Уладзімір Някляеў - Паэмы

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Някляеў - Паэмы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Лімарыус, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паэмы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паэмы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Уладзімір Някляеў — паэт, празаік, эсэіст. Нарадзіўся 9 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці. Бацька — Някляеў Пракофій Мікалаевіч, рускі, маці — Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пражыў дзіцячыя гады ў Крэве — знакавым месцы беларускай гісторыі. Вучыўся ў Мінскім элетратэхнікуме сувязі (1962 — 1966), на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута (1971, г. Масква), скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1973). Працаваў сувязістам на Поўначы, у Сібіры, на Далёкім Усходзе, радыёмеханікам у мінскім тэлевізійным атэлье. Заняўся журналістыкай, супрацоўнічаў у газеце "Знамя юности", рэдагаваў бюлетэнь "Тэатральны Мінск", быў старшым рэдактарам галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, галоўным рэдактарам часопіса "Крыніца", штотыднёвіка "Літаратура і мастацтва". З 1998 па 2001 — старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Паэмы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паэмы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Што, нарваны, гэтак вымак,
Цвёрда біты, цвёрда драты,
Растрапаны на валокны,
У кудзелю перамяты,
Скручаны на верацёнцы,
Спрадзены ў тугія ніці,
Сплецены ў такія сеці,
Што агнём не гіапаліці,
Калі будзем імі Сонца —
Долю ясную лавіці...

— А не хочаш, Вова, дулю
З мёдам? — Кайса запытала
Дальнім голасам матулі —
I пчалою зноў прапала.

I далей святло казала...
вецер... бітаеакно...
«Ты й навучыны не мала —
I навукі не відно.

Помніш, як шукаў тры словы
У таемнай Боскай спраце
Для выспеваў, для закляцця —
Што не ссохнуць i не змокнуць,
Што ў любой бядзе памогуць,
Што злавіць памогуць Сонца,
Вяйнямёйнен-песнятворца?
Ён шукаў выспевы-словы
У мазгах рачных касатак,
У галовах лебядзіных,
У лапатках у гусіных,
У малой вавёркі ў роце,
Пашчы летняга аленя.

I набіў ён шмат касатак,
Лебедзяў набіў чароды,
Процьму ён здабыў вавёрак,
Табуны злавіў аленяў,
I да Віпунена пашчы,
Песняра заклёнаў-словаў,
Па канцах іголактонкіх,
Па наточаных сякерах,
Вастрыях мячоў сталёвых
Ён прабраўся — i маланкай
Ссек з яго плячэй асіну,
I са скроні ссек бярозу,
Вольхі высек з падбародка,
З барады лазняк пахілы,
З лобу елку векавую,
Ссек з зубоў ён бор сосновы
I калом расціснуў зубы,
Каб сказаў, узвыўшы з болю,
Віпунен, пясняр заклёнаў,
Для выспеваў тыя словы,
Што зратуюць у няшчасці,
У любой бядзе памогуць,
I злавіць памогуць Сонца...»

Голас сціх...
«Далей ты помніш?.. —
Залатое верацёнца,
Пчолка
тут як тут якраз.—
Пра агонь? Пра дым?
Пра бруха?..
А калi ўжо, бляха муха,
Над табой i ў трэці раз
Праплыве ўсё — дым над полем,
Дык тады змагайся з доляй,
Як захочаш. Кайса — пас».

I на ложы траў гаючых
Укусіла так балюча,
Як ізноў пад дых дала —
I трава не памагла...

I калі я ўзвыў ад болю,
Голас зноў — далей i болей...

«А калі пайшоў па долю
Самы лепшы Леммінкяйнен,
I здабыў ён лес — Гардэчу,
Волю закілзаў — Нязлоўцу,
I злавіў бы долю-Сонца,
Ды пастух у мокрай шапцы,
Дзед сляпы з краіны Маны,
Падсцярог яго дарогу,
Перапоўз яе змяёю,
Вадзяной прабіў гадзюкай,
Найатрутнай, яму сэрца,
Потым сек яго сякерай,
Насадзіўшы востры месяц
На павалены маланкай
Дуб стотысячнагадовы,
I ляцелі, быццам трэскі,
Па зямлі далёка косці,
A скрываўленае мяса
На сякеру наліпала...»

«Пакажы... — пчала кусала,—
Твае раны,
твае шнары
Па навале,
па пажары!..
Дзе яны ў таго героя,
Што схаваўся за гарою?..»

Зараслі...

Ды пад карою
Сокам — сочацца — крывёю
Так пякуча, што не спаці,
Так балюча — не ўтрываці...

Стала маці ратаваці:
«Хлопчык мой, — казала маці, —
Пратрывайся, хоць балюча,
Праз сябе, праз кроў, праз жылы,
Ты ў мяне такі трывучы,
Ты ў мяне такі цярплівы...»

«Ну... як дуб...» — куснула Кайса.

«А ты, пчолка, не чапляйся...
Як лятаеш, так лятай
Вакол Дуба зелянога,
Як збіраеш, так збірай,
З яго мёду залатога,
Як кахаеш, так кахай,
I не выдумляй — што Бога...»

От уела дык уела!
Дзякуй, маці... Палягчэла.
А то ўсё зы-зы, жы-жы...
I фарсіць, што з-за мяжы.

Маці ўраз зламала джала!..
Пчолка села, крыльцы склала,
Стала раны цалаваці...

I заклёны-словы маці
Стала ціха выспяваці:

«Як парве трыванне душу,
Як пачнеш каменнетрушчыць,
Дык вазьмі ты ў камяні,
Што жалеза i ў агні,
I ў вадзе бярэ адразу,
Каб цвярдзейшым стаць за сталь...»

«Ці амаль! амаль! амаль!» —
Кайса зноў кусаць! Зараза,
Закавай цябе каваль!..

А пчала — у высь, у неба...
Ёй сталёвыя не трэба
Песнятворцы-кавалi...

Ільмарынен з-пад зямлі
Грукнуў молатам...

«Паслухай!..» —
Кайса з неба.
Бляха-муха...

Скуль сілу ўзяць, каб трушчыць камяні?
Ну, дзе яна ў вадзе i дзе ў агні?
Дзе ў Дубе?.. У карэнні? Пад карой?
Тут —
у зямлі?
Там — на нябёсах ясных?

I ці яна ў любові іскраной —
Альбо яна ў нянавісці нязгаснай?..
У чым шукаць?
I для чаго шукаць?
Ці — каб адпомсціць?
Ці — каб дараваць?..

Грукнуў так, што Дуб ускрыліў
Разам з ветрам над гарою,
Векавечны Ільмарынен
З царства Маны, дзе сырою
Круглай шапкаю пастух
Не накрыўся — i аглух.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паэмы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паэмы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Някляеў - Цэнтр Еўропы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Знак аховы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вежа
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Прошча
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вынаходцы вятроў
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Наскрозь
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Так
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Лабух
Уладзімір Някляеў
Отзывы о книге «Паэмы»

Обсуждение, отзывы о книге «Паэмы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x