Уладзімір Някляеў - Паэмы

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Някляеў - Паэмы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Лімарыус, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паэмы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паэмы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Уладзімір Някляеў — паэт, празаік, эсэіст. Нарадзіўся 9 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці. Бацька — Някляеў Пракофій Мікалаевіч, рускі, маці — Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пражыў дзіцячыя гады ў Крэве — знакавым месцы беларускай гісторыі. Вучыўся ў Мінскім элетратэхнікуме сувязі (1962 — 1966), на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута (1971, г. Масква), скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1973). Працаваў сувязістам на Поўначы, у Сібіры, на Далёкім Усходзе, радыёмеханікам у мінскім тэлевізійным атэлье. Заняўся журналістыкай, супрацоўнічаў у газеце "Знамя юности", рэдагаваў бюлетэнь "Тэатральны Мінск", быў старшым рэдактарам галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, галоўным рэдактарам часопіса "Крыніца", штотыднёвіка "Літаратура і мастацтва". З 1998 па 2001 — старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Паэмы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паэмы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

17

…І нахіляўся паміж снамі,
І плыў са снамі нада мной
Яблонскай твар… Бялей, чым белы…
— Ты цэлая?
— Ты цэлы?
— Цэлы,
пайшлі…
Абрыў.
Рака ў тумане.
Разбіты «Паланэз».
«Канец!..»
Мужчына малады ўсутане.
— О, Божухна!.. Святы айцец…
— Ты ведаеш яго?..
Сталёва
Шарэўтвой твар…
— Ён з Чанстахова…
На Яснай Гуры меўслужыць…
Мы да яго…
— Не можа быць…
— Паслаў яму Гасподзь збавенне
Ад нас…
Што ж мы ўчынілі?..
Жах!..
Ён жыў яшчэ… Не страх — здзіўленне,
Як шкло, плыло ў яго вачах.
«Так быць не можа, бо не можа
Так быць ніяк, ніяк, ніяк!..
Ну што ж гэта такое, Божа?!.
Ну што за знак?.. Ну што за знак?..»
Паліцыя.
— Вы разам?
— Так.
— Хто за рулём быў?
— Я.
— Няпраўда!
Я за рулём была.
— Ну, што ж…
— Мы ўсё зрабілі як найгорш —
І ўсё ж, і ўсё ж, і ўсё ж, і ўсё ж
Я рада быць з табой…
— Ты рада?..
З нябёс
на лёс,
на аўтастраду —
Са снегам дождж,
Са снегам дождж.

18

Ксёндз Караль Корсак, я без скуры…
Крані. Глядзі: на пальцах кроў.
Звіняць званы на Яснай Гуры:
Радзіны… Хрэсьбіны… Хаўтуры…
Сюды ідуць з усіх краёў,
Каб памаліцца, пілігрымы,
А я тут — хто? А я — чаго?
Мне б міма Яснай Гуры, міма
Канстанцінопаля і Рыма,
Што маюць Бога аднаго,
А служаць так яму, нібыта
Іх два — і нейкі большы з двух!
І колькі вернікаў пабіта,
Каб правіў каталіцкі дух
Альбо каб правіў праваслаўны!
А ў тым, які з іх болей слаўны,
Не разабрацца без вайны!
І б’юцца веры абаронцы, —
І гора, гібель той старонцы,
Дзе ў бітве сходзяцца яны!
Хто злічыць бітваў гэтых страты?..
— Вы хто такія? Уніяты?
Палі давай! Тут рускі край!
— Тут польскі край! Палі давай!
І кроў на кроў, і брат на брата…
Як Бог даруе, дык няхай.
Тады, апроч зіхоткіх зорак,
Нічога ў небе.
Вечнасць. Смерць,
З якой злучыўся Караль Корсак
Праз тое, што не зразумець.

19

Зіма ў Варшаве. Трэці снег
Ляжыць на ружах, як газета…
Не думаў я, што мой пабег
Перабяжыць за межы лета.
Раман акторкі і паэта
Яшчэ не скончаны. Але
Працяг ягонага сюжэта —
Чарнавікамі на стале.
Усё, што ў ім было прарочым,
Ужо звяршылася. Далей
Так можа быць, як мы захочам
Ці як прыдумаем, але…

20

Слізнуўся лёс па трасе коўзкай —
І развяліся ўсе масты…
Прад Боскай Маці Чанстахоўскай,
Каменная, стаяла ты.
Пра што малілася?.. Каб кара
Цябе мінула?.. Стала сном
Усё, што стала?..
Корсак Караль
Хістаў сусвет над абразом.

21

Як свет хістаецца!.. Ад краю
Да краю — і ад нас, ад нас…
— Не дакарай…
— Не дакараю…
— А помніш?..
— Помню…
Кожны раз
Праз сілу і скрозь слёзы — ласкі…
— Яблонская, ну, калі ласка,
Вярніся жыць!..
— Як жыць?.. Канец
Жыцця… Канец любоўнай казкі…
Святы айцец… Святы айцец…
— Не мучайся… Жыцця пракосы
Зноў зарастуць… Жыві травой…
І ты ківала галавой,
Як завадная лялька…
Корсак!..

22

Ён цікаваў цябе. Паўсюдна
Ён быў з табой, як з целам цень,
Як з духам здань… Яму падсуднай
Ва ўсім была ты… Кожны дзень
Насіла на магілу кветкі…

23

Банальныя ў сюжэце меткі:
— Ты не кахаў мяне!
— У сведкі
Я клічу Бога, што кахаў!..
— Ты бавіў час! Ты забаўляў
Сябе!.. —
І мяўся край сурвэткі,
І кубак каву праліваў.

24

Ты плакала… Саперніц мала
Табе ва ўсім — і не ставала
Для плачаў слёз… вачэй саміх…
Да донца выплакаўшы іх,
Ты прашаптала так не ўслых,
Ты моўчкі так даруй сказала,
Што больш сказала, чым
бывай…

25

— Бывай! Я пакідаю край,
Дзе стаў табой смяротна хворы!..
— Бывай! Чакай! Мы ўсе акторы!..
Бывай… Даруй! Не пакідай!..
І так да немачы, да зморы:
Як ноч: даруй…
Як дзень: бывай…
З двух галасоў — які прарочы?..
Ці той, які мне чуўся ўночы,
Ці той, што ўдзень?..
Ды ўсё на злом,
Як з ночы ў дзень, як дзень за днём…
Касцёл… малітвы…
Дом сірочы
Нам гэты свет, дзе мы жывём.

26

Фальварка гулкія пакоі
Палохалі — такім пустым
Здаваўся дом, нібыта ў ім
Жывуць два цені,
зданяў двое…
Глухому чуецца глухое.
Сляпое бачыцца сляпым.

27

Я пакідаў… Вяртаўся зноў…
Зіма марнела ад дажджоў,
Плылі, цяклі сляпыя хмары…
Ты ўсё чакала помсты. Кары
Ты ўсё шукала — я знайшоў
Яе… Ты мне сказала:
— Караль…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паэмы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паэмы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Някляеў - Цэнтр Еўропы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Знак аховы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вежа
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Прошча
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вынаходцы вятроў
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Наскрозь
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Так
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Лабух
Уладзімір Някляеў
Отзывы о книге «Паэмы»

Обсуждение, отзывы о книге «Паэмы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x