Уладзімір Някляеў - Паэмы

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Някляеў - Паэмы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Лімарыус, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паэмы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паэмы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Уладзімір Някляеў — паэт, празаік, эсэіст. Нарадзіўся 9 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці. Бацька — Някляеў Пракофій Мікалаевіч, рускі, маці — Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пражыў дзіцячыя гады ў Крэве — знакавым месцы беларускай гісторыі. Вучыўся ў Мінскім элетратэхнікуме сувязі (1962 — 1966), на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута (1971, г. Масква), скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1973). Працаваў сувязістам на Поўначы, у Сібіры, на Далёкім Усходзе, радыёмеханікам у мінскім тэлевізійным атэлье. Заняўся журналістыкай, супрацоўнічаў у газеце "Знамя юности", рэдагаваў бюлетэнь "Тэатральны Мінск", быў старшым рэдактарам галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, галоўным рэдактарам часопіса "Крыніца", штотыднёвіка "Літаратура і мастацтва". З 1998 па 2001 — старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Паэмы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паэмы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Амстранг... — Аляксея ўпотай
Душыць зайздрасці змяя...

Чалавек... Такі ж, як я...

Селі разам, без работы...
У Карэньчыхі пад плотам —
Самагонны родны кут...

Яно й добра... Ну, што ўпотай...
Каб адкрыта — пяць мінут
Ёй на ўсіх хапіла б тут,
Той змяі...

На граблі-вілы
Самагонка падымала!..
Першая, што воўк, не збіла...
Што мядзведзь — не разарвала...
Але ж ёсць нячыста сіла,
Што малойца ўпалявала,
Самагонны дух святы,
Што за душу — i ў кусты...

Ані хаты. Hi граша.
Голы, голая душа.

Ведзьма ўпотай шчыравала,
Дзеўка гола заскакала, —

Дык гары, што не прапала,
Што было, як не было:
Грошы! Вошы! Лес! Жытло!..

А мае жытло — дупло,
Дзе дрыготкае святло.

Вось што ў лесе, можа быць,
Не прап'ецца, не згарыць.

Дык яно i не згарэла...
Бо няма ў святле тым
цела,
Бо з дупла
адна душа
Льецца, як вада з каша...

Не туляецца пад плотам,
Дзе шчыруе ведзьма ўпотай, —
А да неба, а да Сонца,
А да Бога ў свет бясконцы!..

У Святгор'і, на высокіх могілках,
У буянні руты i гарквы,
У зямлі змаганай ды нязможанай
Дзед з бабуляй — вочы да царквы.

Іх жыццё падманамі i звадамі
Праплыло, як месяц па вадзе...
I ляжаць Іван з Алімпіядаю.
Дзе ix душы?.. Невядома дзе.

У хмурынках тых вунь?.. У тумане?..
На губе крывінку прыкушу.

Як твая душа, мой дзед Іване?
Ці знайшла Алімпіну душу?

Не збалела?.. Крылы не намуляла
Над царквой маўкліваю кружыць?..

Вымытай хусцінкаю бабулінай
Аблачынка сохне на крыжы.

Маці ў воблаку палошча,
Як у Алуэ ці ў Прошчы,
З вышыванкай ручнікі...

Бог пытае:
«Хто такі?..»

Маці кажа:
«Ды жураўку...»

Кліча хітры Бог Маланку:
«Хто такі?» — яе пытае.

«Ды жураўку...» — кажа тая.

I абедзве запяваюць,
Як адна адную знаюць:
«Ой жураўку, жураўку,
Чаго крычыш на ранку?..»

Ды хіба падманеш Бога?
Ён да Кайсы:
«Ты такoга
Ведаеш? З тваіх зямель?..»

Кайса кажа:
«Журавель...»

Там яшчэ адна жанчына,
Што сама, як аблачына,
Воддаль ад усіх плыве,
Бо няма імя ў яе,
Аніякяе не зваць...

Тых, каго ніяк не зваць,
Як пытаць?.. Пра што пытаць?..

Нават Бог таго не знае...
Аблачыну засцілае
Васільковым сінь-абрусам...

Можа, вып'е з беларусам?

Не, нічога на стале...
Але неба... Богале...

«Калі ты ўзляцеў да неба,
Калі ты ўжо Божы госць,
Папрасі ў Мяне, што трэба.
Ну, з таго, што ў Бога ёсць...»

«А чаго ж няма
У Бога?
Як жа нечага не быць
Можа ў Бога?..»

«Ат!.. Ніколі ўжо такога
I не меў я анічога!.. —
Бог давай мяне дурыць. —

Столькі траты, бронь ты Божа!..
Смерць сама
ужо не можа
Для касы купіць брусок!
«Дай, — прыпёрлася, — квіток!..»

«А які квіток?..»
«Дарожны...»
I я бачу: гэты Божа —
Хітранькі беларусок.

Ён далей мне гне ляшчыну:
«Цягне ўсіх на дармаўшчыну!
Бог не даў! Бог не пачуў!..
Каб я сам меў, што б я:
Сына
Не абуў, не апрануў?

А так што на ім? Нічога!
Голы ўвесь, як Дух Святы!..

От, прыдумалі:
У Бога ўсяго многа!
Byнь у Бога
Мех адзін!.. I той пусты...»

«Але ж нешта ёсць на донцы?..
Гэта ўсё-ткі мех мяхоў...»

Бог зірнуў у сховы схоў:
«Што там?.. Пара верацёнцаў...
Смецце... Пара бесемяроццяў —
Адпушчэнне ўсіх грахоў».

Тут я выдаў нецярпенне,
Бог адразу ў мех палез:
«Не, няма ўжо з адпушчэннем,
За стал i ся толькі без...»

«А на складзе?.. Дзесьці ў спраце?..
Недзе ў пыле?..
Патрасі
Мех...»
Як смерць,
бялее маці,
Ціха кажа:
«Не прасі...

Ані каліва якога,
Hi свайго i ні чужога,
Як бы ты ні бедаваў,
Не прасі ніколі ў Бога —
Ён i так табе ўсё даў...

Калi Божа даў суму —
Дзякуй за суму Яму.

Калі ў слёзы ты заплакаў —
Богу ты за слёзы дзякуй.

Кожна просьба
Богу ў вушы,
Кожны дзякуй
Богу ў душу».

Кажа Бог: «Я тут прыглух...
Што ты папрасіў?.. Кажух?..
Гэтай просьбе дам я рады...
На кажух... Насі на радасць..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паэмы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паэмы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Някляеў - Цэнтр Еўропы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Знак аховы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вежа
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Прошча
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вынаходцы вятроў
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Наскрозь
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Так
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Лабух
Уладзімір Някляеў
Отзывы о книге «Паэмы»

Обсуждение, отзывы о книге «Паэмы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x