Эдуард Акулін - Радно

Здесь есть возможность читать онлайн «Эдуард Акулін - Радно» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Палібіг, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Радно: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Радно»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эдуард Акулін нарадзіўся ў 1963 годзе ў вёсцы Вялікія Нямкі, што на Веткаўшчыне. Скончыў Гомельскі дзяржаўны універсітэт і аспірантуру АН Беларусі. Працаваў настаўнікам, загадчыкам філіі Літмузея Максіма Багдановіча «Беларуская хатка», намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Першацвет», загадчыкам аддзела паэзіі часопіса «Полымя».
Аўтар кніг паэзіі: «Лес дзённага асвятлення» (1988), «Пяшчота ліўня» (1990), «Крыло анёла», (1995), драматычнай містэрыі «На Каляды » (1996) і двух песенных матнітальбомаў: «Мая Крывія» (1995) і «Як Яна і я» (2000).
Паэтычнае радно Эдуарда Акуліна сатканае са светлых і цёмных нітак, яно пяшчотнае і суворае, як само жыццё…

Радно — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Радно», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Крычалі сябры,
вар’яцела вада,
і я вар’яцеў ад страху.
Ды не за сябе -- шкадаваў вядра,
бо новае -- толькі з «мага»...

Казала ж бабуля:
дайніцу бяры,
з іржой – ды для рыбы пойдзе...
А я не паслухаў. Крычалі сябры:
-- Такога вядра не знойдзеш!

Мяне адкачалі пасля рыбакі.
Кіпела са злосці вока...
А я з таго дня Жарало ракі
абходзіў заўжды бокам.

Калі б – не дзяцінства,
Калі б – не вядро,
Калі б – не сляпое вока..
Калі б... А па-іншаму й быць не магло.
Магло – без «блыхі з падскокам»...

Балада пра незапаленую свечку

Ахвярую Алесю К.

Быў вечар калядны
сатканы з завей...
Чаканне. Сябры. Стрэча.
Ды раптам пачуў я ў сабе:
У царкву схадзі і пастаў свечку...

Якая царква? Я там вечнасць не быў.
Каляды. Святы вечар...
Ды голас з нутры мяне зноў паўтарыў:
Пастаў у царкве свечку...

Я кінуў усё. Я паехаў у храм,
дзе ў Слова сплыла рэчка...
І свечку купіў і падаў жабракам,
хрысціўся і ставіў свечку.

Ды свечку маю нібы хтось патушыў--
ачахла ў душы вера?..
Шаптала бабуля мне: -- Многа грашыў.
Хрысціся – спрабуй шчэ раз.

І я спрабаваў. На Міколы абраз
жагнаўся, як след тройчы...
Ды зноў маёй свечкі агеньчык пагас,--
і я апусціў вочы.

І я азірнуўся назад -- у сябе...
Пустэльня. Афган. Горы.
І крыж мой адзіны – аптычны прыцэл,
і Бог мой – сухі порах...

Я плакаць хацеў. Ды ў воку сляза
застыла густым воскам...
Ды раптам пачуў я Архангелаў спеў
і голас з вышынь боскі:

Я доўга чакаў, але ты не ішоў.
Згарэў не адзін вечар...
Ты мог бы згубіцца – калі б не знайшоў
сягоння сваю свечку...

Не бойся. Пакайся і зноў запалі --
лягчэй на душы стане...
І тут я заплакаў -- як плакаў, калі--
мне сэрца Афган раніў...

А свечка – яе я забыў запаліць,--
спяшаўся спаліць слёзы...
А свечка мая у нябёсах гарыць,
дзе зорак алтар боскі.

Балада пра рыцара Здрады

Не ў патыліцу ветры дзьмуць —
дзьмуць скрозь сэрца...
Не для славы булат куюць —
дзеля смерці.

Кабыліца скрозь ноч ляціць —
зорны ядваб.
Чорны рыцар на ёй сядзіць —
рыцар здрады...

А за ім, перад ім, узбоч --
злая зграя...
І глыбей за магілу ноч --
па-над Краем.

Растапталі, змяшалі ў бруд —
жыта ў полі...
Ды маўчыць спахмурнелы люд —
знаць Юдоля.

Расчыняе слухмяна Храм
перад зграяй.
І ўязджае ў бажніцу Хам—
як у стайню...

Не ў патыліцу ветры дзьмуць—
дзьмуць скрозь сэрца...
Калі недзе булат куюць—
ён для смерці.

Сцеражыся, шалёны пёс,--
гніся нізка.
Срэбны вершнік ляціць наўпрост --
блізка-блізка...

Балада пра кожнага першага

У кожным аконцы— стронцый...

(М. Мятліцкі)

Нежывы кожны чацвёрты...

(А. Вярцінскі)

Стронцый – у кожным аконцы— не верце.
Стронцый – у кожным сэрцы...
Мёртвы не кожны чацвёрты,
мёртвы з нас -- кожны першы...

Смерць выбірае лепшых...
Няўжо пад Гасподнім змусам?
Гіне з нас кожны першы—
менее беларусаў.

Паміраем – як дні згараюць.
Паміраем – як гаснуць ночы.
Над шчаслівым калісьці Краем
белых крылаў не сочаць вочы...

Чорны бусел – як крыж з-пад хмары,
як пракляцце жывому роду.
Кожны першы – такую кару
Бог прыдумаў майму народу...

За бяспамяцтва, за бязвер’е,
за святую святыню – Мову
паміраць будзе кожны першы—
лепшы з тых, хто абразіў Слова...

За пакору, з якой маўкліва
Край на здзек аддаём чужынцу...
Кожны першы пайсці павінны—
за астатніх усіх маліцца...

Бо не стронцый – страшней у сэрцы,
бо страшней -- у душы Іуда...
Вось бы гэта – ды зразумець нам,
каб не ўмёрці -- застацца Людам!

* * *

Я шкадую пражыты дзень...
Не таму, што з чарговым годам
адчуваю сябе старэй—
ледзьве тыдзень калядны пройдзе.

Не таму, што раство маё
супадае з Ражством Хрыстовым.
Проста нешта ў Сусвеце ёсць
не названае нават словам.

І жыццё -- як няблізкі шлях...
Толькі ў роспачы разумею,
што наперадзе смерць і страх.
А аглядвацца я не ўмею.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Радно»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Радно» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Радно»

Обсуждение, отзывы о книге «Радно» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x