Я і цяпер яго лаўлю
3 надзеяю і ласкай шчырай
I не спяшаюся
Зямлю
Пакінуць,
Выбраўшыся ў вырай.
Я не сквапны —
Вы паверце.
Не прыслужваю рублю.
Лепшы яблык на талерцы,
Не шкадуючы, ўступлю.
Сувеніры,
Кветкі,
Рэчы,
Нават тыя, што люблю,—
Забірайце.
Не пярэчу.
Пашкадую —
І ўступлю.
Сцежку лепшую ў прысадах,
Поля лепшага раллю
I высокую пасаду,
Не крыўдуючы, ўступлю.
А тваіх вачэй смяшынкі,
Як нябесны дар, каплю.
Ні адной тваёй маршчынкі
I слязінкі
Не ўступлю.
Праз пагрозы,
Пасміханне —
Праз усё пераступлю.
А цябе,
Маё каханне,
Анікому не ўступлю.
Ты стала ля дзвярэй
У гулкай цішыні.
Шаптала мне:
«Скарэй...»
Прасіла:
«Зачыні».
Адвага і адчай
Маўчаннем сцялі рот.
I паварот ключа —
Як лёсу паварот.
Ніхто не адамкне
Зачыненых дзвярэй.
Цяпер ніхто ў мяне
Цябе не адбярэ.
Шалёны сэрца ўдар
Каля маіх грудзей —
Як шчасця шчодры дар,
Як бурны ўсплёск надзей.
Ноч выблескам пляча
Працята навылёт...
I паварот ключа...
I лёсу паварот...
Не веру,
Што з гадамі адыходзіць,
Згасае палкасць маладых сустрэч.
Прыйдзі ка мне ў пакоры і лагодзе,
Маім рукам і вуснам не пярэч.
I не хавай,
Як хітрая цыганка,
Няўтольнага агню ў сваіх вачах.
Хай будзе тонкі месяц за фіранкай.
Хай будзе ціхі стогн каля пляча.
Хай згіне ўсё,
Што ўжо было,
Што будзе.
Але хай застануцца на вякі
Твае ненапалоханыя грудзі
I ля шчакі цяпло тваёй рукі...
Так, я перад табо ю вінаваты
За доўгія самотныя гады,
За непаразуменні ўсе і страты,
За майскія замоўклыя сады,
За словы непатрэбныя і ўчынкі,
За наш касцёр,
Шт о ледзьве не ачах,
За сівізну
I раннія маршчынкі
I стому вечаровую ў вачах,
За вольніцу
I шумны хмель пракляты,
За ростані
I тайны недавер.
А больш за ўсё
Бязмежна вінаваты,
Што я цябе кахаю і цяпер.
Ці ўспамінала ты мяне,
Калі я доўга быў далёка?
Хоць у нядзелю,
Хоць у сне
Ці ўспамінала ты мяне
3 пяшчотай і журбою лёгкай?
Ці выглядала мілым вокам
Мой цень у ранішнім акне,
Ці чула ў незнаёмых кроках
Маю хаду?
Было ці не?
Было мне ў дальняй старане
Тужліва так і адзінока,
Што я паверу і мане,
Што ўспамінала ты мяне,
Калі я доўга быў далёка...
Помніш,
Ты даверылао
Мне ключы,
Адчыніла дзверы
Уначы,
Не дала і трохі
Ачуняць,
Бо цябе палохала
Цішыня,
Што шапоча голлем
Ля акна,
Ходзіць завуголлем
Давідна?
Дыктавала правілы
Ты сама.
I мяне адправіла.
А — дарма.
Ад варот не вернуты,
Я замоўк.
Зачыніла дзверы ты
На замок.
І заснула ў радасці
I ані
Не баішся
Ранішняй
Цішыні.
Я сябе старым не адчуваю,
Хоць прайшлі юначыя гады.
Прылятаюць з маладога маю
Салаўі ў асеннія сады.
Разарву тугую павуцінку
I, цяпло даверыўшы плашчу,
3-пад крыса азяблую дзяўчынку
Я ў халодны свет не адпушчу.
Цепліцца яшчэ вясна былая —
Тонкая і кволая свяча.
Хай яна спакойна дагарае
Ля майго пахілага пляча.
Ну а што на скронях стыне іней —
Гэта хітры восеньскі падман.
Проста пазаблытваўся ў чупрыне
Дым кастроў і ранішні туман.
Не трашчы так настырна,
Сарока,
Побач з даўнім,
Былым,
Дарагім.
Тут каханне прайшло недалёка.
Не са мною прайшло,
А з другім.
Я і сёння іх постаці бачу —
Хто іх ведае:
Дзве ці адна.
Я і сёння не веру ва ўдачу,
Хоць чакаю яе давідна.
А яны
Насцярожаным крокам
Прамільгнуць міма нас паначы.
Памаўчы побач з імі,
Сарока.
Памаўчы, як і я,
Памаўчы.
Зноў наш сад вечаровы весніцца,
Сыпле з яблынь ружовы квет.
Ты стамлёна ідзеш за весніцы
За блакітным туманам услед.
3 хмарак першыя зоркі выцеклі,
За бярозкамі вецер прыціх.
Ты вось-вось схаваешся ў прыцемках,
Не пачуўшы крокаў маіх.
Читать дальше