• Пожаловаться

Генадзь Бураўкін: Чытаю тайнапіс вачэй

Здесь есть возможность читать онлайн «Генадзь Бураўкін: Чытаю тайнапіс вачэй» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2001, ISBN: 985-05-0301-7, издательство: Юнацтва, категория: Поэзия / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Генадзь Бураўкін Чытаю тайнапіс вачэй
  • Название:
    Чытаю тайнапіс вачэй
  • Автор:
  • Издательство:
    Юнацтва
  • Жанр:
  • Год:
    2001
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • ISBN:
    985-05-0301-7
  • Рейтинг книги:
    5 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Чытаю тайнапіс вачэй: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чытаю тайнапіс вачэй»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

110 вершаў, якія склалі гэтую кніжку, напісаны ў розныя гады. Але ўсе яны прысвечаны вечна маладому і светламу пачуццю кахання, у вернасці якому шчыра і ўсхвалявана прызнаюцца і наіўны, рамантычны юнак, і сталы сівы мужчына. Многія з вершаў зборніка пакладзены вядомымі беларускімі кампазітарамі на музыку і сталі папулярнымі песнямі.

Генадзь Бураўкін: другие книги автора


Кто написал Чытаю тайнапіс вачэй? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Чытаю тайнапіс вачэй — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чытаю тайнапіс вачэй», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I цёплы вецер ім каленкі мые.
I я без шкадавання і трывог
Гляджу,
Як небу адкрываюць міні
Зямную прыгажосць дзявочых ног.

* * *

Патухаюць, цямнеюць высі.
Зоркі ўспыхваюць над сінявой.
Да пляча майго прыхініся
Залатою сваёй галавой.

Чуеш вецер
I чуеш вечар ?
Чуеш,
Ціха шапоча сад?
На твае худзенькія плечы
Асыпае ноч зарапад .

Гэта я табой вечарую,
Туманамі цябе чарую,
Васількоў шапатліваю моваю
Зачароўваю,
Зачароўваю,
Роснай сцежкайю,
Рэчкай ціхаю
Закалыхваю,
Закалыхваю...

I ад рук няўмелых, нясмелых
Не схаваешся ты нідзе.
Поўня белая
Яблыкам спелым
На далоні твае ўпадзе.
Ты шапнеш мне адчайныя словы
Што шаптаў табе ўчора я ,
Вечаровоя,
Зачарованая,
Закалыханая
Мая.

* * *

Я за тваім плячом не разглядзеў
У доўгую хвіліну развітання,
Што за вакном —
Змярканне ці світанне,
Ці месячная ноч,
Ці хмарны дзень.

Было адно імгненне на дваіх.
Было адно спякотнае дыханне.
I вусны —
Як кругі выратавання,
Калі ў бяссіллі мы шукалі іх.

Быў шэпт твой непрытомны:
«Дарагі...»
I неслухмяных рук перапляценне —
Як крылы птушак,
Што не даляцелі
Да выраю
I ўпалі на лугі.

I захлынуўся і спыніўся час,
I ты прынікла да мяне адчайна...
Я добра помню ўсё,
Што нас злучае.
I ўсё забыў,
Што разлучыла нас.

ЭЦЮД РЭЎНАСЦІ

Нядаўна быў я чысты,
Як дзіця,
Не кранутае цвіллю недаверу,
I чалавеку верыў больш, чым зверу,
I кожны дзень чакаў я адкрыцця.

О Божа мой,
Як ты змяніла ўсё,
Як зруйнавала свет сваёю здрадай!
Цяпер я менш тваёй усмешцы рады,
Чым позірку прыручаных ласёў.

Цяпер я лепей птушкам занясу
Маю,
Табой адпітую,
Пяшчоту.
Хай п'юць з маёй далоні,
Як расу,
Ні кроплі не пакінуўшы на потым.

