Быў жар нясцерпны!..
У Крэўлянцы
Вада ўскіпела, i паганцы
Упалі ў ногі Перуну,
Што з неба за адной адну
Слаў за навалаю навалу...
A калі вогненнага шалу
Сцяна апала — як здранцвеў
Народ:
на прысаку стаяла
У белым сярод чорных дрэў
Марыя...
Волас не згарэў!
«Жывая! —
выдыхнула Крэва. —
Ані патоп, ані залева,
Ані агонь яе не ўзяў!
Напэўна, ведзьма!..
Шат, напэўна!..»
Яна ж ішпа,
як каралеўна,
I крыж над ёю плыў i ззяў.
«Святая!» —
выдыхнуў народ...
Над Крэвам
з захаду на ўсход
Маланка неба жыганула,
Зямля напоўнілася гулам —
I ўстаў тарою
Кон над Крэвам,
На вейках
хмыз,
на бровах
дрэвы,
Якімі вочы засціў ён,
Каб ix не асляпіла ззянне,
I крыкнуў на ўсё Крэва Кон:
«Гэй, кат! Ты выракся прызвання?!.»
«О, не, усемагутны Кон! —
Азваўся кат. — I твой закон
Я помню, i наканаванне
Сваё... Але яна — сястра мне,
Адна
у жылах нашых
кроў:
Кроў бацькі...»
«Ката!.. — Кон узроў. —
Ты кат! Нікому ты не брат,
Не сын нікому, толькі кат!»
«I меч!..» — ператварыўшы ката
У меч, Пярун праскрыгатаў
Зубамі, калі меч спытаў:
«А ў чым Марыя вінавата?..»
«Ва ўсім!..» — ускрыліла Бірута
Варонай,
пырснула атрутай
На меч
i крыкнула:
«Сячы!..»
I стала цёмна, бы ўначы,
I ў цемры
Сярод дня
Галовы
Ca свістам меч лятучы сек,
I клаліся на дол, як дровы,
За чалавекам чалавек:
Жанкі, малыя i старыя...
«Даволі!.. — ўкленчыла Марыя. —
Рабі сваю работу, брат...»
I перакінуўся назад
У ката
меч...
Стаяў, крывавы,
Ракі крывавай пасярод...
Ён катавай не зганьбіў славы,
Не зганіў род...
Маўчаў народ,
Чакаючы, калі на страту
Сястру ўзвядуць на эшафот —
I гляне страта ў вочы брату!
«Бывай, — яна сказала, — брат...
Даруйце мне, браты i сестры...»
I меч упаў на шыю востры! —
Зрабіў
сваю работу
кат.
Пасля ён галаву сястры
Падняў, пацалаваў у губы
I крыкнуў:
«Госпадзі!..»
Кастры
Паганскія гарэлі...
Груба
I люта доўжыла жыццё
Свой шлях ад страты i да страты
Скрозь жыццядайнае выццё
Святых вар'ятак i вар'ятаў...
Не плакаў кат,
не кляў свой лес,
Не каяўся,
але на ката
Ужо глядзеў, як брат на брата,
З нябёс сыходзячы,
Хрыстос.
16-19.01.2009, Крэва, Смаргонь, Мінск
Кінарэжысёр В. Дашук перад паездкай на БАМ здымаў пра Красніцу дакументальны фільм.
Касманаўт Валянцін Лебедзеў быў на БАМе са студэнцкім будаўнічым атрадам МАІ.
Заўвага судовага сакратара
Дамбай (карачаеўск.) — зубр. Гара на Каўказе.
Алан (карачаеўск.) — сябар, дружбак.
Свамі — святы.
Суцці — абрад спальвання ўдавы ў дзень пахавання мужа.
«Ja kocham cię...» — я кахаю цябе (польск.)
«I love you» — я кахаю цябе (англ.).
Вайдаў фільм без Вайды. — Анджэй Вайда — польскі рэжысёр, аўтар фільма «Пан Тадэвуш» паводле паэмы Адама Міцкевіча.
Міцкевіч з Францыі лісты / Чытае Польшчы ўсёй... — эпізод з фільма «Пан Тадэвуш».
Акторы... Кветкі Тэлімэне, / Якую не сыграла ты, / Саперніцы як прайграла — Тэлімэна — гераіня паэмы «Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча; у аднайменным фільме А. Вайды ролю Тэлімэны выканала Гражына Шапалоўска.
Аліцыя чытае вершы… — Аліцыя Бахельда-Курус — акторка, выканаўца ролі Зосі Харэжкоўскай у фільме А. Вайды «Пан Тадэвуш».
Літва мне снілася... Па Нальшы / Скакалі вершнікі… — Нальша — зямля старажытнага нальшанскага племені (з гарадамі Браслаў, Ашмяны, Вільня, Трокі, Ліда, Гародня, Ваўкавыск, Слонім, Наваградак, Маладзечна, Смаргонь, Вілейка) з цэнтрам у Крэве.
Далей балоты / І Жмудзь. Яе пад крыжакоў / Аддаў я, каб не ліць там кроў… — Жмудзь (Жэмайтыя, літ. Žemaitija) — зямля паміж нізоўямі Нёмана і Віндавай (Вентай) на паўночным захадзе сучаснай Літвы.
…і ў срэбры тым / Стаяў Міндоўг, а поруч з ім — / Ягайла, пяты сын Альгерда… — Міндоўг (~1195—1263) — заснавальнік і першы вялікі князь (1248—1253) Вялікага княства Літоўскага, першы i апошні кароль літоўскі (1253—1260); Ягайла (~1348—1434) — вялікі князь літоўскі (1377—1392), кароль польскі (1386—1434) і вярхоўны князь літоўскі (1392—1434), заснавальнік каралеўскай дынастыі Ягелонаў; Альгерд (~1295—1377) — вялікі князь літоўскі.
Читать дальше