Леанід Дранько-Майсюк - Стомленасць Парыжам

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Дранько-Майсюк - Стомленасць Парыжам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Стомленасць Парыжам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Стомленасць Парыжам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Леанід Дранько-Майсюк — аўтар шасці кніг паэзіі і прозы. Улюбёны жанр паэта — эсэ, дзе сюжэтную атрыбутыку выконвае матыў падарожжа, а тэматычную — захапленне хараством жанчыны і еўрапейскім мастацтвам. Гэта кніга складзена з двух раздзелаў. У першым раздзеле, які называецца «Вершы для А.», праспяваны гімн каханай, а ў другім, у які ўвайшло эсэ «Стомленасць Парыжам», аутар узнёсла расказвае пра Парыж - сталіцу мастацтваў, вандруючы па берагах Сены, разважае пра класічную неадпаведнасць шчасця і кахання.

Стомленасць Парыжам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Стомленасць Парыжам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

29 кастрычніка 1991. Неабходна было трапіць у Афіны і ўзысці на Акропаль, каб здагадацца, што Яна ё с ц ь, і праз некалькі гадоў адчуць, як перыкардная пустата цярпення завяршаецца пераможным выдыхам: «У Вашым голасе квітнеюць астры...» Рытмізаваная вільгаць крыві рвецца вонкі, і я гадзінамі блукаю па Менску, чуючы асцінатнае дыханне прасодыі. Але пачынаюцца халады, і прасодыя — цеплалюбівая расліна — усё часцей і часцей застаецца пад таршэрным святлом.

7 лістапада 1991. «Чаму ты не пішаш? Сумую без тваіх вершаў!..» Не ведаю, што адказаць, а тым часам геронты вядуць эклектычны дыялог. Геронт смутку даводзіць: «Каб душа набыла яшчэ і фасетачны зрок, трэба навучыцца чытаць аблокі і траву». А геронт весялосці, не слухаючы яго, замілавана ўспамінае сябе, васьмігадовага, калі ўпершыню выпадкова пакаштаваў хлеб, абліты гарэлкай.

8 лістапада 1991. Яна сказала, што я больш адкрыты кнігам, чым людзям, і ў гэты ж момант у маім пакоі вецер адчыніў фортачку. Узляцела ільняная штора, і пахіснуўся таршэр. Калыхнулася люстра, і пад столлю ўзнік пыльны спеў плафонаў. У прыстолках архіўна варухнуліся колішнія польскія фотаздымкі і давыд-гарадоцкія цікеткі. Светлае віно, купленае на запас, пацямнела. Усё ў пакоі нібыта ачалавечылася, набыло мітуслівыя рысы. I толькі кнігі засталіся кнігамі. Яны паводзілі сябе, як багі.

10 лістапада 1991. Цудоўны той цынізм, які не напаказ! Цынізм, глыбока схаваны. Часам ён дапамагае выжыць, асабліва тады, калі лопаецца незваротная павуціна нерваў. Часам хаваецца пад маскай кахання. Здавалася б, дзіўна, але так здараецца... Калі застаюся адзін, ён вырываецца з мяне — мой маленькі везувій — і ў ягонай магме назаўсёды знікаюць пампеі жабрацтва.

11 лістапада 1991. Ашчадна ўдыхнуць прахалоду вечара, усё адно што зірнуць у пустую паштовую скрынку. Слухаць піяніста, адгароджанага ад залы бранявым шклом, нібыта з чорным палатном на вачах прайсці праз батанічны сад. Заняцца гандлем эпітафій, але з умоваю, што першая з іх аздобіць надмагілле свабоды. Замкнуцца ў банкаўскім сейфе, папярэдне выкінуўшы з яго нялічаны лік школьных прамакатак... Пра што яшчэ можна думаць, калі немагчыма сціснуць да пераможнага хрусту крыштальнае горла кахання!

15 лістапада 1991. Былі і ў мяне дні, загорнутыя ў шоўк і высланыя аксамітам. Я не забыўся на іх,— і пасёння яны дарагія мае суразмоўцы. Ёсць у гэтым горадзе месцы, дзе мы сустракаемся,— паркі, могілкі, балконы сімвалісцкай паэзіі. Але часцей за ўсё гэта паркі, дзе словы можна браць у дрэў, пачуцці ў галубіных крылаў, а настрой — у гульнях дзяцей. Тыя дні засталіся такімі ж, як і былі, святочнымі — яркі шоўк не выцвіў, а густы аксаміт не зблажэў. I я, здаецца, той жа — на маёй шыі ранейшае срэбра ў выглядзе ненадзейнай пятлі... Вось мы йдзем па алеі, весела перамаўляемся, і на безыменным пальцы нашай вандроўнай бяседы зелянее буйны алівін. Мы не заваёўнікі, бо свет заваяваны да нас, і не спажыўцы, бо хлеб свой здабываем самі. Мы — субяседнікі, і гэтая алея — брадзільня нашых думак. Удосталь нагаварыўшыся, мы цёпла развітваемся і ведаем, што неўзабаве сустрэнемся зноў. Аднак мне заўсёды балюча успамінаць, як некалі гэтыя дні, загорнутыя ў шоўк і высланыя аксамітам, мяне ашукалі — заместа вечнага кахання далі трохмесячную закаханасць. Праз іхні падман мой адамізм не авалодаў дасканаласцю.

16 лістапада 1991. Сёння Яна была вясёлая, але я не здолеў падтрымаць Яе весялосць. Чамусьці ў кожным маім слове шумела зламысная асака. Хутка развітаўшыся, мы нібыта страцілі адно аднаго назусім.

17 лістапада 1991. Успомніце маіх любімых паэтаў і зразумееце: яны вучыліся ў мяне. Перачытайце іхнюю інтымную лірыку і ўбачыце: яны кахалі, абкрадваючы маё каханне. I хто ж тады больш пачцівы — яны, што не пакінулі мне нават слова падзякі?! Ці я, штодзённа ўдзячны ім за іхняе вучнёўства і крадзеж?!

18 лістапада 1991. Убачыў маладую жанчыну, у позірку якой успыхнула інталія неверагодна-цудоўнага папроку мужчынскай нехлямяжасці: няма перашкодаў, ёсць адсутнасць волі.

1 снежня 1991. Сцэна Опернага тэатра створана для паэзіі, але не для чытання вершаў. Гэта я зразумеў, убачыўшы ў зале Яе, аддзеленую ад мяне арыстакратычным дном аркестравай ямы.

2 снежня 1991. Яна можа знікнуць гэтак жа, як учора ў святле сафітаў знікалі Яе шафранавыя ўборы.

9 снежня 1991. Спатканне. Блок наш трэці суразмоўнік: «...приближается одиночество. Как-то мысленно блуждая по душам, вижу всюду сопротивление...» Узнікае адпаведны лад настрою, але Яна прамовіла, што перачытала мае вершы і палюбіла іх яшчэ больш. Ад шчасця дыханне маё памерла, нібыта меладычныя трысціны лагодна пранізалі сэрца, і кроў зайграла флейтай Пана.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Стомленасць Парыжам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Стомленасць Парыжам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Леанід Левановіч - Палыновы вецер
Леанід Левановіч
Леанід Дайнека - Людзі і маланкі
Леанід Дайнека
Леанід Дранько-Майсюк - Паэтаграфічны раман
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Тут
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Акропаль
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Над пляцам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Маракоў - Непамяркоўныя
Леанід Маракоў
Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Стомленасць Парыжам»

Обсуждение, отзывы о книге «Стомленасць Парыжам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x