Уладзімір Някляеў - Паэмы

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Някляеў - Паэмы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Лімарыус, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паэмы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паэмы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Уладзімір Някляеў — паэт, празаік, эсэіст. Нарадзіўся 9 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці. Бацька — Някляеў Пракофій Мікалаевіч, рускі, маці — Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пражыў дзіцячыя гады ў Крэве — знакавым месцы беларускай гісторыі. Вучыўся ў Мінскім элетратэхнікуме сувязі (1962 — 1966), на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута (1971, г. Масква), скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1973). Працаваў сувязістам на Поўначы, у Сібіры, на Далёкім Усходзе, радыёмеханікам у мінскім тэлевізійным атэлье. Заняўся журналістыкай, супрацоўнічаў у газеце "Знамя юности", рэдагаваў бюлетэнь "Тэатральны Мінск", быў старшым рэдактарам галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, галоўным рэдактарам часопіса "Крыніца", штотыднёвіка "Літаратура і мастацтва". З 1998 па 2001 — старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Паэмы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паэмы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але стары здзіўляецца пчале
Таксама нездарма...
На поўні тле
Ляцелі мы, абняўшыся, да рэчкі,
Дзе, з вышыні падобныя на свечкі,
Кастры гарэлі — i каля кастроў
Скакалі, голыя, з капралам («Будзь здароў! —
Яму я крыкнуў) пад вянкамі дзевы...

— Тады ляцім да мора... — («Кайса! Дзе вы?» —
Скрозь полымя галёкаў нам капрал.) —

Там ложак у мяне. Марскі карал.
Калі не заканапіў, не затахтаў
Мой ложак Ахта.
— Ахта?.. Хто такі?
— Слуп вадзяны. Зялёны бог марскі.
Сустрэча сёння ў ix з азёрным богам
І богам рэк... Уся вада ў адну
Зліваецца ў Купалле...

— Дай мне сну, —
Праплёскаў Ахта. — Не будзі старога...
— Цябе пабудзіш... З дзевамі зноў спіш?
— Я так i думаў: сёння прыляціш.

Я спытаўся: «Хто з ім злева?»
«Удутар, туману дзева».
Я спытаўся: «Хто з ім справа?»
«Мар'ята, таксама дзева,
Што ад ягады зачала.»
«Як ад ягады зачала?»
«Так ад ягады зачала, —
Тут жа Кайса паказала:
Скокнула з зямлі брусніца
Ёй на чыстае калена,
З чыстага яе калена
На фальбону пад сукенку,
Скочыла вышэй на пояс,
С пояса на белы грудзі,
А з грудзей на падбародак,
З падбародка ўжо на губы...
З губу ротяна слізнула...»

Ахта мовіў: «Я раўную».
«Велламу раўнуй!..»
«Старую
Раўнаваць вады царыцу,
Што сама не паляніцца
Збегаць сёння ў ягады?..»

Цягнула золлю ад марской вады
I ў Кайсы трохі ацяжэлі крыльцы...
— Давай паспім хвілінку, хай прысніцца
Табе Айчына... Ты хлапчук малы...

Не мог заснуць я ў ложку для пчалы.

Раптам трое падыходзяць,
З імі — лепшы Леммінкяйнен:
«Будзеш спаць ты ўночы, Ахта,
Не падымеш шторм у моры,
Па якім нам плыць на Поўнач,
Каб забраць у Лоўхі Сампа?»

«Буду спаць я, Леммінкяйнен,
З дзевай левай, Ільмарынен,
З дзевай правай, Вяйнямёйнен,
I царыца шторм не ўздыме,
Ноччу ў ягады адбегла».

Гэта вешчы Вяйнямёйнен!
Векавечны Ільмарынен!
З імі лепшы Леммінкяйнен, —
I плывуць яны па Сампа,
За які мяне даставіць
Пчолка Кайса да Айчыны,
Дзе пачне куваць зязюля —
Золата ліецца з роту,
I сцякае медзь па пёрках
На далінкі ды пагоркі...

Я ўзмаліў: «Мяне вазьміце!..»
Ды не ўзяў бы Вяйнямёйнен,
I не ўзяў бы Ільмарынен,
Калі б лепшы Леммінкяйнен
Не прамовіў: «Якдва пальцы...
Разам мы былі на поўні,
Разам паплывем на Поўнач».

Разам стаўшы каля мора,
Мы да чоўна так сказалі:
«Як пухір, плыві па хвалях,
Кветкай па вадзе-быстрыцы.
Тры пяры ты дай, арол, нам,
Тры — арол i два — варона».

— Тут нявыкрутка такая... —
Як свайму, мне Леммінкяйнен,
Калі човен мчаў у мора,
Давяраўся. — Я не маю,
Апроч вольнага занятку,
Аніякага другога,
Ды i вешчы Вяйнямёйнен,
Так бы мовіць, толькі вешчы,
Толькі кантэле i мае.
Лоўхі выбрала скупая
З трох зяцёў... каго б ты думаў?.

Я сказаў: «Цябе, вядома».

— Каваля!.. Бо Ільмарынен
Адкаваў ёй млын чароўны,
Каб муку адным ён бокам,
A другім ён соль малоў бы,
Трэцім — каб намолваў грошы.
Праз выпадак нехарошы
Ды праз час, што хуткацечны,
Ільмарынен векавечны
Стаў, канечне, удаўцом,
А той млын малоў i меле...
Ну дык мы на трох падзелім,
Забярэм у Лоўхі Сампа!..

«З ім дамоўлюся, бадай што», —
Усплыла ўва мне надзея.

Хутка лодка ў ноч нядзелі
На Купалле ў мора мкнула,
I расказваў Леммінкяйнен,
Каб яшчэ хутчэй плылося,
Як ён плыў i плыў аднойчы
I прыплыў на Востраў Дзеваў,
Дзе ix тысяча, нястомных,
I яшчэ тры сотні ўдоваў,
I як лепшы Леммінкяйнен
З ix ніводнай не пакрыўдзіў,
Апрача адной бабулі...
Тут i вешчы Вяйнямёйнен
Над кармой устрапянуўся,
Расказаў, як шчупачыху
Неяк быў злавіў такую,
Што з зубоў яе i пашчы
Кантэле такое выйшла,
Што зляталіся ўсе дзевы
Toe кантэле паслухаць,
I збягаліся ўсе ўдовы,
I прыйшла адна бабуля...

Векавечны Ільмарынен
Расказаў, як ён для Лоўхі
Адкаваў той млын чароўны,
Каб муку адным бы бокам,
A другім ён соль малоў бы,
Трэцім — каб намолваў грошы...

A цікавага нічога
Не паведаў Ільмарынен.

Так даплыў да Сарыёлы
Па спакойным моры човен,
I на бераг выйшла Лоўхі,
Снежнай Поўначы ўладарка,
I сказаў ёй Вяйнямёйнен:

«Прыплылі забраць мы Сампа,
Падзяліць на трох герояў».

«Паміж трох дзяліць вавёрку?
Разам грызці курапатку?
Я адна ўладарка млына,
Пох'ёле належыць Сампа».
I пайшлі, каб Сампа сілай
Адабраць у гор скалістых,
Вяйнямёйнен, Ільмарынен,
Самы лепшы Леммінкяйнен.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паэмы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паэмы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Някляеў - Цэнтр Еўропы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Знак аховы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вежа
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Прошча
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вынаходцы вятроў
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Наскрозь
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Так
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Лабух
Уладзімір Някляеў
Отзывы о книге «Паэмы»

Обсуждение, отзывы о книге «Паэмы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x