Эдуард Акулін - Радно

Здесь есть возможность читать онлайн «Эдуард Акулін - Радно» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Палібіг, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Радно: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Радно»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эдуард Акулін нарадзіўся ў 1963 годзе ў вёсцы Вялікія Нямкі, што на Веткаўшчыне. Скончыў Гомельскі дзяржаўны універсітэт і аспірантуру АН Беларусі. Працаваў настаўнікам, загадчыкам філіі Літмузея Максіма Багдановіча «Беларуская хатка», намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Першацвет», загадчыкам аддзела паэзіі часопіса «Полымя».
Аўтар кніг паэзіі: «Лес дзённага асвятлення» (1988), «Пяшчота ліўня» (1990), «Крыло анёла», (1995), драматычнай містэрыі «На Каляды » (1996) і двух песенных матнітальбомаў: «Мая Крывія» (1995) і «Як Яна і я» (2000).
Паэтычнае радно Эдуарда Акуліна сатканае са светлых і цёмных нітак, яно пяшчотнае і суворае, як само жыццё…

Радно — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Радно», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

* * *

Былое жарсці вулкан патухлы
на сподзе сэрца няўзнак ажыў...
« У імя Тройцы святога Духа»—
яму не стану казаць: -- Амінь.

За вераснёвай ціснёнай скрухай
слязой зашклёны прысню пагляд...
Шапчу : -- Кахаю, -- табе на вуха,
нібы замову ад першых здрад.

* * *

Забудзься, як човен пяшчоты нас нёс
насустрач расчуленым хвалям...
Забудзься, як небам спакушаны плёс
сузор’яў дарыў нам каралі.

Не помні -- ні поўні у пойме смугі,
ні крылаў купальскае ночы,
ні першай залевы валос на лугі,
ні сумам змялелыя вочы...

І нат, калі тыльную сутву душы
ахрыплая выстудзіць замяць.
Нікому нічога пра нас не кажы—
маўляў, блізарукая Памяць.

* * *

Не ўяўляю, як буду цябе забываць...
Забываць—выспу сноў чыстаганіць.
Забываць—як цвікамі труну забіваць,
што была для нас чоўнам Кахання.

Не ўяўляю, як буду цябе абмінаць.
Абмінаць—як злачынца ахвяру,
абмінаць—нібы соты у пчол адбіраць,
ці ў раллі перасмяглае –хмару.

Не ўяўляю, як буду—ці буду зусім
без цябе, маёй доннай лілеі,
без цябе—як аслеплы без вогнішча дым,
ці ў вар’ятні Ван Гог без алею.*

* * *

Божа, як яна прыгожа
аддаваць умее вусны...
Да світанку плысці ложку
поймай сноў яе распусных.

У смузе прасцін адліжнай
ногі--лебедзі ў тумане...
Божа, як я ненавіджу
жарсці крык яе гартанны.

На мяжы з жыццярастаннем
не цалуюць так умела...
Божа, выратуй Каханнем
храм яе пустога цела.

Я сумую...

Я сумую па нас былых...
Па трымценні няўцерпных вуснаў,
па залеве валос тваіх,
над жаданнем маім распусным.

Я сумую па нас былых.
Па разынак ажыўшай плоці,
па абдымках, што п’юць уздых,
з языкамі ў агульным роце...

Я сумую па нас былых.
Па цунамі з лагуны ўлоння,
па світальных руках тваіх --
майго сонца патухлых промнях...

Я сумую па нас былых,
што шукалі ў граху патолі,
а знайшлі толькі яску -- міг,
што не ўспыхне ізноў ніколі.

* * *

А помніш апошні з табой наш раман?..
Калі ,нібы дзве брыганціны,
на рыфы кахання нас нёс ураган,
сарваўшы з сямейнай пуціны...

А помніш, як поўняй сукенка сплыла
да ног , і заплакала свечка...
І ты ад таго мне заўсёды была—
крылом незамкнёнага вечка...

А помніш, як потым купальскі туман
пачуццяў нястрымных Нямігу
да срэбнай расінкі ў падземны арган
забраў да жаданага мігу.

І я з той пары з асцярогай хаджу
улонеем знаёмым праспекту,
а раптам Нямігу ад сноў абуджу,
схаваную ў памяць-калектар.

Ангіна

Я толькі паглядам адным саграшыў...
І гэты пагляд мой хвароба чакала.
Ты шыю—прыгожую вазу душы—
у шалік шарсцяны ад воч захавала.

Гваздзік адзіноты паспеў адзічэць,
яму пацалунка жыццё каштавала...
Табе папраўляцца, а мне разумень,--
як ты пачуццё ад зімы ўратавала.

* * *

Ільну няўтольнаю ракой
на бераг райскае Нірваны.
Калі любуюся табой—
жамчужынай на сподзе ванны...

Ад вохры хны у валасох
русалкай станеш на імгненне...
А ногі з рыбіным хвастом
ад воч схаваюцца у пене.

Хоць погляд грэшны адвяду—
ад хараства не адхрысціцца.
Цяпер я знаю на бяду
царква затопленая сніцца...

КВАДРА КАХАННЯ

Жанчына
Навошта прывабіла Евіным сокам
з двух купалаў жарсці, што ззялі высока
на целе—царкве незямнога парока,
цвінтар якой спляжыла здрады асока?..

Пацалункі
Грахоў за жыццё -- непад’ёмныя клункі,
ды самы найпершы — ад Бога дарунак...
На памяці-лёдзе — як свежыя лункі,
той ночы Кахання — твае пацалункі.

Калені
Ты сёньня мяне параўнала з аленем,
што з жарсці ракі піў да ранку без лені...
Я ноч быў няўтольным, бо любай калені
былі берагамі той рэчкі без мелі.

Успамін
Чырвонай масандрай з фужэра-каміна —
агонь.Твае ногі -- кантактная міна,
што доўга шчэ будзе у снах-успамінах
маіх узрывацца світальнай гадзінай.

Купанне

Ліпень ліпам завушніцы
меецца навесіць...
Уплялася ў промні сонцу
чаратамі Бесядзь.
У рацэ ў чым маці родзіць
ты са мной купаешся,
ластавак у зман уводзіш—
усміхаешся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Радно»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Радно» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Радно»

Обсуждение, отзывы о книге «Радно» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x