Нічога не чакаю я,
Ані.
Хай зерне шчасця склёўвае сініца...
Чаму дала ты права мне ўсумніцца
У вернасці людской і дабрыні?..

* * *

Сябе да адзіноты прывучаю,
А шэпт твой горкі ўсё па сэрцы б'е,
Як жураўліны кліч,
Як крык адчаю:
"Я так засумавала без цябе!"

Навошта зноў?
Усё даўно забыта,
Закрэслена маршчынкай на ілбе,
Я нашых сцежак болей не разблытваў —
Рассек
I за сябе,
I за цябе.

Ды толькі над разлівам іван-чаю,
Над палыном ссівелым
У журбе,
Як жураўліны кліч,
Як крык адчаю,
Плыве:
"Я так сумую без цябе!"

* * *

Я ніколі наш сад не забуду,
Дзе сінічкі ўзляталі гурбой,
Дзе, як вечнаму весняму цуду,
Мы дзівіліся бэзу з табой,
Дзе аддаў табе ў рукі пастронкі
Ад свайго залатога ярма,
Дзе свае запаветныя гронкі
Раніцой для цябе адламаў...

Тое ўсё —
Як за дальняй гарою.
Ды, знябыўшы і сум, і бяду,
Я аднойчы
Асенняй парою
Да забытага бэзу прыйду.

Будзе мокры лісток целяпацца.
Будзе стынуць пад ветрам шчака
Будуць доўга
Азяблыя пальцы
Маладую галінку шукаць...

РАЗВІТАННЕ 3 ВЕРАНІКАЙ

Максіму Багдановічу

Ён нахіліўся над сталом
Пралескай позняю паніклай.
Самота стыне над чалом.
А вусны трызняць Веронікай.

Яна,
Як месяца святло,
Яму ўжо не сагрэе грудзі.
Такой,
Як сніў ён,
Не было.
Такой ніколі ўжо не будзе.

Пагасне месяц у акне,
А зоркі скоцяцца слязамі.
I смерць бязлітасна ўзмахне
Сваімі чорнымі крыламі.

Навек зламаецца вясло
На пеннай хвалі ў сіняй бухце.
Вачэй Максімавых святло
Трывожыць больш яе не будзе.

Што ж,
Паўглядаліся здалёк
I моўчкі разышліся жыцці...
А ўсё сінее васілёк
У спелым беларускім жыце..

* * *

Шкадую жанчын,
Што пасля пацалунка мужчыны
Не зведалі асалоду пацалунка дзіця,
Што навек ад сваіх грудзей адлучылі
Ненасытную, бессмяротную завязь жыцця.

Шкадую жанчын,
Што пасля мужчынскіх абдымкаў
Не зведалі пяшчоты абдымкаў дзіця,
Калі каля вуха даверліва дыхае
Безабаронны працяг твайго зямнога быцця.

Шкадую жанчын,
Што пасля ночы бяссоннай
На плячы сваім чулі холад няголеных шчок
I не песцілі цёплы і круглы, як сонца,
Плод кахання —
Няўцямны жывы камячок...

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чытаю тайнапіс вачэй»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чытаю тайнапіс вачэй» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Генадзь Бураўкін: Жураўліная пара
Жураўліная пара
Генадзь Бураўкін
Ніна Мацяш: Ралля суровая
Ралля суровая
Ніна Мацяш
Уладзь Лянкевіч: 70% вады
70% вады
Уладзь Лянкевіч
Леанід Дайнека: Вечнае імгненне
Вечнае імгненне
Леанід Дайнека
Генадзь Бураўкін: Паміж зоркай і свечкай
Паміж зоркай і свечкай
Генадзь Бураўкін
Генадзь Бураўкін: Узмах крыла
Узмах крыла
Генадзь Бураўкін
Отзывы о книге «Чытаю тайнапіс вачэй»

Обсуждение, отзывы о книге «Чытаю тайнапіс вачэй» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.