Уладзімір Някляеў - Паэмы

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Някляеў - Паэмы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Лімарыус, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паэмы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паэмы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Уладзімір Някляеў — паэт, празаік, эсэіст. Нарадзіўся 9 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці. Бацька — Някляеў Пракофій Мікалаевіч, рускі, маці — Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пражыў дзіцячыя гады ў Крэве — знакавым месцы беларускай гісторыі. Вучыўся ў Мінскім элетратэхнікуме сувязі (1962 — 1966), на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута (1971, г. Масква), скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1973). Працаваў сувязістам на Поўначы, у Сібіры, на Далёкім Усходзе, радыёмеханікам у мінскім тэлевізійным атэлье. Заняўся журналістыкай, супрацоўнічаў у газеце "Знамя юности", рэдагаваў бюлетэнь "Тэатральны Мінск", быў старшым рэдактарам галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, галоўным рэдактарам часопіса "Крыніца", штотыднёвіка "Літаратура і мастацтва". З 1998 па 2001 — старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Паэмы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паэмы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

14

Пайшла зіма другая прэч
Па сцежцы восеньскага сада.
— Я рада быць з табой…
— Ты рада?..
— Даруй… Не знаю, што найшло.
Ты праўду мне сказаў пра шкло:
Мы — вас, а нас — яны… Пагарда
Спрадвек жыве… Яна ў крыві…
Ты болей сучкай не заві
Яблонскую!
— Даруй.
— Дарую.
— Дык, можа, вып’ем міравую?
— О, Божухна!… Маскаль… п’янтос…
Яблонскую за грудзі трос…
— Дый ты —
як чорт цябе панёс…
— Я маю права! З каралямі
Мой род на роўных…
— Зноў пра род?
— Мне што: вады набраць у рот?
Мой род пабіты маскалямі
Амаль на скон! Дык я адплаты
Магу жадаць?
— Калі ўсе страты,
Былыя крыўды ўсе лічыць,
Як жыць? Што будзе нас лучыць?
Пара на гэта ўсё забыцца…
— Ні з кім я не хачу лучыцца!
Там Азія! Там вечна зло
Жыло!
— А ў Польшчы што жыло?
Адно дабро? Хадзілі ляхі
На маскалёў?
— Якія страхі!
— Цяпер, канечне, страх які!
А з двух бакоў ва ўсе вякі
Тапталі Беларусь, палілі,
Не род —
Народ на скон пабілі,
Дык я ж маўчу!
— Ну і маўчы!
Скачы жанглёрам на мячы!
І што вы там, дальбог, за людзі?
Вайна з вас выбіла мужчын?
Яблонскіх род скакаць не будзе
Ні перад кім, ні перад чым!
За Богам у палякаў — гонар.
І не бывае долі горай,
Як жыць без гонару! А вы?..
Вам ад Масквы б — за лес, за горы,
А вы лясамі — да Масквы.
— А лепш было б, каб да Варшавы?
— Ні да каго! З літоўскай славы
Чаму вы гонар не ўзялі?
Бог даў вам месца на зямлі —
Дык стойце там належным чынам!..
За гонарам ідзе Айчына.
— Даволі. Мы не ў польскай школе.
— Народы б’юцца ўсе за волю —
А вас у волю не ўпіхнуць…
У лес збягуць — і ў ім жывуць,
Жывуць, жывуць…
— Мы партызаны…
— Жартуй сабе… Занадта рана
Сабраўся ты ўсіх нас лучыць…
І як! Міцкевіча лічыць
За беларускага паэта!..
Якая бздура ў галаве!
— Яблонская! Сцячэ, сплыве
Усё нязлучанае ў Лету,
Як пыл пасля дажджу з дарог…
— Касцёл з царквой не злучыць Бог!
— Адкуль ты можаш ведаць гэта?
— Пайшлі ў касцёл! Прамовіш Крэда?..
Калі злучацца, дык злучыся
Малітваю…
І возьмем шлюб! —
…І зноў пагардліва сышліся
Маршчынкі па краёчках губ.
«Ах, ты…»
— Пайшлі!
— У Ясну Гуру
Паедзем? [19] — У Ясну Гуру / Паедзем? — Ясна Гура (Jasna Góra) — каталіцкі манастыр (г. Чанстахова, Польшча). Поўная назва: Санктуарый Прасвятой Дзевы Марыі Яснагурскай (польск. Sanktuarium Najświętszej Maryi Panny Jasnogórskie).
— Хоць у Ватыкан,
Калі ўжо бздура прэ на бздуру!..

