Верны вешчы Вяйнямёйнен
Распачаў заклёны-спевы
Каля скал меднакаменных,
Перад крэпасцю гранітнай —
Пахіснуліся вароты,
I крукі ў ix затрашчалі...
Векавечны Ільмарынен
Раскаваў замкі рукамі,
Пазрываў з варот засовы —
Расчыніліся вароты...
Стаў вясёлы Леммінкяйнен
Вырываць са скалаў Сампа,
Што карэнні запусціла
У граніт на дзевяць сажняў —
I невырваў... Быкздаровы,
У чатыры сажні морда,
Кожны рог ягоны ў сажань,
Побач пасвіўся на скалах,
Жэр гранітнае каменне,
I, бычыну ў плуг упрогшы,
Выкарчаваў млын чароўны
Самы лепшы Леммінкяйнен.
Паплылі назад пад песні...
Тут усіх i папрасіўя,
Леммінкяйнена найболей:
«Вы мне дайце частку Сампа
Каб яе аддаў я Кайсе,
Што дамчыць мяне дадому,
На далёкую Айчыну,
Каб я слухаў, як зязюля
Там гады мае кувае».
Тут вясёлы Леммінкяйнен
I пачаў: «А ты?..» Чакаў я,
Што закруціць ён катрынку
Зноў пра тое: пра Гардэчу,
Пра Нязлоўцу, пра Святыню
Ды яшчэ быка-бычыну
З мордаю ў чатыры сажні —
Не!.. Адно ўсяго спытаўся
Самы лепшы Леммінкяйнен:
«Ты на Востраў Дзеваў плаваў?..»
«А якую хочаш частку? —
Запытаўся Вяйнямёйнен. —
Млын, што соллю пасыпальны,
Ці мукою павявальны,
Ці грашымы пакружальны?..»
Мне б не ў шкоду пакружальны
Млын займець было б, вядома...
Весялей бы слухаўдома,
Як зязюля мне кувае, —
I насыпаў бы ён солі,
I мукі б ён мне навеяў...
A які прасіць для Кайсы?
Што б яна займець хацела?..
I пчала на вуха села:
«Мець хачу душу я ў целе —
Тую частку мне, што меле,
Проста меле, як спявае,
Як душа млына жывая...»
Векавечны Ільмарынен
He спытаўся анічога,
Быццам ведаў, што патоне
У марскім бяздонні Сампа,
Што раз'юшаныя хвалі
Трэскі выкінуць на бераг,
I што ўсё, што застанецца —
Песня i душа жывая...
Калі словы, што на вуха
Прашапталіся пчалою,
Паўтарыў я, Вяйнямёйнен
Так сказаў: «Прасі, што хочаш,
Анічога не шкада нам,
Ані хлеба, ані солі,
Ані грошай незлічоных,
Ды аддаць табе не можам
Песню i душу жывую...
A калі аддаць не можам —
I не можам не аддаць мы,
Бо ты з намі плыў на Поўнач
I спяваў ca мной заклёны,
I стаяў каля варотаў,
I быка памог упрэгчы,
Дык тады — у мора Сампа,
У палац падводны Ахты!..»
Тут як крыкнуў Ахта:
«Ах ты!..»
Як ускочыў Ахта:
«Што вы?!.»
Ды як грозна ўзбушаваўся:
— Хто млынамі на галовы
Сярод ночы раскідаўся?!.
Я прачнуўся, дзе паклаўся...
«Ты лепшы, чым я думала, у снах», —
Шаптала Кайса, як вада шумела,
I цалавала... На яе губах
Брусніца недаспелая кіслела.
Былі ўдваіх мы ў ложку для пчалы —
Hi Удутар, ні Мар'яты, ні Ахты...
«А дзевы дзе?..»
Пчала сказала: «Ах ты
Мой Леммінкяйнен!..»
З мора, з-за скалы
Вясёлы голас тут жа даляцеў
I каля вуха прасвістаў, як куля:
«Мы прамінулі ўночы Востраў Дзеў!
Там засталася для цябе бабуля...»
«Чаму ты анічога ў ix не ўзяў?» —
Пчала куснула.
«Я хацеў... ты ж чула...»
«Але ж неўзяў...»
«А ты мне што шапнула?..
Я тое i прасіў, чым млын спяваў:
Душу млына. Яго жывую сілу...
На лішні грэх мяне ты спакусіла,
I так грахоў тых...»
«Я не спакуша...»
«А хто
прасіў душу?!»
«Дык для цябе прасіла!»
«Як — для мяне?.. Свая ўва мне душа».
«Ты гэтак думаеш?..»
Я ўстаў.
«Ну ты спытала!..»
«А ты дачуўся, што пытаю я?..
Ну вось карал. У ім душа карала.
Ва ўсім — ягоная. A ў чым твая — твая?
Глядзі: сусвет які ў адным карале...
Якія звівы... Космасу вузлы...
Ён луг... Ён неба... Булей... Для пчалы
Карал — найлепшы ложак... I не злы
Карал, як ты! — пчала ўзляцела, краля
Празрыста-голая. — Да возера ляцім!
А то праспім усё тваё Купалле
I Міттумары наша ўсё праспім!..»
Не надта мне ляцелася... Я цела
Абмацваў: дзе душа?..
Яна была,
Яна ўва мне, нібы пчала, звінела,
Ba ўсе бакі ляцела, як пчала...
Адно здзіўляла толькі: не балела.
Так не балела, быццам не жыла.
Ля возера — наўкол — жанкі стаялі,
Вязалі з ніцяў сеці,
i луналі
Над імі спевы — тыя ж, што i ў нас,
Калі жанкі спявалі ў даўні час...
«Ты, лянок, што ўночы вырас,
Месяцам напасяваны,
У вадзе ты мякка вымак,
Абабраны, ачасаны,
I пад сонцам хутка высах,
Цвёрда біты, цвёрда драты,
Растрапаны на валокны,
У кудзелю перамяты,
Скручаны на верацёнцы,
Спрадзены ў тугія ніці,
Сплецены ў тугія сеці —
Сонца ў Алуэ лавіці...»
Читать дальше