Генадзь Бураўкін - Чытаю тайнапіс вачэй

Здесь есть возможность читать онлайн «Генадзь Бураўкін - Чытаю тайнапіс вачэй» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2001, ISBN: 2001, Издательство: Юнацтва, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чытаю тайнапіс вачэй: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чытаю тайнапіс вачэй»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

110 вершаў, якія склалі гэтую кніжку, напісаны ў розныя гады. Але ўсе яны прысвечаны вечна маладому і светламу пачуццю кахання, у вернасці якому шчыра і ўсхвалявана прызнаюцца і наіўны, рамантычны юнак, і сталы сівы мужчына. Многія з вершаў зборніка пакладзены вядомымі беларускімі кампазітарамі на музыку і сталі папулярнымі песнямі.

Чытаю тайнапіс вачэй — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чытаю тайнапіс вачэй», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

* * *

А я не веру,
Што пайшло каханне
З гадамі маладымі на спачын,
Што нашых вуснаў,
Нашых душ яднанне
Не можа сівізны перамагчы.

Я і цяпер разгадваю,
Як тайны,
Твой кожны дотык,
Кожны позірк твой.
Ад старасці ахоўваю адчайна
Святыя хвілі радасці жывой,
Калі тваё спякотнае дыханне
Сціхала ўранні на маім плячы...

I я не клічу новае каханне.
Мне б тое,
Маладое,
Зберагчы.

* * *

Як вецер лісце шугане
Па скверу,
Ты засумуеш без мяне —
Я веру.

3-за хмар збяжыць змяркання міг
Па промню.
Як добра нам было ўдваіх,
Я помню.

Плыла ад поўні паласа
Скразная.
Ты страхам поўнілася ўся —
Я знаю.

На зрокі клаўся цень крыла
Ціхутка.
Ноч тая цёплая прайшла
Так хутка.

Ей грэцца ў памяці маёй,
Як цуду.
Да скону дзён маліцца ёй
Я буду.

* * *

Чам у ты помніш сумнае адно?
Было ж у нас вясёлае ,
Здаецца,
I ад кахання абмірала сэрца,
I ноч нам зоркі сыпала ў вакно.

Няўжо яно забылася даўно
I ў памяці жывой не адзавецца,
Як залатое поўнае вядзерца,
Што нечакана ўпушчана на дно?

А мне
Адно шчаслівае відно
Удалечы,
Што мараю завецца.
Так і сягоння не закрыты дзверцы
I не дапіта хмельнае віно.

Хай не знайшлі мы дзіўнае руно,
Але прайшлі сцягой адзінаверцаў,
I на вячэрняй роздумнай паверцы
Не ўспамінай журботнае адно.

* * *

У хвіліну адчаю
Пакладзі мне далонь на чало,
Адкожы на пытанне маё
На расстанне:
Ці патрэбны я быў,
Як мяне не было,
Ці патрэбны я буду,
Як мяне ўжо не стане?

Не маўчы,
Не хлусі,
Не ховай своіх чорных вочэй.
Не фліртуй,
Не жартуй;
Не ўцякай ад адказу.
Праўду ўсю мне скажы —
I мне стане лягчэй.
I ўзрушэнне
Ці ўспыхне ярчэй,
Ці патухне адразу.

Што б ты мне ні сказала,
Долонь не ўбірай ад чала.
Будзе мне не хапаць
Лёгкіх пальцаў тваіх прохалоды...
Для мяне ты заўсёды
Патрэбнай была.
Для мяне ты патрэбнаю
Будзеш заўсёды.

* * *

Я прайшоў вясновыя дарогі
I сухі асенні лістабой.
Быў я незгаворлівы і строгі
Да сустрэчы жнівеньскай з табой.

Ад спакус хаваўся
I злаваўся,
I лічыў зямлю такой-сякой.
Мне тады здавалася трава ўся
Шорсткаю калючай асакой.

А цяпер з табой мы навасёлы
Пад страхою райбкаю святой.
Стаў я паслухмяны і вясёлы
Пад тваёй бязлітаснай пятой.

Галава адной табой занята.
У вачах гусцее сінява.
I на ўсіх палянах —
Рута-мята,
Мяккая, шаўковая трава.

* * *

Дзе лагчына,
Дзе ляшчына,
За пагоркамі
Ты нуду маю лячыла
Прыгаворкамі:

"За пясчаным касагорам,
Дзе крутыя берагі,
Давай,
Мілы,
Пагаворым
Мы з табою на мігі.
Я сама табе пазычу
Маладых вясновых чар.
Я сама цябе паклічу
У ядлоўцавы гушчар.
Пад сасною залачонай
Скіну страху паранджу,
Да сябе касою чорнай
Назаўсёды прывяжу.
Звонкім сокатам сарочым
Смех твой хітры заглушу.
Не скалечу,
Не сурочу,
Не ўкраду тваю душу.
Спакушальніца былая,
Да ласункаў прывучу,
Як лясунка,
Залюляю,
Зашапчу,
Заказычу.
Хай прарвецца праз ігліцу
Мліва нуднага дажджу.
Будзеш ты ка мне прасіцца.
Ну а я дык пагляджу..."

...I твайго вядзьмарства сіла
Сапраўды
Мяне тады
Палячыла,
Прыручыла,
Прысушыла
Назаўжды.

* * *

Найвышэйшыя сілы
Нашы зоркі звялі
На святым небасхіле
I на грэшнай зямлі.

I сцяжынкаю зорнай
Лёсы побач пайшлі
I па небе прасторным,
I па цеснай зямлі.

Нам ніколі замнога
Не было на дваіх
I кахання зямнога,
I трывог незямных.

I жыцця прыбаўляе,
Незычліўцам назло,
Таямніца былая —
Нашых зорак святло.

* * *

Адвярніся хаця б на хвілінку адну —
І сум з вачэй маіх пацячэ.
I я патану,
Патану,
Патану
У ямачцы на тваёй шчацэ.

Твой смех на мяне абрынуў вясну,
Нібы крыгалом на бурлівай рацэ —
I я навек патану,
Патану
У ямачцы на тваёй шчацэ.

Яшчэ не разбуджаную струну
У сэрцы тваім закрануць я хацеў...
Ды што тут хітрыць?
Я даўно патануў
У ямачцы на тваёй шчацэ.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чытаю тайнапіс вачэй»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чытаю тайнапіс вачэй» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чытаю тайнапіс вачэй»

Обсуждение, отзывы о книге «Чытаю тайнапіс вачэй» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x