Уладзімір Някляеў - Паэмы

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Някляеў - Паэмы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Лімарыус, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паэмы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паэмы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Уладзімір Някляеў — паэт, празаік, эсэіст. Нарадзіўся 9 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці. Бацька — Някляеў Пракофій Мікалаевіч, рускі, маці — Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пражыў дзіцячыя гады ў Крэве — знакавым месцы беларускай гісторыі. Вучыўся ў Мінскім элетратэхнікуме сувязі (1962 — 1966), на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута (1971, г. Масква), скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1973). Працаваў сувязістам на Поўначы, у Сібіры, на Далёкім Усходзе, радыёмеханікам у мінскім тэлевізійным атэлье. Заняўся журналістыкай, супрацоўнічаў у газеце "Знамя юности", рэдагаваў бюлетэнь "Тэатральны Мінск", быў старшым рэдактарам галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, галоўным рэдактарам часопіса "Крыніца", штотыднёвіка "Літаратура і мастацтва". З 1998 па 2001 — старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Паэмы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паэмы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

11

— Прачніся,
зноў праспіш дзяржаву…
Літоўскую былую славу
Найлепей каваю запіць…
— Яблонская, да д’ябла каву!
— Цішэй… цішэй… Варшава спіць…
Мой Бог, як я люблю Варшаву!
Жыву я, каб яе любіць.
А ты ўлюбёны ў міф… Найгорай
Жыць у былым… Там пуста… гола…
— Я не баюся пустаты.
— Таму і край свой кінуў ты,
І зараз тут і там чужы
Сабе і ўсім… Скажы, скажы,
Дзеля чаго зрабіў ты гэта?..
— Найперш, каб зратаваць паэта.
— Якога?
— Можа, не благога.
Я забывацца стаў, якога.
Ён у апошнія гады
Адчуў, што ўжо не малады,
Што ўсё спазнаў: каханне… славу…
Надзеў хамут, упрогся ў справу —
І паміраць пачаў…
— Тады
Прыдумаў сам сабе забаву?
— Лічы, што так… Яшчэ з ваўкамі
Не захацеў па-воўчы выць,
Хоць быў абкладзены сцяжкамі…
— І што цяпер? Літва за намі?..
— Маёй Літвою хочаш быць?
— Я рада быць тваёй…
— Ты рада?..

