Уладзімір Някляеў - Паэмы

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Някляеў - Паэмы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Лімарыус, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паэмы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паэмы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Уладзімір Някляеў — паэт, празаік, эсэіст. Нарадзіўся 9 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці. Бацька — Някляеў Пракофій Мікалаевіч, рускі, маці — Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пражыў дзіцячыя гады ў Крэве — знакавым месцы беларускай гісторыі. Вучыўся ў Мінскім элетратэхнікуме сувязі (1962 — 1966), на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута (1971, г. Масква), скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1973). Працаваў сувязістам на Поўначы, у Сібіры, на Далёкім Усходзе, радыёмеханікам у мінскім тэлевізійным атэлье. Заняўся журналістыкай, супрацоўнічаў у газеце "Знамя юности", рэдагаваў бюлетэнь "Тэатральны Мінск", быў старшым рэдактарам галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, галоўным рэдактарам часопіса "Крыніца", штотыднёвіка "Літаратура і мастацтва". З 1998 па 2001 — старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Паэмы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паэмы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Як «Пан Тадэвуш» вам?
— Ніяк.
Пустых размоў пусты скразняк.
— Вы не паляк?
— Літвін.
— Вы з Вільна?
Бамонд. Ківае фраку фрак —
І звоніць тэлефон мабільны:
«Не, сёння не…
Чаму так спешна?..»
Мы ўжо ўдваіх сярод усіх,
Мы ўжо адчулі млосны міг
Спаткання двух жаданняў грэшных…
«Аліцыя чытае вершы [13] Аліцыя чытае вершы… — Аліцыя Бахельда-Курус — акторка, выканаўца ролі Зосі Харэжкоўскай у фільме А. Вайды «Пан Тадэвуш».
Грудзьмі. Нібыта корміць іх».
Ах, мы акторы! Брава, брава!
Як ні хітруй, а праўда ў тым,
Што ўсе мы хворыя адным:
Нам едкі дым — чужая слава,
Ну, а свая — салодкі дым.

5

— Пайшлі.
Тут скрозь на тварах грым…
— Я тут свая…
— Але з чужым.
— Я не збягаю ад паразы!
«У, ганарыстая, зараза…»
А трэба йсці было адразу,
Пакуль, як рыбіну ў траву,
Не кінула мяне ад фразы:
«Пра Польшчу фільм, а не Літву,
І мог Літву не згадваць Вайда», —
І ў бок мой — зырк!..
І вадаспадам
Шаленства ў скроні:
«Ну, ка-злы!»
Ска-а-ндал…
— Сказаць, на што ты злы,
З чаго твой форс, адкуль бравада?..
Нідзе Літвы тваёй няма!
А Польшча ёсць! І гэта праўда,
Бо Польшча ёсць — як я сама!
— Няма Літвы?!.
Мяне няма?..
— Я рада быць з табой!
— Ты рада?..
На сцежку восеньскага саду
Ступіла першая зіма.

6

— Я думаю, што вы вар’яты…
—Хто —мы?
—Літвіны. Род пракляты,
Дух страчаны праз вас жыве…
Калі няма сапраўднай страты,
Дык вы ствараеце яе.
Ты молішся, як прад абразам,
Прад тым, што спалена датла…
Калі ёсць я,
калі мы разам,
Скажы: нашто табе Літва?
Ну гэта ж прывід…
Здань…
Трызненне…
Ну што — Літва твая? Скляпенні?
Руіны? Замчышчы? Крыжы?
— А Польшча — што табе, скажы?

7

«О, Польшча!..»
Акрыліла рукі —
І да раяля…
«Польшча — гукі:
Накцюрн… мазурка… паланэз…
О, Польшча!.. Па фальварках бэз…
Варшава… Кракаў… Ясна Гура…»
Ляцелі над клавіятурай
Вякі, нібыта матылькі…
«О, Польшча!.. Скрозь усе вякі
Звон зброі — і харал касцельны,
І рух,
і рух,
і рух няўмольны
З нічога —
Да сябе самой…»
А восень пахла ўжо зімой,
Лядком пацягвалася рэчка,
Сняжынкі пырхалі ў акне,
І цень Яблонскай, нібы ў сне,
Хістаўся, як пад ветрам свечка,
То да мяне, то ад мяне.

