I нешта празвінела над сталом...
Была нядзеля.
Белым палатном
З чырвонай вышыванкай стол заслаўшы,
Паставіў я, што меў: кансервы, кашы,
Сыры, вяндліну — стол быў не малы...
I ў сподку кропля мёду для пчалы.
«Прашу!» — я запрасіў, i на сцяне
Замерлі ўсе. Глядзелі на Старога...
Ён капялюш прыўзняў: «Не, дзякуй. Не.
Нам нельга тут. Ніяк. Сваё мы ў Бога
Застолле маем. Там не сыр. Не каша...»
Я перабіў: «А тут хіба не ваша?..»
Ён замаўчаў. Што адказаць, не ведаў.
Прамармытаў там нешта... «я ўжо снедаў,
А я сваё: «Што маю, i чым хата
Багата...»
Медсястра ўспрасіла: «Тата...
Мы так даўно ўсе разам не сядзелі!..
Вы пагаворыце... Я дапраду кудзелю,
Перад вайноютак i не дапрала...»
«А я ў адрыне так i не прыбрала,
Як сэрца тук — i стала... — да капрала
Старая павярнулася. — Сынок...»
«А я тым часам скочыў бы ў шынок,
Сустрэўся б з ГІекам, Хоканам i Вілі,
Пакуль яшчэ нікога не забілі...» —
Ужо ўчапіўся гімназіст за раму...
Стары маўчаў.
«Ды пашкадуй ты маму! —
Сястра ўскрычала. — Ды скажы ты, брат!..
Капрал азваўся ціха: «Я салдат», —
Але чакаў таксама...
На сцяне
Наструніліся так, што затрымцела
У вокнах шкло... I стала на ват мне
Не па сабе... Адна глядзела смела
Пчала Старому ў вочы — i ўзляцела,
Як толькі ёй адной
сказаў ён: «Не!»
Сцяну хіснула...
У адным акне
Шкло лопнула — i ф-ф-ы-ы-р пчала ўакно...
«Яна чакала гэтага даўно! —
Стары, губу куснуўшы, сціснуў рот. —
Яна — пчала.
Мы — людзі. Род. Народ.
Не нам, не фінам парушаць закон!..»
I ў вокнах сціх, ледзь пастаяўшы, звон.
Я кінуўся за дзверы!.. Ды куды?..
Сцямнела ўжо, пакуль я прыбіраўся,
Стол гатаваў...
Я ў цемру азіраўся —
I нешта падказала: «Да вады».
Але ж тут возера... i мора... i рака...
Дык да якой вады?..
Яе рука
Маю руку ўзяла — i пацягнула:
«Хутчэй! Хутчэй!» — да рэчкі павяла,
I толькі я абняў яе — куснула,
Каб я не забываўся, што пчала...
«Як зваць цябе?..»
«Я Кася. Тут я — Кайса».
«А дзе ты — Кася?»
«Гэта ўсё — па часе,
Пасля, пасля... Вунь бачыш: там кастры...
Шкада, што не ўдалося медсястры
З капралам... У, Стары!.. На Міттумары
Не грэх павесяліцца...»
Як пажары,
Кастры над рэчкай іскрамі ўскіпалі!..
«На чым павесяліцца?..»
«На Купаллі!»
Купалле сёння! Юханас!..
Яна
Інакш чамусьці свята называла...
«Дык гэта па-паганску. Я не знала —
Стары сказаў...»
«А хто ён, той Стары?..»
Трашчалі, іскры сыплючы, кастры,
I дым лунаў — паганскі, пахкі, мройны.
«Зануда ён, стары наш Вяйнямёйнен!..
Ён мне сам спяваў пра Сампа
I пра чары хітрай Лоўхі,
I старэла Сампа ў песнях,
I старэлі ў песнях чары,
I не мог сам Вяйнямёйнен
З чэрава на свет з'явіцца...
Вось слупы вятроў паўсталі,
Камяні ўзышлі i скалы,
I стварыліся краіны,
Толькі вешчы Вяйнямёйнен
З чэрава ніяк не выйдзе...
— Як жа быць i што рабіць мне? —
У сябе ён сам пытаўся, —
У прасторы гэтай цеснай,
У нязручным, цёмным месцы,
Дзе ні зор святла, ні сонца,
Нават месяц не блукае...
I казаў тады ён словы:
— Месяц, сонца залатое
I Мядзведзіца на небе!
Дайце выйсці мне з цямніцы,
Каб убачыць месяц светлы,
Каб на сонца любавацца,
На Мядзведзіцу дзівіцца!..
Ды не даў свабоды Месяц,
Не дало свабоды Сонца.
I тады сам Вяйнямёйнен
Зрушыў пальцам безыменным
Цёмнай крэпасці вароты,
Іx рассунуў, касцяныя,
Меншым пальцам левай ножкі,
Праз парог перапаўзае,
Цераз сені на каленях...
Ён упаў у сіне мора,
Ухапіў рукамі хвалі,
На якіх пракалыхаўся
Шэсць гадоў i сем, i восем,
Покуль выбраўся на водмель,
На бязлесы выплыў бераг...
Тут падняўся ён з каленяў
I ступіў з вады на сушу,
Каб убачыць светлы Месяц,
Каб на Сонца любавацца, — J
На Мядзведзіцу дзівіцца
I лічыць у небе зоры...»
— Ён на гэты выплыў востраў?
Ціха я спытаўся ў Кайсы,
I яна мне даспявала...
«Так з'явіўся Вяйнямёйнен
Здзевы вольнага паветра,
Вешчы прашчур-песнятворца...
... Ды згубіў ён дар пяснярскі,
Капялюш сабе надзеўшы...»
Мы ўжо каля кастра былі.
Прысеўшы
На валуне, я ўсё ж яе абняў...
Читать дальше