Уладзімір Някляеў - Паэмы

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Някляеў - Паэмы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Лімарыус, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паэмы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паэмы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Уладзімір Някляеў — паэт, празаік, эсэіст. Нарадзіўся 9 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці. Бацька — Някляеў Пракофій Мікалаевіч, рускі, маці — Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пражыў дзіцячыя гады ў Крэве — знакавым месцы беларускай гісторыі. Вучыўся ў Мінскім элетратэхнікуме сувязі (1962 — 1966), на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута (1971, г. Масква), скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1973). Працаваў сувязістам на Поўначы, у Сібіры, на Далёкім Усходзе, радыёмеханікам у мінскім тэлевізійным атэлье. Заняўся журналістыкай, супрацоўнічаў у газеце "Знамя юности", рэдагаваў бюлетэнь "Тэатральны Мінск", быў старшым рэдактарам галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, галоўным рэдактарам часопіса "Крыніца", штотыднёвіка "Літаратура і мастацтва". З 1998 па 2001 — старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Паэмы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паэмы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Нарадзіла ўжо ад воўка
За сінь-дымам, шэр-туманам
Ваўчаня я пад парканам,
I таму назвала Воўкам,
А не бацькавым Іванам.

Воўк той скрухаю-грызухай
З маці сэрца выгрызае,
У маім грукоча бруху,
Мне вантробы адбівае...»

Я злавіў у маці воўка,
Звера шэра-залатога,
Кінуў воўка ў плаўкі горан,
Стаў каваць сябе-другога.

«Ці ад мужа ад мужчыны,
Ці ад Сонца, ці ад Бога,
Нарадзі мяне ты, маці,
Лепшым за мяне самога!..»

«Я цябе бы нарадзіла
Лепшым за цябе самога,
Ды нічога, сын, жывога
Не скуецца з залатога.

Ты чаго там раззвярэўся?
Ці ты, сын, агню аб'еўся,
Ці ўсчадзіўся ў маім лоне,
Дзе мая надзея тоне...»

«А на што твая надзея?..»

«А на тое, каб кудзелю
Мне дапрасці з таго лёну,
Што на полі нашым вырас,
Месяцам напасяваны,
У вадзе што мякка вымак,
Абабраны, ачасаны,
I пад сонцам хутка высах,
Цвёрда біты, цвёрда драты,
Растрапаны на валокны,
У кудзелю перамяты,
Скручаны на верацёнцы,
Спрадзены ў тугія ніці,
Сплецены ў тугія сеці,
Каб у родавыя воды
lx закінуць i злавіці
Людзям — сонца, маці — сына,
Што пад Сонцам будзе жыці...»

«Ой ты, мацерка-Айчына,
Як ты соладка спяваеш,
А мяне ваўком ганяеш
Па ўсім лесе, па ўсім свеце...
Дык закідвай свае сеці,
Можа, зловіш імі воўка,
Назавеш якога Воўкам,
Можа, зловіш імі сіга,
Назавеш якога сынам,
Можа, зловіш імі Сонца,
Што ў пабітае ваконца
Зазірае, залатое,
Пад якім я сіратою
Застануся, яктой вецер,
Ва ўсім небе, ва ўсім свеце,
Ва ўсім Крэве, ва ўсёй хаце
Без цябе, мая ты маці...»

«Што ж ты плачаш, мой харошы,
Мой ты сынку, мой ты Вова?..
Ці ў цябе нястача грошай?
Ці ты жонку хочаш нову?

Грошы я табе сабрала,
Тры рублі i тры капейкі,
Хітранька ў прыпол звязала,
Каб не выкраў злыдзень нейкі...

A ўжо жонку, можа, Божа
Табе знойдзе, дапаможа.
Жонка,
мой жураўку, —
Доля,
Не капейчына ў прыполе...»

Пра адно ўсе ў маці думкі!
Ці пра гэна, ці пра тое!..

Па Крэве Кася йшла з чырвонай сумкай,
Цок-цок на шпільках — дзіва залатое.

I сказала каралева
Лепшага ў сусвеце места:
«Не твая я, воўча, дзева,
Не табе я, чмель, нявеста!»

«I не трэба мне нявеста, —
Адказаў я Kaci дзёрзка, —
Што такая ж, як i места:
I не горад, i не веска.

Як звычайная нядзеля —
I не будзень, i не свята.
З кім хадзіла ты без чмеля,
З кім гуляла без ваўка ты?!.»

Ах, як Кася ды ўзвілася,
Ды як цокнула абцасам!
«Як паклічу зараз Воўку
З нашай хеўрай ды ўсім класам!

Як табе начысцяць рыла —
Будзеш ведаць, з кім хадзіла!
Як табе зламаюць джала —
Будзеш ведаць, з кім гуляла!

Пра адно ў цябе ўсе думкі:
З кім гуляла! З кім хадзіла!..»

Ды як лясне Кася сумкай! —
Ледзь да смерці не забіла...

— Характар... — прыкладала грошык медны
Да гузака руплівая пчала.
— Уся ў цябе, — сказаў я.
— Мой ты бедны... —
Пчала ўядала. — Я б так не змагла...
Ты кінь яе... У гэтых маладых
Заўсёды так: ці ў лыч, ці ўніз... пад дых!

Так дала, што дых займае,
У малога хлапчука...
А пчала сабе лятае,
Як Карэньчыха спявае:
«Застанешся без стручка...»

«Хоць i фінка, але сцерва...» —
Я падумаў.
Кася хеўру
Назбірала — мала мне?
Гэны гэнага папхне,
Гэты зваліцца на тога,
На чмяля ўсе — i да Бога
Адляціць душа чмяля...
Во бандыцкая зямля!
Партызанская ад веку...
Тут прырэзаць чалавека,
Як два пальцы... A ваўка
Ці якога-небудзь чмеля...

Падышлі... «Здароў, зямеля!
Ты з Масквы?..»

Чаму з Масквы?..
Можа, тут маскоўскіх рэжуць?..
Тут з Масквой ніякіх межаў...

Я пытаюся: «А вы?..»

— Паглядзі на лыч ягоны! —
Кажа першы ў шынялі
Ca слядамі ад пагонаў,
Нож вымае з кішані.

Ой жа ён чмяля парэжа
Ды на Юткаву на вежу
Забярэцца ды пасее
На ўсе трэскі ды кару!..
Я кажу: «Мы ўсе з Расеі...» —
З думкай: «Можа, не памру?..»

«Мы — не ўсе!» — сказаў другі,
Без рукі i без нагі —
I шарах па мне пратэзам!..
A ўжо трэці — той з абрэза!
Каб пацэліў — дык кранты...

Муха ў смех: «Закляты ты...» —
Курва, час знайшла смяяцца!..

Я — ад хеўры ратавацца
З боку гэтага — на той,
Што на захад — за гарой...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паэмы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паэмы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Някляеў - Цэнтр Еўропы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Знак аховы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вежа
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Прошча
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вынаходцы вятроў
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Наскрозь
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Так
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Лабух
Уладзімір Някляеў
Отзывы о книге «Паэмы»

Обсуждение, отзывы о книге «Паэмы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x