I тут пчала — каня! Ах, бляха-муха!..
Бадай бы срачка ў залатое бруха
Табе, кусачка, авадня сяструха!..
Ну, а цяпер паслухай, засяруха...
Шалёная шаша ад Крэва да Варшавы!
Нябёсы п'е нагбом Мядзведзіца з Каўша,
I ў кожным з нас душа
разбойніка Варавы —
Вясёлая гульба, віно i анаша.
З чаго гульба пайшла?.. Забылася прычына!
З таго, што ў нас жыццё — адно i на глыток!
I ў нас адна на ўсіх — навошта больш? — жанчына,
Калі адзін канец — i ўсім у той жа бок!
«А ну нам раскажы, як ты да нас блудзіла!
А ну нам пакажы кайфовае кіно!
А ну ўсё загалі!..»
«Ты меней пі,вадзіла!
Ці, калі хочаш, ni! Усё на ўсіх адно...»
Ах, як цалуе! Ах!.. Як языком казыча!
Мы б не ўзялі з сабой старой якой каргі!..
«Гэй, музыку гучней, бо за вакном кыгыча,
I хто б гэта мог быць?! — кы-гы! кы-гы! кы-гы!»
А хто б ні быў — пляваць! Я сам сябе не помню!..
Забыўся, хто я ёсць!.. Крумкач? Пугач? Удод?..
I нахіляецца, плыве на захад поўня
Над скошанай шашой, што ўпаварот —
на ўсход.
Вадзіла, ты куды?! Мне ў гэты бок не ўспешкі!..
Там на мяне сіло! Я выскачыў з яго!
Дык для чаго — назад?
Які языку Гнешкі!..
Але ж не жыць было — на ўсходзе — ca свайго.
Hi анашу курыць, ні піць было ў астрозе!..
Я заплаціў за ўсё! Я ўсе вярнуў даўгі!..
Ды што за птушка там — наперарэз дарозе?!
Пра што яна крычыць: «Кы-гы! Кы-гы! Кы-гы!»
Мне патакае ўсё — яна не патакае!..
I што гэта за крык,
i што гэта за знак? —
Я б разгадаў, але
кампанія такая! —
I Гнешцы ўсё адно — i хто крычыць, i як.
А гэтае «кы-гы»
заходзіцца над намі!
Як з адзіноты ўсёй! З усёй маёй тугі!
З маёй маны! З віны! Аглухлымі званамі
З расхрыстанай душы: «Кы-гы! Кы-гы! Кы-гы!»
Ламае кайф, як лёс!
Спыніся ты, вадзіла!..
Не спыніцца ніхто! Шалёная шаша!
I ў кожным, як віхор, віруе злая сіла,
У кожнага свая шалёная душа!
Канае ўжо мая!.. Ды блізка да Варшавы —
Світанак там! —
i ў ім
касцёльны крыж дрыжыць...
I толькі пра адно ў разбойніка Варавы
Пытае Ешуа:
«Скажы,
ты хочаш
жыць?..»
Пра што пытаць?.. Калі
кампанія такая!
Такая Гнешка ў нас!
Не капай на мазгі!..
A ў цёмнай вышыні, якая ўся пустая,
Няўцямнае, як Бог:
«Кы-гы, кы-гы, кы-гы...»
Кайса ў спевы: «Каб ты ведаў,
Скуль засос i драпыгы —
Я з твайго веласіпеда
Дрызданулася!..
Кы-гы...»
Ах, што за мова!.. Колькі звону ў слове!..
А восы — супраць! Авадні ўсе ў змове:
Taro няма! Сяго ёй нестае...
А як пчала на беларускай мове
Звініць-пяе!
I не адно звініць... Збірае мёд.
I не дрыздзіць пра мову i народ.
Я i ўсіх, i ўсё я зведаў,
Я пад пахай Бога ўзрос.
Ды не знаў веласіпеда,
Што паставіў бы засос.
Тут давай скакаць Лявон:
«Ты ж млявей за млявы сон!»
Тут давай касіць Ляксей:
«Зайца косага касей!»
«Хай сабе я заяц косы,
Млявы хай, як зайца сон,
Але хто — пчалу за косы?
Га, Ляксей?»
«Кы-гы!» — Лявон.
Ну ў мяне i дружбаны
З той i з гэтай стараны...
Той дружбан, які палева,
Цісне Касю-каралеву.
Той дружбан, які паправа...
«Каве!.. —
Маці ў лона скочыў зайка. —
Што з чаго ўсё?..»
«А з чаго ўсё ў яйку? Дзе
Само тое, з чаго яйка?»
«У Нябеснае Вадзе,
Дзе загадка-загадайка».
Маці кажа, нетрывае:
«Бог нам з неба налівае
Роўна ўсім да аднаго.
A ўжо хто як выпівае,
Як хмялее, як гуляе —
Гэта клопат не Яго».
Каве развяла каленкі —
Воды як ліну—
ліся!..
«Ты з мяне — зусім маленькі,
А душа ў табе ўжо ўся».
Маці зноўку, нестрывайка:
«Вось разгадка-разгадайка».
Каве легла ўніз спіною,
Мяне клала ўверх спіною —
I круціла мае яйкі
Па-над прорваю пустою:
«Вы, млыны, мукою белай,
Дробнай соллю пасыпайце,
А вы, яйкі, прорву-бездань
Зорным смеццем засявайце».
Клала маці на палаткі
Мяне з жонкай маладою,
Маю жонку ўніз спіною,
Мяне мужа ўверх спіною —
I круціла мае яйкі
Жонка белаю рукою:
«Вы, млыны, мукою белай,
Дробнай соллю пасыпайце,
А вы, яйкі, прорву-бездань
Зорным смеццем засявайце».
Читать дальше