15

Дарогу засцілаў туман.
— Дай я паеду.
Ты нервова
Тапіла ўсё глыбей педаль…
— Дык ты спалячыўся амаль?
Праз тры гадзіны адмыслова
Спалячышся… На ўсё жыццё…
Прымерзла мокрае лісцё
Да шкла.
— Дай скіну.
— Здзьме ў дарозе.
Нібы на «хуткай дапамозе»
Каго сьцівезла ратаваць,
Ты гнала.
— Кінь ты гэтак гнаць,
А то й каталіком не стану…
Насустрач рваліся з туману,
Сляпілі колкія агні…
— Яблонская, ну не гані!
— Няўжо баішся, праваслаўны?
Чапляешся за гэты свет?..
Сюжэт мы закруцілі слаўны:
Раман!.. Акторка і паэт!..
Класічны ў нас з табой сюжэт —
І ўжо фатальны, непапраўны.
— Дай руль!
— Не дам.
Дакладна ролі
Распісаны.
Табе — твая.
— Яблонская, пад хвост шляя
Табе папала?..
Прапаролі!
Прабілі кола!..
Слізгата…
— Газ скідвай!
Завішчэлі шыны!..
— Не тармазі!
Удар!
Машына
Сустрэчная —
уніз з маста.
Звон у вушах і пустата.

16

І Вітаўт з пустаты і звону
Сказаў:
— Няма ў Хрысце Хрыста,
Калі ягонага закону
Няма ў табе. Прымі закон.
Сівы, як кургановы сон,
Стаяў з Міндоўгам поруч ён,
Абодва — даўніна сівая…
— Па белым снезе кроў сцякае, —
Казаў далей ён. —
Гэта — шлях.
Яго пачаў я пад Дуброўнай [20] Гэта — шлях. / Яго пачаў я пад Дуброўнай. — Маецца на ўвазе Грунвальдская бітва, вядомая яшчэ як Бiтва 15 лiпеня 1410 пад Дуброўнай. .
Самой сабе там стала роўнай
Літва — і прырасла на Жмудзь.
Шлях не даваў мне Жмудзь вярнуць
Зноў крыжакам. Так перамога
Паразай стала. Жартам Бога.
Так Жмудзь Літвою прырасла. —
Туга ў вачах яго плыла…
— Ты плыў, як човен без вясла, —
Працягваў Вітаўт, — і заблытаў
Сябе і ўсіх… Цяпер забіты
Паўстане на шляху тваім…
Ты ведаеш, што будзеш з ім
Рабіць?..
Не ўсе пра тое знаюць…
Шлях можа стаць зусім пустым.
Забітымі не прырастаюць.
Забітых дух —
атрута ў целе.
Абедзве чашы апусцелі,
Як ты ў іх зазірнуў… Згарні
Штандары, а мячы
вярні.
— Каму вярнуць?.. Вы здані, міты…
На вас кальчугі ўсе прабіты,
Вы ў ранах з галавы да ног!..
— Вярні мне меч! — закончыў Вітаўт.
— Вярні мне меч! — пачаў Міндоўг. —
До слоў!
За зброю зноў бяруся.
Скажу адно —
што ў той раз мусіў
Сказаць, але забыўся ў скрусе,
Бо ўжо сівая галава…
Няма ніякай Белай Русі,
А ёсць Вялікая Літва!
І хітрая Літва малая,
Былая Жмудзь, пра тое знае,
Вялікая — не хоча знаць…
З чаго ты польку ў жонкі ўзяць
Надумаў?..
Вітаўт праваслаўным
Пражыў жыццё — і беспадстаўна
Надзеі меў на польскі трон…
Ты чуеш пустату і звон?..
«Цудоўны цяг імкне вышэй, —
Шапталі мне два сны сівыя, —
Літоўскі Зьніч гарыць ярчэй,
Чым крыж на полацкай Сафіі,
Чым на любым касцёле крыж…»
— Князі Вялікія! Спарыш —
Адзін арэх ці два? — спытаў я. —
Каталіцызм і праваслаўе —
Не той жа шлях?
«Наш шлях —
паміж, —
Шапталі сны, —
не берагамі,
А рэчышчам, ракой самой.
Пакінь усё і кроч за намі…»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паэмы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паэмы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Някляеў - Цэнтр Еўропы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Знак аховы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вежа
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Прошча
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вынаходцы вятроў
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Наскрозь
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Так
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Лабух
Уладзімір Някляеў
Отзывы о книге «Паэмы»

Обсуждение, отзывы о книге «Паэмы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x