Хай душа над былым не рыдае.
Плечы нам не прыгнулі гады.
Па-ранейшаму ты маладая.
Па-ранейшаму я малады.
Не бяда,
Што сняжок ападае
На юначыя нашы сляды.
Па-ранейшаму ты маладая.
Па-ранейшаму я малады.
I ніхто яшчэ не разгадае
Нашы хованкі,
Нашы брады.
Па-ранейшаму ты маладая.
Па-ранейшаму я малады.
Толькі сэрца вясну прыгадае —
I акрыюцца белым сады...
Па-ранейшаму ты — маладая?
Па-ранейшаму я — малады?..
У засяроджанай цішы
Неспадзявана
Сярод ночы
Скацілася з тваёй душы
Сляза адчайнасці жаночай .
Паплач,
Любімая,
Паплач.
Хай роспачы тваёй паможа
Сваёю музыкай скрыпач,
Што за сцяной не спіць.
О Божа!..
Хай буду ведаць толькі я,
Як плакалі ў дрымоце зыбкай
Душа самотная твая
І растрывожаная скрыпка...
Хоць не закончаны раман,
Ды мне фінал вядомы,—
Што без цябе
Мяне няма
Ні ў прымаках,
Ні дома.
Ці ў свеце лета,
Ці зіма,
Ці маразы,
Ці спёка,—
А без цябе
Мяне няма
Ні блізка,
Ні далёка.
Ты добра ведаеш сама ,
Хоць і не кажаш гэта:
I без мяне
Цябе няма...
Такі вось паварот сюжэта.
3 усмешкай сумнай
Па вясне
Праводжу позіркам дзяўчатак,
Што,
Як касуль пудлівых статак,
Бягуць імкліва паўз мяне.
Майму пахіламу плячу
Плячо дзяўчына не падставіць.
Я страціў даўнія падставы
Аклікнуць тых,
Каго хачу.
Цяпер я,
Нібы папскі нунцый
Ці нават сам суровы Бог,
Адно, што маю,—
Азірнуцца
І ціха адысціся ўбок.
Ну што —
Дажыўся,
Галубок?..
Калі пад зорным купалам высокім
I для мяне журботны звон праб'е,
Адкінуўшы і крыўды, і папрокі,
Я зноў цябе паклічу да сябе.
I прыпаду ў апошнім парыванні
Да дарагіх халаднаватых рук:
"Даруй мне ўсе грахі.
Даруй каханне.
I вернасць старадаўнюю даруй.
Сагрэй хаця б усмешкаю слабою,
Пакінь мне пацалунак на ілбе.
Калі мы там сустрэнемся з табою,
Я зноў навекі выберу цябе..."
Як цябе няма са мною побач,
Белы свет халодны і пусты.
I гукаю я тады на помач
У адчаі:
— Любая, дзе ты?!
Хай вакол вірыць жыццё нястомна,
Маладосць ад шчасця ў бубны б'е,
Я ўсё роўна
Быццам непрытомны
I асірацелы
Без цябе.
Поспех,
Слава,
Дабрата зямная,
Што ў душу завабілі вясну?
Без цябе,
Я гэта добра знаю,
Трацяць сваю даўнюю цану.
Адплываюць жураўліным клінам
Летуценні,
Песні
I лісты...
Можа,
Я пасля сябе пакіну
Толькі крык мой:
— Любая, дзе ты?!
Не пакідай мяне.
Пабудзь яшчэ.
Перашапчу табе ўсе казкі свету.
I прачытаю тайнапіс вачэй.
I зразумею ўсе твае сакрэты.
Дазволь,
Як пасля першага глытка,
Забыць вясновай хмельнасці гарчынкі
I залатым крылом маладзіка
Разгладзіць твае лёгкія маршчынкі.
Няхай расстання чорная жуда
Нас не кране сваім агнём халодным.
Не пакідай мяне.
Не пакідай.
Не пакідай
I сёння,
I заўсёды.
Ты, мой строгі крытык і дарадца,
Галавой хітаеш над радком:
"Вось і пачынаеш паўтарацца,
Да юнацтва цягнешся крадком.
Сённяшні самотны дзень кароткі
Да сябе ў памочнікі бяры!
Там твае галоўныя знаходкі,
Там твае бясцэнныя дары..."
Я ж аддам наступныя дары ўсе,
Не спытаўшы нават аб цане,—
Толькі б дзень той светлы поўтарыўся,
Калі ты ў жыццё прыйшла ка мне.
Патушы у сваёй душы нянавісць,
Запалі ў сваёй душы любоў.
Чорныя часы бываюць нават
У бязгрэшных белых галубоў.
Роспачнасць і ім ламае крылле,
Кідае бязлітасна на брук.
Пазнавата мы з табой адкрылі,
Што няма кахання без разлук.
Верылі мы доўга,
Што заўсёды
Будзе з намі наш шчаслівы час,
Што расчараванні і нязгоды
Існуюць на свеце не для нас.
I прыгадваць сёння недарэчы
Боль ранейшы і папрок любы...
Вунь і ў галубоў бываюць спрэчкі.
Ну а мы ж з табой —
Не галубы...
Читать дальше