Уладзімір Някляеў - Паэмы

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Някляеў - Паэмы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Лімарыус, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паэмы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паэмы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Уладзімір Някляеў — паэт, празаік, эсэіст. Нарадзіўся 9 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці. Бацька — Някляеў Пракофій Мікалаевіч, рускі, маці — Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пражыў дзіцячыя гады ў Крэве — знакавым месцы беларускай гісторыі. Вучыўся ў Мінскім элетратэхнікуме сувязі (1962 — 1966), на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута (1971, г. Масква), скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1973). Працаваў сувязістам на Поўначы, у Сібіры, на Далёкім Усходзе, радыёмеханікам у мінскім тэлевізійным атэлье. Заняўся журналістыкай, супрацоўнічаў у газеце "Знамя юности", рэдагаваў бюлетэнь "Тэатральны Мінск", быў старшым рэдактарам галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, галоўным рэдактарам часопіса "Крыніца", штотыднёвіка "Літаратура і мастацтва". З 1998 па 2001 — старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Паэмы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паэмы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Там таксама з шэр-туману
Хеўра прэцца...
«Вітам пану!..»

Гэтыя не ў шынялях —
Але толку?.. Той жа страх...

Скрозь тут Польшча... Скрозь Расея.

Дух чмяля як раззвярэе!..
«А каму вы гэта вітам?!.
На зямлі, дзе біўся Вітаўт,
На зямлі, дзе замак Крэўскі,
Дух адкуль у вас псякрэўскі?..»

Тыя мне: «Мы не палякі,
Мы свае...» — i лыбяць лупы...
«Дык тым больш пайшлі да сракі,
I тым больш пайшлі да дупы,
Калі гэткія свае,
Што па-свойму — ані слова!..»

Фінка з неба: «Брава, Вова!..
Хоць культуры нестае...»

Тыя хітра: «Мы расейцы...»
Тут мяне ўзняло на вілы:
«Дык пайшлі кабыле ў сенцы —
Дзе там сенцы ў той кабылы!..»

I панёсся чмельлятаць,
Дупы з сенцамі шукаць...

— Накінуўся чаго на ўсіх на свеце? —
Пытае Кайса, што ў зялёным вецці
Расчэсвае на дубе валасы...
Русалка — не пчала...
З такой красы
Забыўся я на рускіх, на палякаў...

— Дзявяты плач ужо ўва мне праплакаў.
Пчале пара.
— Які дзявяты плач?..
— Па-фінску раскажу... Пераінач
Па-беларуску...

I ўсчала зацята:

Калі з вайны вярнуліся салдаты:
«Дайшлі, — сказаў ім маршал. — Дажылі.
Па восьмым плачы будзе плач дзявяты.
Яшчэ вам доўга плакаць на зямлі.

Віна вайны i жах яе, i страты
На мне адным, бо вы за мной ішлі.
Па восьмым плачы будзе плач дзявяты.
Яшчэ вам доўга плакаць на зямлі.

Кідайце зброю i стаўляйце хаты,
Бярыце баб, каб роду не звялі.
Па восьмым планы будзе плач дзявяты,
Яшчэ вам доўга плакаць на зямлі».

«Пра што ён кажа? — думалі салдаты. —
Пра што ён плача?!. Мы перамаглі!..»

Па восьмым плачы будзе плач дзявяты.
Яшчэ нам доўга плакаць на зямлі.

«Пра што твой плач?..»
«Пра тое, што пара.
Яшчэ пра тое, што цябе кахала
I, як магла пчала, дапамагала...
Усё зрабіла, што паабяцала —
Даставіла да роднага двара.
Цяпер стаўляй тут хату. Баб бяры...»
«I колькі браць?..»
«А колькі на двары
Памесціцца...»
«Але ж цябе не будзе...»
«Не разбярэшся ты ў пчаліным гудзе,
Якой пчалы ў ім болей не чутно...
I будзе вечар... з танцамі кіно...»

Яна раўнуе!.. Да каго? Да Kaci?..
Ды гэта ж смешна... Хеўра ў нашым класе.

«Скажы, як зваць цябе?..»
«А як здавён
Пчала завецца?..»
«Кася, пчол мільён...»
«Заві, як дзвюх...»
«Жанчыне двух імён
Замала нават... Але ты — пчала.
Хоць у мяне без імені была
Адна жанчына...»
«Як гэта?..»
«Спаліла
Яна імя».

I Кайса закружыла,
Мільгаючы, нібы верацяно:
— Спаліла? Як? Калі? Даўно?
— Даўно...
— Як яе звалі?

Пчолы ўсё ж —
ёсць пчолы...

— Ніяк не звалі!

Кася-Кайса ў голым
Зялёным танцы ўспыхнула агнём!..
Круціўся калаўрот з верацяном...

Пчалы не стала. Проста не было.
Плыло адно дрыготкае святло...
Сляды агню... Бы ў возеры тым плямы...
З якой цяпер яе мне выгнаць ямы,
Як сіга сіняга... як шчупака... пяструшку?..
Дзе — яма?
У паветры?.. У вадзе?..
I голас са святла сказаў: «Нідзе...» —
Так мякка лёг пад вуха, як падушка.

«Я ўсюды, сынку. Як усюды Бог».
«З пчалой я гаварыць хачу!..»
«Ну добра...»

«Кацілася торба
З высокага горба,
A ў той торбе соль, пшаніца
Ды пчаліца-жартаўніца...»
«Пара па Сонца... Ноч у Калявале».
«Даруй, пчала, што я ў такой навале
Амаль нічым дапамагчы не змог».
«Бо думаў пра сябе. Больш ні пра кога».
«Няпраўда!»
«Праўда... Дый няма нічога
У нас, пустых, апроч сябе саміх».
«Чаму пустых?..»
«Бо толькі з нас пустых
I можна чыста-чыста скласці Бога.
Як дзеці — казку... Вяйнямёйнен — спеў...
З чаго яны?.. Я думала: саспеў
Ты для таго, каб гэта зразумець...»
«Але ж не смерць?..»
«I чыста-чыста — смерць».

I з Дуба працяклі агонь i дым...
I я пустым застаўся.
I адным.

«Вецер коціцца па полі —
У зямлі шукае долі.
Доля рвецца з цёмных нетраў
I сябе шукае ў ветры.

Вецер. Поле. Доля. Дым —
Скрозь пустое
у пустым.

Ты ў жыцці сваім зямным
Возьмеш толькі ў дыме дым.
Тое возьмеш ты ў агні,
Што сякера ў камяні».

Што аддасць сякеры камень?..
Нас кідаюць, мы кідаем —
Так i гэтак наліваем,
Мы інакш не ўмеем як,
Мы інакш ніяк не ўмем...

Я да ведзьмы — чмель, бядак...
Тут якраз Лявон з Ляксеем:
— Во!.. Здароў!.. А дзе ты быў?
Што на Месяцы рабіў?..
— Што рабіў?.. На Месяц лётаў!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паэмы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паэмы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Някляеў - Цэнтр Еўропы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Знак аховы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вежа
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Прошча
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вынаходцы вятроў
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Наскрозь
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Так
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Лабух
Уладзімір Някляеў
Отзывы о книге «Паэмы»

Обсуждение, отзывы о книге «Паэмы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x