Я да маці шкадавацца,
Каб дала пчале калодай!..
Але ж даў мне Божа маці:
Можа толькі забівацца —
I не можа забіваці.
Чмеля, крумкача, удода...
Hi казурку ні малу —
Ані муху, ні пчалу.
Ані восу касавосу,
Hi стракозу сінякосу.
Ані злыдня-авадня,
Што куснуў-пагнаў каня
Ашалелага — праз лес...
Маці, горкая ад слёз,
Збіты лоб цалуе мой,
Авадня кляне кляцьбой.
«Ах ты, злыдзень-авадзень,
Злая конская кусачка,
А бадай бы, авадзень,
На цябе напала срачка!..»
Накусаўся — i праз дзень
Абдрыстаўся авадзень.
Я да маці ратавацца,
Каб дала пчале калодай!..
Маці Кайсе патакае:
«Гэта ж трэба ў свет сабрацца
Па святло,
любоў,
свабоду,
Сто разоўлятаць на неба,
Хоць усё, што пчолцы трэба —
Роўненька, што пчолка мае:
Кропля сонца,
кропля мёду».
З усіх двароў, з найдальніх хутароў
Па спаленым да попелу Святгор'і
Пайшоў народ, каб разам быць у горы,
I гнаў, што меў: авечак, бараноў,
Быкоў, кароў i цельных, i няцельных,
I кожны на сабе нёс крыж нацельны,
I нёс імя, i з ім — усё, што меў,
Што прыхаваць, што зратаваць паспеў:
Хто нітку, хто іголку, хто адно,
Што стала залатым, верацяно,
Што нейкім цудам у агні ўцалела —
I тым, што меў, народ складаўся ўцэла...
З таго, што меў, на Святгары народ
Сабраў адзін чароўны калаўрот,
Як Ільмарынен млын скаваў чароўны
З пяра лябёдкі, малака i воўны, —
I, як народ, падраты i пабіты,
Стаў скручваць калаўротжывыя ніты,
Мацнейшыя за жылы i драты,
З жывой душы — пяючай пустаты...
I ўзвіўся над Святгор'ем вольны вецер,
I ў неба ўскінуў залатыя сеці.
Праз імглу, праз ноч, праз вецер
Ставяць сеці, цягнуць сеці
Мужыкі, жанкі i дзеці —
Да крывавых мазалёў!
Вось што значыць
Жыць у свеце,
Дзе агонь — душа.
Любоў.
Да жанчыны, да Айчыны,
Што на цёмнай старане,
Да, няхай чмяля, мяне.
«Палюбіў агонь лучыну...» —
Прашаптала Кайса ў сне...
Ой ты Кайса мая Бася —
Мая хеўра... Маці... Стася...
Ой ты Кайса мая Вольга —
Над ракою-лёсам вольха...
Ой ты Кайса сон-Наталля...
Тут жанчына без імя:
«Ты ж казаў, што ix няма!..»
Тут яны i надавалi
Мне
ды ўсе, каб выбіраў,
З кім лятаць, калі пасгіаў —
I я ў Крэва
да сяброў.
— Во!.. А дзе ты быў? Здароў! —
Па плячах Лявон з Ляксеям. —
Ты б нам дзевак не падсеяў
Ca сваіх?.. Бо на вяселлі
Гэткіх, як твае, няма.
I нявеста без імя.
Ё-маё!.. Мае вяселле
У жанатага ў мяне!
I па ўсіх кутах паселі,
Што віселі на сцяне...
Гімназіст, капрал i Юха,
I Стары, i бляха-муха,
Медсястра, i дзевы з Ахтам,
Што са Стапуліхай...
«Ах ты!..
Стапуліха, раз'яціттваюмаць,
Навучы мяне лявоніху скакаць!»
«А ці будзем мы скакаці, a ці
Ты пярвей мяне памні, памалаці!»
«Я з табой скакаць лявоніху хачу,
А пасля цябе памну, памалачу!»
«Ступуліху ды Стапуль палюбіў,
Стапулісе Стапулёначка зляпіў.
Хоць гаўняны Стапулёначак
Ды затое без пялёначак».
«Ані кроку я дахаты, пакуль
Цісне кнопкі на гармоніку Стапуль.
Ён заняты гарманістаю,
А я той, якую ціскаю».
«Не пайду я сала есці датуль,
Пакуль грае на гармоніку Стапуль.
Хоць я сала больш за музыку люблю,
Але я паабяцала Ступулю».
«Стапуліха, як ты малада была
Дык каня паіла з чорнага катла.
А як стала ты кацёл стапуліць,
Дык ня можа конь ня есці, ня піць».
«А ў начное гэта я ці ня я
Пасвіць гнала твайго здыхлага каня?
А твой конь у маю чорну траву
Толькі звесіў-перавесіў галаву.
А мой конь, рухавы коніку
Цісне кнопкі на гармоніку.
А ягоны конік рупіцца —
I таўчэ мяне i рухаецца».
«А скажы ты, раскажы ты, Станіслаў,
Як ты гэтакім канём рухавым стаў?
Рухавейшым за рухавы калаўрот,
Як каню твайму ўляцела муха у рот!»
«А я гэтакім-такім рухавым стаў,
Як у паху Стапуліхі паскакаў.
Як не спаў я соннай мухаю,
Стапуліху рухаў-рухаўся».
«Стапуліха, раз'яціттваюмаць,
Ты давай мне рухаць-рухацца-даваць!»
«Каб не спаў ты з бляхай-мухаю,
Заскачу цябе, зарухаю!»
«Каб я рухаў i зарухаў белы свет,
Ты купі мне для каня веласіпед.
Будзе ён круціць педалямі,
Буду я канём з медалямі...»
Читать дальше