Майсюк — аўтар шасці кніг паэзіі і прозы. Улюбёны жанр паэта — эсэ, дзе сюжэтную атрыбутыку выконвае матыў падарожжа, а тэматычную — захапленне хараством жанчыны і еўрапейскім мастацтвам. Гэта кніга складзена з двух раздзелаў. У першым раздзеле, які называецца «Вершы для А.», праспяваны гімн каханай, а ў другім, у які ўвайшло эсэ «Стомленасць Парыжам», аутар узнёсла расказвае пра Парыж - сталіцу мастацтваў, вандруючы па берагах Сены, разважае пра класічную неадпаведнасць шчасця і кахання.

Стомленасць Парыжам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Стомленасць Парыжам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

12 снежня 1991. Няміга — вуліца кароткая, некалькі сот метраў, але па ёй можна вандраваць бясконца, калі пад уражаннем просьбы: «Не адпускай мяне...», з букіністычнай крамы, што на Багадзельнай, марудна йсці па Нямізе на Гарадскі Вал і, крыху да яго не дайшоўшы, паволі вяртацца назад, паварочваць направа і ў вузкім рукаве Багадзельнай шукаць і не знаходзіць букіністычную краму, у якой засталася жальба: «Не адпускай мяне...» I зноў па Нямізе ісці на Гарадскі Вал...

13 снежня 1991. Ішлі па Раманаўскай Слабадзе, і я на памяць прачытаў «Мы дажылі да першае зімы...». «Да Новага Года вершаў не пішы, добра?» — папрасіла Яна.

18 снежня 1991. Мой адамізм толькі тады набывае творчы сэнс, калі Яе засмучэнне пераходзіць у замілаванне, калі Яна прамаўляе: «Ты мая выдумка...»

19 снежня 1991. Вось тая хвіліна, калі ты ўпэўнены, што ніхто і нішто, нават насмешлівыя геронты, не перашкодзяць адамізму. Вось тое імгненне, калі жаданне цялеснай любові мацнейшае за неабходнасць разгарнуць кнігу любімага паэта. Вось той дзень, калі ў марозным небе пралятае чырвоны голуб. I вось тая ноч, калі па неонавым снезе прабягае чырвоны кот.

20 снежня 1991. Пасля таго як вынайшлі пісталет, гісторыя самазабойстваў невымерна ўзбагацілася. Аднак жа дасюль невядома, хто першы застрэліўся.

21 снежня 1991. Яна бачыла ў сне новыя строфы. Каб даведацца, што гэта за верш, трэба дажыць да Новага Года, бо я ж паабяцаў да канца снежня маўчаць. Маё маўчанне, дарэчы, мацуецца адкрыццём геронтаў: прыгажосць не тое самае, што і хараство. Прыгажосць — люстэрка маладосці, а хараство — старасці.

22 снежня 1991. Шчасце бывае і такім — ты заходзіш у пад'езд не свайго дома, хвіліну чакаеш і здабываеш упэўненасць, што дзверы бліжэйшай кватэры неўзабаве адчыняцца і выйдзеш на пляцоўку ты сам, толькі дваццацігадовы.

23 снежня 1991. Слабыя промні сонца падаюць на латок, на жоўта-зеленаватыя лімоны. Пачынаецца ігра скупых рэфлексаў, адпаведная гэткім жа скупым пакупніцкім здольнасцям. Я выбіраю адзін лімон і асцярожна кладу на металічную шалю. Лімон заважвае на чатыры рублі 70 капеек. Гэта і ёсць прымітыў паэтычнай дакладнасці. Я расплачваюся і ў ажынавых вачах старой прадаўшчыцы заўважаю знаёма-забытае ўзрушэнне, якое, каб зразумець яго, неабходна, як матчын ліст, прачытаць уголас.

24 снежня 1991. Віншаваў Яе з каталіцкімі Калядамі, і Яна заплакала, і таму хочацца забраць Яе слёзы, як непатрэбную рэч... У двары, каля суседняга пад'езда, мы ўбачылі катафалк, аточаны бязладнай гаворкай, у якой пераважала слова крэматорый. Каб не чуць далей гэту гаворку і не ўбачыць труну, якую ўжо зносілі з верхніх паверхаў, мы паскорылі крок. Дапытлівыя геронты даймалі мяне халоднымі шэптамі: «Калі б нябожчыкаў не хавалі ў зямлю, а толькі спальвалі, Зямля катастрафічна палягчэла б. I тады вецер, нават і не ўраганны, падхапіў бы яе, як паветраны шар, і занёс бы некуды далёка-далёка. Магчыма, нават за межы нашай зорнай сістэмы...»

снежня 1991. Вочы бачаць тое, што ёсць, а душы, як і заўсёды, хочацца большага, таму паэзія шукае ў рэчаіснасці свой нерэчаісны змест і называе яго парфенонам.

снежня 1991. Яна аддаляецца ад мяне, набліжаецца і зноў аддаляецца. Учора быў амаль разрыў, аднак сёння Яна прымірэнча прамовіла: «Хачу разгладзіць твае маршчынкі...» Век бы слухаць такія словы, праз якія адкрываецца сэнс надзейнага супакаення: бойся не таго, што табе ўяўляецца самым небяспечным, бойся таго, чаго ты наогул нават уявіць не можаш... Не ведаю, ці выйшаў я з вершаванага сну і ці зразумеў каханую, але (усё адно дзе пішучы — на падлозе, перагнуўшыся праз край ложка, ці ўтульна седзячы за пісьмовым сталом) адчуваю, што гэтыя запісы трэба завяршаць, нават абрываць на палове старонкі, каб яны канчаткова не апынуліся ў палоне плеаназмаў і рэфрэнаў, а таксама ў сваёй цытатнай празмернасці не сышлі да цэнтоннага пісьма. I наогул — наіўная гэта спроба зразумець каханую, калі сістэма таемных сімвалаў кожнай жанчыны не падлягае расшыфроўцы! I ўсё ж я ўдзячны сваім геронтам, іхняй парадзе пісаць кароткую прозу, бо менавіта гэтая проза дала маёй каханай імя — з гэтага дня Яна ператвараецца ў А.

ВЕРШЫ ДЛЯ А.

* * *

У Вашым голасе квітнеюць астры,
Якіх не бачыў я раней.
Мне зразумела ўсё і ўсё не ясна...
У Вашым голасе квітнеюць астры,
I кожнай кветцы Бог сказаў: квітней.

Мне зразумела ўсё і ўсё не ясна —
Ці варты музыкі такой?!
Ці варты я хвіліны гэтай шчаснай,
Калі гучаць арфічна Вашы астры
Па-над пустой канцэртнай асакой.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Стомленасць Парыжам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Стомленасць Парыжам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Леанід Левановіч - Палыновы вецер
Леанід Левановіч
Леанід Дайнека - Людзі і маланкі
Леанід Дайнека
Леанід Дранько-Майсюк - Паэтаграфічны раман
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Тут
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Акропаль
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Над пляцам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Маракоў - Непамяркоўныя
Леанід Маракоў
Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Стомленасць Парыжам»

Обсуждение, отзывы о книге «Стомленасць Парыжам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x