Уладзімір Някляеў - Паэмы

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Някляеў - Паэмы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Лімарыус, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паэмы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паэмы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Уладзімір Някляеў — паэт, празаік, эсэіст. Нарадзіўся 9 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці. Бацька — Някляеў Пракофій Мікалаевіч, рускі, маці — Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пражыў дзіцячыя гады ў Крэве — знакавым месцы беларускай гісторыі. Вучыўся ў Мінскім элетратэхнікуме сувязі (1962 — 1966), на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута (1971, г. Масква), скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1973). Працаваў сувязістам на Поўначы, у Сібіры, на Далёкім Усходзе, радыёмеханікам у мінскім тэлевізійным атэлье. Заняўся журналістыкай, супрацоўнічаў у газеце "Знамя юности", рэдагаваў бюлетэнь "Тэатральны Мінск", быў старшым рэдактарам галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, галоўным рэдактарам часопіса "Крыніца", штотыднёвіка "Літаратура і мастацтва". З 1998 па 2001 — старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Паэмы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паэмы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Дык вунь!.. — крычыць Карэньчыха. — Зямля!
Не бачыце хіба? Пчалу!.. Чмяля!..»

«Атруту, — Хведар кажа, — як дап'ём,
Дык станем — хто пчалою, хто чмялём».
«А хто — лайном», — жартуе Ютка тонка.
Карэньчыха — у смех!.. Далёка-звонка
Спявае, што ў яе за самагонка...

Самагонку ведзьма гнала,
Каб ад кроплі — з ног збівала,
Ад паўкроплі — з ног валіла,
Як нячыста валіць сіла.

Кінула ў кацёл дзяўчыну,
Клык мядзведжы, хвост ваўчыны,
I курынага памёту,
Што набрала каля плоту.

I злавіла хлапчучка,
Адшчыкнула ад стручка.
Горка плача хлапчучок,
У катле кіпіць стручок.

Тры начы кацёл бурліў...
Воўча хлопчыка не збіў,
Не зваліў яго мядзведзь,
А памёт курыны — ледзь.,,

Налівае хлапчуку
Ведзьма дзеўчыну ў саку,
Тут яго нячыста сіла
На палаткі й паваліла.

A дзяўчына скок ды скок:
«Не кладзіся на бачок,
Прыйдзе шэранькі воўчок,
Адгрызе табе стручок.

A калі пакіне ледзь —
Прыйдзе буранькі мядзведзь
I парве цябе клыком,
Вырве душу са струком».

I не спіць той хлапчучок,
I кіпіць яго стручок
У катле, дзе свет зварыла
Белы ўвесь
нячыста сіла».

— Як быць табе чмялём? — пчала пытае.

Ах, Кайса, Кайса, пчолка залатая...
Хоць кім мне быць... Абы кружыцца тут...

Пчала ўядае: «Крэўнакрэўскі кут,
Дзе ўсё з...з-звініць...»
— Я вырву з цябе крылы!..

Пчала — увысь: «Мой кут, як ты мне мілы...»
«Йшла малінка на чужбінку,
Да чужога саду — вішня,
I кацілася брусніца
Да атручанай вадзіцы,
I хапаў ix дуб дарогай,
I бяроза веццем біла,
Каб ні вішня, ні малінка
На чужбінку не хадзіла...»

Ну... родны кут... Няхай сабе ў закутку...
Ды Хведар тут... Карэньчыха i Ютка...
Баруны i Каруны...
Валуны...

Пчала ўжо проста рве мае цярпенне:
«Паўсюль хапае гор, дубоў, камення!..»

Ды ну яе... лятучае стварэнне...

Душа мая — не трэскі,
а карэнне,
Душа мая i ёсць — адны яны.

Я не патрушчу ix i не парэжу —
I праз усе, што ёсць, зямные межы,
Як плыў малы, так праплыву стары
На Юткавай — пад самы Месяц — вежы,
На караблі Літвінавай тары.

«Ой ты злая даль-чужына,
Адпусці жураўку-сына.
Як пачую ў небе звон,
Так гадаю: a ці ён?..

А сама не ўчую сына,
Дык учуе кроў-рабіна.
Я рабіну заламаю,
У печ кіну запалаю.

Як вада з яе пальецца,
Дык прыцісну сына к сэрцу.
Як з яе пальецца кроў —
Не чакаць мне журавоў».

Дні за днямі, з году ў год
Круціць маці калаўрот
І глядзіць усё ўакно:
Не відаць мяне даўно.

Круціцца верацяно...

Я ўжо сеў на дзедаў вулей —
Што ж не бачыш ты, матуля?..
У кашы рабіны поўна —
A ў душы не ўчула Воўку?..

Толькі прала ды спявала —
Во якое ў чмеля джала!..

Вокны ў хаце ветрам біты...
«Ты, дзіравае карыта,
Ты, старая чапяла,
З кім гуляла? З кім хадзіла?
Сына ты сама радзіла,
Ці Айчына нарадзіла,
Ці лятучая пчала?..

Ці дрыготкае святло?
Ці дубовае дупло?
Дзе гуляла?.. З кім была?!.»

Маці аж аспупенела,
Стала млява, стала бела,
Зварухнуцца не магла.
«Ах ты чмелю!..» — стала маці
Мяне з хаты выганяці,
А душа чмяля ўзляцела
На яе калена бела,
З белага яе калена
На фальбону пад сукенку,
Скочыла вышэй на пояс,
З пояса на белы грудзі,
А з грудзей на падбародак,
З падбародка ўжо на губы,
З губ у рот яна слізнула
I да лона паляцела,
Дзе мае блукала цела
У глыбі радовых вод...

«Ах!..» — схапіцца не паспела
За сцяну, куснуўшы рот,
Маці — i ў кутку абсела,
Дзе круціўся калаўрот...

I пачаўя ў лоне маці
Маці біці,
грукатаці
Па пячонцы, селязёнцы:
«Нарадзі ты, маці, Сонца!..»

Ой як маці з болю ўзвыла,
Як ваўчыца вые ў сцюжу:
«Я бы Сонца нарадзіла,
Ды няматакога мужа...»

Я давай ёй біць па сэрцы,
Забіваць яе да смерці:
«Нарадзі Красу дзявочу,
Мёдам — губы, Сонцам — вочы
Ледзь не мёртвай маці стала.
«Спрабавала, — прастагнала,
Нарадзіць Красу дзяўчыны,
Нарадзіўся звон пчаліны...»

То ў яе нястача мужа!
А то звон у ёй пчаліны!
«Нарадзі, ваўчыца-сцюжа,
Ваўчаня сабе ты! Сына!..»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паэмы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паэмы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Някляеў - Цэнтр Еўропы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Знак аховы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вежа
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Прошча
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вынаходцы вятроў
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Наскрозь
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Так
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Лабух
Уладзімір Някляеў
Отзывы о книге «Паэмы»

Обсуждение, отзывы о книге «Паэмы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x