Пачакай мяне за варотамі,
Дзе буяе духмяны май.
Непаўторнае,
Незваротнае
Хоць на міг адзін затрымай.
Прыпыніся з журбой-вячэрніцай
На старых раздарожжах нямых.
Можа,
Нешта ўсё-такі вернецца.
Хоць на міг.
На кароткі міг...
Забываю звонкі вокліч: «Тата!»
Прывыкаю да звароту: «Дзед»
«Мілы» -
Як юначая цытата,
Так даўно не чуецца мне ўслед!
Новы час —
I новыя найменні,
Новая самота і журба.
У вачах гарэзнасці ўсё меней.
I ўсё больш гаркоты на губах.
У душы
Ні зайздрасць, ні нянавісць
Не хаваю нават у кутку,
Хоць мяне ўжо ўнукі абганяюць
На жыццёвым людным бальшаку.
Я спакойна памахаю маю:
Хай за небасхіл сплывае сінь...
Толькі ад дзявочага
«Кахаю»
Адвыкаць не хочацца зусім.
Ты спытала,
Што вазьму я
У дарогу ў снег і слоту,
Калі вельмі засумую.
Адказаў:
— Тваю пяшчоту.
Ты пытала ў задуменні,
Што важней за ўсё —
Работа,
Шчасце,
Поспехі,
Натхненне?
Я шаптаў:
— Твая пяшчота.
Без падказкі і прымусу
У адчаі і самоце
Давяраю і малюся
Толькі ёй —
Тваёй пяшчоце.
I калі б ты запытала
У дзесяты раз і ў соты,
А чаго ў жыцці мне мала,
Я б сказаў:
— Тваёй пяшчоты.
Я не помню ўжо,
З якой прычыны
Лёс мяне закінуў незнарок
У той сад наднёманскі, шпачыны,
У далёкі, ціхі гарадок.
Не было ні песень, ні прызнанняў —
Толькі жоўты месяц між прысад,
Толькі зорнай хвалі калыханне,
Толькі сіні-сіні твой пагляд.
А мне ўсё яшчэ і зараз сніцца
Той далёкі,
Той вясновы сад,
Дзе,
Як недаспелыя брусніцы,
Ліхтары вячэрнія вісяць...
Па той зямлі,
Дзе ўсё табою дыша,
Дзе твой каснік заблытаўся ў траве,
Плыве ў чаўне сярод туману ціша,
Мой сон пудлівы да цябе плыве.
З чужых краёў
Да вокан незабытых
Яго ўспамінам ціхім занясло.
Ляжыць вясло зламанае,
Нібыта
Сіваваронкі шызае крыло.
I ходзіць над садамі сонны месяц,
I ў вокнах гаснуць познія агні...
Калі ты ўбачыш човен каля весніц,
Не адгані яго,
Не адгані...
Даўно забыў юначыя спакусы,
Вясновы шал,
Асеннюю тугу.
А вось забыць
Твае сухія вусны
I шэпт твой непрытомны
Не магу,
Калі тваё наструненае цела
Цягнулася нястрымна да майго
I ўсё ўва мне спявала і трымцела,
I кроў паліў адчайнасці агонь,
I мне чаромхаю лясною пахлі
Распушчаныя валасы твае...
Дыхне ўспамін —
Як прысак неачахлы,
Мне гэта ўсё зноў сэрца саграе...
Ты выйшла да мяне.
Той ноччу зорнай
Я верыў:
Шчасце нас не проміне
I ласка будзе доўгай, непаўторнай...
Ты ж думала зусім не пра мяне.
Ты цалавала вуснамі сухімі,
Няўцямна паўтарала,
Як у сне,
Каля майго пляча
Чужое імя.
Адкуль было ўсё гэта ведаць мне?
Са мной дзяліла ты адчай і стому,
Са мной хавала смутак у віне.
А паклялася ў вернасці другому...
Чаму так доўга ты маніла мне?
I вось астаўся я,
Табой пракляты,
Адзін
3 халодным ценем на сцяне.
I я ва ўсім,
Па-твойму,
Віноваты?
I гэта — Праўда,
Слушная ўпаўне.
Не перанось спатканне на пасля.
Хто ведае,
Што заўтр а нас чакае —
Ці то ад шчасця спыніцца Зямля,
Ці напаткае нас бяда якая.
Сагрэй мне вусны сённяшнім агнём.
Абмый душу мне сённяшняю ўсмешкай.
Хай кажуць,
Што жывём кароткім днём,
А не халоднай вечнасцю няспешнай.
Хвіліны нават не паўторыць час,
Хоць папракай яго ты,
Хоць упрошвай .
Што, як сустрэча гэтая якраз
Для нас галоўнай стане і... апошняй?..
Чам у павінен плакаць чалавек ,
Калі ён хоча весела смяяцца,
Калі яму ўсяго гадоў семнаццаць
I таямніца свеціць з-пад павек ?
За што яму бязладнае жыццё
Суровыя сюрпрызы падкідае,
Калі яго сяброўка маладая
Нясе ў сабе ягонае дзіцё?
Навошта ён даверліваі пачаў
Начную споведзь з вопытным суседам,
Калі пасля прыйшлі за ёю следам
І здрада,
I знявага,
I адчай?
Чаму такі непрымірымы век
I помніць крыўду горкую старую,
I ўсіх памылак даўніх не даруе?..
Чам у павінен плакаць чалавек?!
Читать дальше