Уладзімір Някляеў - Паэмы

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Някляеў - Паэмы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Лімарыус, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паэмы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паэмы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Уладзімір Някляеў — паэт, празаік, эсэіст. Нарадзіўся 9 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці. Бацька — Някляеў Пракофій Мікалаевіч, рускі, маці — Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пражыў дзіцячыя гады ў Крэве — знакавым месцы беларускай гісторыі. Вучыўся ў Мінскім элетратэхнікуме сувязі (1962 — 1966), на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута (1971, г. Масква), скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1973). Працаваў сувязістам на Поўначы, у Сібіры, на Далёкім Усходзе, радыёмеханікам у мінскім тэлевізійным атэлье. Заняўся журналістыкай, супрацоўнічаў у газеце "Знамя юности", рэдагаваў бюлетэнь "Тэатральны Мінск", быў старшым рэдактарам галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, галоўным рэдактарам часопіса "Крыніца", штотыднёвіка "Літаратура і мастацтва". З 1998 па 2001 — старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Паэмы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паэмы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сцякаў з царквы
на могільніка схілы
Плакучы звон — гукаўся мнездаля...
Бліжэй, чым я, да крэўных тых магілак —
Адна матуля ды сама зямля.

I з магілы ўстала маці,
Начала мяне зграбаці,
Віламі мяне насіці,
Цела ў цэлае складаці,
Душу ў цэлае ляпіці.

I пакуль душу складала,
I пакуль ляпіла цела,
Байкі-казкі мне казала,
Каб не гэтак мне балела...

«Ёсць сястрыца ў плынь-вадзіцы,
Ветраснежна мецяліца,
Што ляціць на вецярку
У срабрыстым кажушку.

Кажушок свой сцеле новы
На паляны i дубровы,
На пагоркі i лясы,
А на елку — для красы.
А стара Баба-Яга,
Касцяна яе нага,
Праз лясочак скок ды скок —
Скрала з елкі кажушок.

Сама ходзіць, як царыца,
Плача ў полі мецяліца,
Мерзне елачка ў ляску
У зімовую траску.

Бег лясочкам Дзед-Мароз,
Сіні сам, чырвоны нос,
I злавіў Бабу-Ягу
За касцяную нагу.

Баба з ім давай хітрыцца,
Кажа Баба: «Я лісіца,
Бегла лесам я наўпрост,
Злапаў ты мяне за хвост».

Дзед ёй кажа: «Так i ёсць,
У лісіцы мякка поўсць,
Ды адкуль такі хрумсцяны
У лісіцы хвост касцяны?»

Баба кажа: «Шэры воўк
Хвот лісіцы драў ды тоўк,
I набіў на ім гузоў,
Што хрумсцяць ад маразоў».

Адпусціць хацеў лісіцу
Дзед-Мароз, ды мецяліца
Прыляцела з поля гола,
Закруцілася, як кола.

«То не воўк i не лісіца, —
Заспявала мецяліца, —
То сама Баба-Яга,
Касцяна яе нага!

Цар-царыца чорных кветак,
Што ўначы пужае дзетак,
Што лясочкам скок ды скок, —
Скрала з елкі кажушок».

Раззлаваўся Дзед-Мароз,
Скрыўдаваўся аж да слёз
I занёс ён сам-адзін
Касцяну нагу на млын.

Там змалоў яе ў муку,
Каб не бегала ў ляску
Hi лісіцай, ні ваўком,
Hi срабрыстым кажушком.

Кінуў мех з мукой на вецер,
Той панёс яго па свеце —
Рассыпаць на ўсе снягі
Костачкі Бабы-Ягі.

З тых часоў, як толькі вокам
Сонца гляне з-за аблокаў,
Тыя костачкі ўсе чыста
На снягах блішчаць срабрыста».

Казка ўся... Табе, мой Стася,
Гэта казка бабы Стасі,
Што ляжыць у руце-мяце
У магіле — вечнай хаце.

У зямным пчаліным гудзе,
Што гудзець не перастане —
I калі мяне не будзе,
I калі цябе не стане.

А яшчэ табе, мой Стася,
Пакідаю словы-веды,
Запавет ад дзеда Яся,
Ад твайго ўжо прапрадзеда.

Ён сказаў ix, як сабраўся
У шлях вечнанезваротны,
Як у доме ўсім прыбраўся,
Зачыніў усе вароты.

Ён адкрыў мне тайну гэту,
Мой ты Стасю, з таго свету:
«Прыйдзе час — душой пакойся.
Тут не цёмна... Ты не бойся...»

— Як ты плакаў, мой ты Воўка,
Па лісіцы i па воўку,
Ды па Бабе па Язе,
Касцяной яе назе.

I прасіў ты дзеда Яся,
Бабу не малоць Алімпу,
А яе — кажух не красці,
Каб мінула тое ліха.

I як зараз па ўсім свеце
Ты збіраеш мёд тугі,
Так збіраў ты па ўсім снезе
Костачкі Бабы-Ягі.

Каб сабраці яе цела,
Каб мяцеліцай ляцела,
Ці каб бегала цішком
Хоць лісіцай, хоць ваўком.

Каб душу яе зляпіці
З касцяной нагой уцэла
Серабрыста бела-чыста,
Серабрыста чыста-бела....

— Залаціста-залаціста, —
Мне пчала на вуха села.

— Ну як? — яна спытала. — Пацяплела
На скразняку?..
— Ты першай даляцела,
Дык як табе Святгорскі наш скразняк?
— Такі ж ён, як i ў нас... Хавалі так
I плакалі... без толку... толькі б плакаць...

Па скразняку
маю ганяла памяць
Да вежы Юткавай,
Літвінавай тары...

Стары ўжо Ютка... I памёр стары...
Яны як не былі тут маладымі...

Вунь ён сядзіць у вечаровым дыме
На вежы — за аблокамі амаль,
Глядзіць у высь i паглядае ў даль...

З далечыні да вежы крочыць Хведар:
«Ну што ты ў Бога, Ютка, сёння ўведаў?
Што новага ў нябеснае красе?
Як будзем жыць?..»

«Да смерці. Як i ўсе».

«То злазь тады. Карэньчыха нагнала
Атрутнай самагонкі. Запрашала...»
Яны на карабель удвух сядаюць,
Што на гары Літвінавай стаіць,
Карэньчыху бяруць... i адплываюць...

— Дык як?.. Пчала да Сонца даляціць? —
З-за карабля пытаюся я ў Кайсы. —
Даведаецца там, як будзем жыць?..

I Ютка кажа: «Ты ж ужо пытаўся...»
I Хведар кажа: «От жа звон стаіць
Які ў вушах... I ўсё адно i тое...
I ўсе з лайна. Хоць нешта б залатое...»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паэмы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паэмы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Някляеў - Цэнтр Еўропы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Знак аховы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вежа
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Прошча
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вынаходцы вятроў
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Наскрозь
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Так
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Лабух
Уладзімір Някляеў
Отзывы о книге «Паэмы»

Обсуждение, отзывы о книге «Паэмы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x