8

Як свет хістаецца!..
Ад краю
Да краю…
То ляціць да нас —
То зноў ад нас…
— Я паміраю,
Яблонская…
— Не ў час… не ў час…
— Якраз у час! Ад асалоды
Кахання, музыкі, свабоды,
Ад страсці, а не ад хвароб!..
— Ты што:
маёй чакаеш згоды?
Дык страсць у Польшчы
выйшла з моды,
Смерць холадна цалуе ў лоб.
— Якая смерць! Гасподзь абраных
Музык,
Паэтаў,
Закаханых
На неба забірае ўсіх
У страсны міг, каб засталіся
Навечна ў ім!..
— І мы ў тым спісе?
І гэта мой апошні міг?
— Не выдумляйся… будзь маёю…
— Я рада быць тваёй Літвою…
Ты праўда ў ёй усёй крывёю —
Так, што шаленства ў скроні б’е?..
— Жыву я, каб любіць яе.
Ды час Літвы яшчэ не выспеў —
І я Літву прыдумаў, высніў,
І ў гэтым сне, нібы на выспе,
Згубіўшы ўсё і ўсіх, стаю…
Віна, Яблонская! Ці вып’ю
Я кроў блакітную тваю!

9

Літва! Ад слёз у горле горка,
Як назву вымаўлю тваю:
Літва! Па ўсёй зямлі стаю
Я на святых тваіх пагорках.
Дзеля чаго ўва мне ты будзіш
Надзею голасам крыві?
Літва! Ты ўжо была? Ты будзеш?
Калі жывая, дык жыві!
І калі ты не ў праху вояў,
Не ў мройным часе залатым,
А ў духу тым, што прагне волі, —
Тады ты ёсць, калі ты ў тым!

10

Літва мне снілася… Па Нальшы
Скакалі вершнікі… [14] Літва мне снілася... Па Нальшы / Скакалі вершнікі… — Нальша — зямля старажытнага нальшанскага племені (з гарадамі Браслаў, Ашмяны, Вільня, Трокі, Ліда, Гародня, Ваўкавыск, Слонім, Наваградак, Маладзечна, Смаргонь, Вілейка) з цэнтрам у Крэве. Дзве чашы
Віселі ў небе —
Ні адна
На вагах не пераважала
Над краем, дзе адна вайна
З другой вайною межавала.
Трох вершнікаў на ўзгорках Нальшы
Не распазнаць:
Чужыя?..
Нашы?..
Я ў чашы зазірнуў:
Мячы,
Штандары ў чашах,
Прах ды косці…
Я ўзяў мячы — і па плячы
Ударыў нехта:
«Што за госці?» —
І павярнуў — да твару твар…
Тварэц Літвы, яе ўладар
Міндоўг паўстаў перада мною…
— А, гэта ты, — сказаў. — З Літвою
Даўно не бачыўся?.. Глядзі…
Вось гэты край з яго людзьмі,
Якім свой дух далі валоты,
І ёсць Літва. Далей балоты
І Жмудзь. Яе пад крыжакоў
Аддаў я, каб не ліць там кроў [15] Далей балоты / І Жмудзь. Яе пад крыжакоў / Аддаў я, каб не ліць там кроў… — Жмудзь (Жэмайтыя, літ. Žemaitija) — зямля паміж нізоўямі Нёмана і Віндавай (Вентай) на паўночным захадзе сучаснай Літвы.
І кінуць костку лацінянам…
Так проста ўсё! — а ў часе цьмяным
Зрабілася праз вас, бо вы
Забыліся, што Бог Літвы —
Агонь, а дух літоўскі — воля,
А праўда — воўк!..
— Я маю доўг
Перад табой? — спытаў я воя.
— Перад Літвой, — сказаў Міндоўг.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паэмы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паэмы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Някляеў - Цэнтр Еўропы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Знак аховы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вежа
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Прошча
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вынаходцы вятроў
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Наскрозь
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Так
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Лабух
Уладзімір Някляеў
Отзывы о книге «Паэмы»

Обсуждение, отзывы о книге «Паэмы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x