I я бачу: зтой аўчыны...
Той суседскі... з мертвячыны
Мусіць, любіць Бог не ўсіх,
Калi гэтак б'е пад дых...»
«Калі Твой я, Божа, госць,
Калі я ўзляцеў на неба,
Большай радасці нетрэба,
Дзякуй той, якая ёсць».
Я вырастаў з дзіцячых апранах
Хутчэй, чым травы ў лета вырасталі...
Ды не ў дакор
за рост не па гадах
Абновы мне гады ў рады спраўлялі.
Ну што пашыеш злахманоў вайны?
Якія ў вёсцы зрабаванай грошы?
А дзед бухторыў: «Поліўка... бліны...
Някепская яда — i рост харошы».
Як ні зіма — так звычная бяда:
Што апрануць, каб халады агораць?
Маўчаў я злосна: «Добрая яда!
У Лёнькі вунь суседава не горай.
Але ў мяне палаплены кажух,
А Лёньку на зіму пашылі новы...»
Дзед уздыхаў, дзед пераводзіў дух,
Казаў: «У Лёнькі бацька не вясковы.
I старшыня. З тваім не параўнаць».
«Кіла ў яго! — злаваў я. — Сквапны. Хіжы.
А старшыня — дык заўтра могуць зняць.
Ён рыжы. П'е. У нас не любяць рыжых.
Ім шчасце чорт варожыць на ражнах,
Вядзьмак ліе
алей ім у маслёнку...»
Патроны мы шукалі ў бліндажах —
I тут лімонкай i забіла Лёньку.
Ягоны бацька з п'яных слёз апух,
А вечарам, памінкамі дабіты,
Прынёс да нас пад пахаю кажух
I кінуў: «На!.. Хоць не табе пашыты».
Я закрычаў. Я ўрос плячыма ў печ.
Да кажуха баяўся дакрануцца.
Сусед прасіў: «Вазьміце... Гэта ж рэч...
Вазьміце, людцы! Ну вазьміце, людцы!..»
Знямеў мой крык. Паплыў у вочы змрок.
«Ачуйся ты!» — суседа ў спіну білі.
А ён сваё: «Харошы кажушок...
Прымерайся... Навыраст Лёньку шылі...
Тебе, бадай што, будзе ў самы раз,
Ты ўзяўся ростам!.. Вунь які ты выйшаў!..»
I белы свет памерк, патух, пагас...
Дзед плакаў ранкам: «Малайчына... Выжыў..
Хоць я радасны, як з крамы,
Спеўны, як з вясны шпачок, —
Бачыць Бог, што я таксама,
Радасны такі, крамяны,
Хітранькі беларусок.
«Ну... — пацёр ён патыліцу, —
Калі так, тады пыліцца
Больш мяшку няма чаго...
Я завязваю яго?..»
Лёс мой папрасіць?.. Завяжа
Мех вяроўкай... Не пакажа...
Хітраздзівіцца... Маўляў,
Даў усім — табе не даў?..
I цябе ад завірух
Грэў-хаваў чужы кажух?..
Мех у Бога, бачу, новы...
Тут адразу зырк сурова
Бог на маці...
З той кудзелі!..
З таго лёну!..
Дык ты во што, маці, прала,
Дык ты во што, маці, ткала,
Вось на што твая надзея
I жыццё пайшло тваё...
Дык якога
з твайго лёну,
Мая маці,
майго лёсу, —
Што ў тваім у лоне вырас,
Што на полі нашым высах:
Лесу біту? Лесу драну?
Абабрану? Абчасану?
Перамяту? Перавіту?
Лесу, скручанага ў ніты?
Лесу, сплеценага ў сеці,
Каб лавіць па свеце вецер? —
Мне
Убога
Папрасіць?..
— Праз мяне акно пабіта.
Мог бы Бог яго зашкліць?
Так i села мая маці...
Бог, як гаспадар у хаце,
Не здзівіўся, не ўсхадзіў...
Ён пазногцем, як жалезам,
Чырк! — ад неба шкла адрэзаў,
Даў анёлу — той зашкліў.
«От ты Богу даў работу...
Мне б работу, каб да поту!..
Што яшчэ ты будзеш біць?
Што Мне за цябе зрабіць?
Глянуў я на тога Бога,
Мешкаватага такога,
Ну, такога, як жывога,
I падумаў: «Хоцьты... хоць
Галавой
да дна марскога! —
Болей хітрага
другога
Не знайсці, як наш Гасподзь..
Ды i я не лыкам шыты,
Ільняныя ўсё-ткі ніты...
«Можа, тых, каго люблю,
Ты вярнуў бы на зямлю?..»
Як Гасподзь ускоча: «Хлопча!
Забірай ты хоць усіх!
То адтуль не вырваць ix —
То назад ніхто не хоча!
Як па мне — хай тут жывуць.
Але ж там... абрыдпа чуць,
Як буркоча грамада,
Што няма й няма Суда.
Я б даўно... за пяць мінут
Там наладзіў Страшны Суд!
Ды няма каго судзіць...» —
Зноў Ён хітранька глядзіць. —
«Так што ўсіх!.. Апроч траіх...
Выбачай, але ўжо ix
Не магу... Бо ўсё, што маю...
Ну, хіба што з ix адну,
Як пайсці захоча з раю
На тваю на старану».
Кажа перша: «Не мая
Старана твая, мой родны...»
Друга кажа: «Там халодна...»
«Што ж, сынок, тады ўжо я...» —
Плача маці безвыходна.
...Я ўявіў у плачы маці
Зноў у той скразянай хаце,
Што паліць — не напаліць,
З буракамі, парсюкамі,
Што карміць — не накарміць,
З ашурпелымі рукамі,
З адубелымі нагамі
Ад крапівы-лебяды,
Ад лядзянае вады,
Ад гароты ды бяды,
Ад памёту каля плоту,
Ад астрожнай той работы,
Што рабіць — не дарабіць!..
Читать дальше