На гары
кавале зрушыў
Круглы камень... Цёмны, скрушны,
Бы ў душы... Яго папхні
Валаском — ён гэтак рыне!..
Так, што ўнізе не пакіне
Камяня на камяні!
А якраз унізе хеўра!..
Толькі лярвы! Толькі сцервы!
Крывасмокі! Стукачы!..
Я жанглёрам на мячы
Пахістаўся — i піхаці...
«Лепш прымі манаха пострыг,
Толькі, Божа барані,
Не спяшайся спраўдзіць помету,
Патрывай, душу не рві».
«А як з праўдай? А як з крыўдай,
Калі здрадзілі сябры?»
«Бог на ix свой гнеў абрыне.
Ты не помсці. Лепш памры».
«Грэх смяротны лепш за помету?!» —
Трушчыць маці я гатоў!..
А пад каменем — апостал...
Той... Што вера i любоў.
Ён адзін i больш нікога.
Ну, i камень... Праз які
У жыцці адным
Ад Бога
Мы па розныя бакі.
I ўскаціў назад валун
Ільмарынен.
Як Пярун,
раззлаваўшыся,
разбіў!..
«Кулерву, раба купіў
Быў я ў Унтамы, што брата —
Бацьку крэўнага забіў
Кулервы. Раб рос з зацятай,
Неўміручай прагай пометы,
I яго ў смалёнай бочцы
Унтама ў бяздонне кінуў.
Выбіў з бочкі дно хлапчына,
Сеў на хвалі, ловіць рыбу
Вечнай вудай з вечнай жылай —
Неўтапляльнай прагай пометы.
Кулерву ў агонь укінуў
Унтама, касцёр расклаўшы
З соснаў самых найсмалістых...
Як згарэла ўсё дачыста,
Бачыць: попел разграбае,
Седзячы ў агні самлелым,
Раб жалезнай качаргою —
Незгаральнай прагай пометы.
Унтама на дуб павесіў
Кулерву, расцягваў жылы
На суках ад верхавіны
Да карэнняў, а хлапчына
Ані войкнуў, ні заплакаў,
Выгрыз на кары, надрапаў
Сотні вершнікаў з мячамі —
Незнішчальных вояў пометы...
«Пра што ты,
Ільмарынен?..» — я спытаўся.
Ды за каваля азваўся
Голасмаці... якз пустыні...
З-пад зямлі... з магільнай стыні
«Ты мяне не спухай, сыне.
Лепш мне мора тое выпіць,
Перш чым некага ты ўтопіш.
Лепей мне агонь той з'есці,
Перш чым некага ў ім спаліш.
Лепш сама я стану Дубам,
Сябе буду крыжаваці,
А раскрыжаванца буду
Плакаць, сынам называці».
Спытала Кайса ў маці: «А вайна?..
А брат на брата?..»
«Лепей плач дзявяты,
Чым кроў на сыне...»
Рэхам перуна
Азваўся грук другі з падземнай хаты.
«Як толькі ўзяў я гэтага раба,
Так Унтама сканаў. З нябёс расплату
Абрынуў Бог. Але куды зацяты
Кулерва дзеўся?.. Півам быў — стаў пенай
На піве. Толькі здзьмуць... Дзе па калена —
Тануў, i там гарэў, дзе паўпалена.
I хоць аддаў за гэтага раба
Я цэлых два катлы старых жалезных,
Пяць кос тупых, пагнутых шэсць лапат
I тры крукі — пусціў яго на волю.
Меў нянавісць — меў ён сілу,
Не ўвагнаць яго ў магілу!
Без яе ён гэткім стаў,
Што ўпадзе, дзе ні пастаў.
Як забраў Гасподзь нянавісць —
Пастухом не мог быць нават,
А тым болей
кавалём.
Hi на што ён стаў не здольны...
Быў рабом, a жыў, як вольны.
Вольным стаў, a жыў рабом».
Змоўк каваль... Апошні грук,
Што данёсся з царства Маны,
Быў настолькі нечаканы —
Быццам молат выпаў з рук...
«Слухай праўду, сын, — сказала
Раптам маці...
Бачу: джала!
I змяі ў яе язык! —
Не піла б я тое мора,
Хай бы ў ім тапіўся крык
Тых, хто кінуў цябе ў горы!
I агонь бы той не ела,
Хай бы ў ім душа гарэла
Тых, хто на цябе грашыў!
A калі б Гасподзь рашыў,
Каб я Дубам вечным стала,
Я б на ім раскрыжавала
Тых, хто ў сыне задушыў
Прагу пометы, спеў адплаты!..»
I агонь з падземнай хаты,
З коміна Святой гары,
Што вулканам стала раптам,
Джала ўзняў! — змяёю, лавай:
Я направа — ён направа,
Я налева — ён налева,
Быццам Кася, каралева
Лепшага на свеце места,
Не чмялёвая нявеста,
З сумкай вогненнай за мной,
За чмялінай галавой,
Я з гары — ён пад гарой,
Я ў двары — i ён дварамі,
Іскранымі тапарамі
Убяссонечнай начы
Лазні, пуні секучы,
Свіраны, хлявы, адрыны!..
Што за гнеў Гасподзь абрынуў
Ca сваіх падземных спрат?!.
Пяць хвілін — i ўсё! Hi хат,
Hi двароў! — i да сінечы
Распалёныя цвікі
Ды задымленыя печы —
Сіраціны-жураўкі.
«Прыляцелі, селі-селі,
Ці пілі вы, ці вы елі?..»
Читать дальше