12

На ўзгоркі Нальшы коса падаў
Срабрысты дождж, і ў срэбры тым
Стаяў Міндоўг, а поруч з ім —
Ягайла, пяты сын Альгерда… [16] …і ў срэбры тым / Стаяў Міндоўг, а поруч з ім — / Ягайла, пяты сын Альгерда… — Міндоўг (~1195—1263) — заснавальнік і першы вялікі князь (1248—1253) Вялікага княства Літоўскага, першы i апошні кароль літоўскі (1253—1260); Ягайла (~1348—1434) — вялікі князь літоўскі (1377—1392), кароль польскі (1386—1434) і вярхоўны князь літоўскі (1392—1434), заснавальнік каралеўскай дынастыі Ягелонаў; Альгерд (~1295—1377) — вялікі князь літоўскі.
— Калі не ведаеш, дык ведай, —
Прамовіў ён, —
Я крыжакам
Пацвердзіў Жмудзь пасля Міндоўга,
Бо не яна Айчына нам —
І ў нас няма прад ёю доўгу.
А доўг ва ўсіх у нас адзін:
Перад Літвою доўг вялікі
Яшчэ з пары, як Гедзімін
Заваяваў сталіцу вількаў [17] Яшчэ з пары, як Гедзімін / Заваяваў сталіцу вількаў. — Гедзімін — вялікі князь літоўскі (1316—1344); сталіца вількаў (ваўкоў) — Вільня. .
Праз гэты доўг —
супроць Масквы —
Я з Польшчай ажаніцца мусіў [18] Праз гэты доўг — супроць Масквы — / Я з Польшчай ажаніцца мусіў… — У 1386 Ягайла ажаніўся з польскай каралевай Ядзвігай (каранаваная ў 1384) і стаў каралём Польшчы. ,
Каб адстаяць Літвы правы,
Каб л ё с Вялікае Літвы
Не стаўся л ё с а м Беларусі.
Ды ўсё дарма… Вы лес апелі.
Згубілі ўсё, што продкі мелі,
Ператварылі край ваўкоў
У край зайцоў…
Я маю права
Спытацца з глыбіні вякоў:
Вы хто — народ?
Вы што — дзяржава?
Адкуль, калі няма слядоў?
Пазнаўшы зайца па губе,
Вам Жмудзь пад нос паднесла дулю,
Як Беларусь вы на сябе,
На край літвінаў нацягнулі.
Вы разлучылі дух з крывёю
І, абрусеўшы пад Масквою,
Пад назвай, дадзенай Масквой,
Не сталі нават маскалямі,
А толькі назваю адной —
І тая назва стала вамі.
Вы — беларусы? Хто такія?
Ёсць Польшча,
Жмудзь,
Літва,
Расія —
Як вы ўшчаміліся сярод?
Адкуль з’явіліся? З балот?
З чаго зляпіліся? З туманаў?..
Такіх падмен,
Такіх падманаў
Не ведаў ні адзін народ.
І што цяпер? Хай так і будзе,
Абы не горш? Вы што за людзі:
Вам звацца хочацца людзьмі,
Ці імі быць,
Ці біцца ў грудзі —
Ці ўстаць за крэўны край грудзьмі?

13

— Згарае свечка ўжо.
— Задзьмі.
— Яблонская, гары ўсё гарам,
Каб не было па чым тужыць!..
Радзіма сталася таварам!
Як на такой Радзіме жыць?
— Не піць, калі Варшава спіць.
Ёй да Літвы якая справа?
— Літву і прадала Варшава!
— Хай так. Не мне яе судзіць.
Жыву я, каб яе любіць.
Сагрэй мяне. Акаляваю.
— Сканаю я праз польскіх краль…
— А што за прозвішча: Ня-кля-еў?
— Расейскае.
— Дык ты маскаль?
Ты не літвін?
— Я ўжо амаль
Спалячыўся з табой…
— Адказвай:
Ты хто — маскаль?!
— Я гэткай назвы
Не ведаю.
— Маскаль! Маскаль!
І я — з табой?
— На жаль…
— На жаль?!
Ты жалішся?!. Ды продкі ў трунах
Перавярнуліся!..
Са мной,
З Яблонскай быць табе?.. З Матрунай!
— На сене ў хлеве быў з адной.
— Ты хам!!!
— Я знаю тое, хто я!
А што ў цябе за патайное
Двайное дно?.. Які палёт!
Якая страсць! Скуль што ўзялося?
— З таго, што ў кроў маю ўжылося,
Што дзікуны — ад нас на ўсход!
— А вы для немцаў не народ!
А немцы — хамы для ангельцаў!..
Ну колькі праз пагарды шкельца
Глядзець адзін на аднаго?!
— І ты яшчэ вучыць! Каго?
Яблонскую?! Ды род мой…
— Знаю!
Праз род свой ты, як сучка, злая.
Шалееш з пыхі і дурнот.
— Ты што сказаў?.. Яблонскіх род…
— Што за размова ў нас дурная!
— Перапрашай за дурасць! Кленч!
Не дакранайся! Не пярэч!
Хто-небудзь,
дайце хаму рады!..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паэмы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паэмы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Някляеў - Цэнтр Еўропы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Знак аховы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вежа
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Прошча
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вынаходцы вятроў
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Наскрозь
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Так
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Лабух
Уладзімір Някляеў
Отзывы о книге «Паэмы»

Обсуждение, отзывы о книге «Паэмы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x