Уладзімір Някляеў - Паэмы

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Някляеў - Паэмы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Лімарыус, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паэмы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паэмы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Уладзімір Някляеў — паэт, празаік, эсэіст. Нарадзіўся 9 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці. Бацька — Някляеў Пракофій Мікалаевіч, рускі, маці — Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пражыў дзіцячыя гады ў Крэве — знакавым месцы беларускай гісторыі. Вучыўся ў Мінскім элетратэхнікуме сувязі (1962 — 1966), на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута (1971, г. Масква), скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1973). Працаваў сувязістам на Поўначы, у Сібіры, на Далёкім Усходзе, радыёмеханікам у мінскім тэлевізійным атэлье. Заняўся журналістыкай, супрацоўнічаў у газеце "Знамя юности", рэдагаваў бюлетэнь "Тэатральны Мінск", быў старшым рэдактарам галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, галоўным рэдактарам часопіса "Крыніца", штотыднёвіка "Літаратура і мастацтва". З 1998 па 2001 — старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Паэмы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паэмы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

39

Я пакідаў Варшаву. Снег
Ляжаў на ружах, як газета…
О, пыл газетны!.. Прах уцех
Юрлівых, хуткіх… Цьфу на гэта!
Мышам усё ды пацукам!..
Што там было — мінула там,
Прапала. Толькі пыл віруе…
Дарую і былым сябрам,
І ворагам былым дарую.
І забываю, забываю…
Ідзе жыццё… Гарыць агонь…
І ў валасах маіх блукае
Яблонскай лёгкая далонь.

40

Бывай, Варшава! Як шчыміць!..
І слёзы выціскае вецер…
Калі Варшаву не любіць,
Дык што тады любіць на свеце?
Ёсць нешта ў ёй ад каралеў
З крывёй блакітнай, ганарлівай…
І міласць зведаў я, і гнеў
Твой каралеўскі… Будзь шчаслівай.
Бывай! Бывай!.. Усё міне,
Але і на краі магілы
Згадаю я, што ты мяне
Прылашчыла і прытуліла
У скрутны час…
Той час прайшоў —
І пуста там, нібы на пожні…
Кружу па плошчы Трох Крыжоў,
Шукаю сіл на круг апошні,
А стуль, дзе каралеўскі парк,
Дрыготка музыка ўсплывае,
Такая музыка, такая,
Што як жа так?!. Што як жа так —
Расстацца з ёй?!.
Ды што ж, ды што ж —
Пара!.. Над Віслай слепне дождж,
Смуга над Скарышэўскім садам —
І мроіцца: «Іўсё ж, і ўсё ж
Я рада быць з табой…»
Ты рада,
Варшава?..
Спеў апошніх нот
Згасае рэхам…
Пераправа,
Налева мост — і мост направа,
І невідушча Жыгімонт
Глядзіць услед…
Бывай, Варшава!

Снежань 1999 — сакавік 2000, Варшава

ЛОЖАК ДЛЯ ПЧАЛЫ

Маці

Загляне сонца i ў наша ваконца...

Беларускае народнае

Пчала якраз у макаўку ўпякла!..

«Паэма — вера», 1970

Быў сон, які Маланкай звал і...

Паэма «Маланка», 1981

Калі ты паэт ці калі ты званар —

Ты лішні, ты вольны...

Паэма «Прошча», 1993

I што ў вас там, дальбог, за людзі?..

Паэма «Паланэз», 2000
Частка першая
Калявала

Чуваць, як адрастае барада, —
Так ціха тут...

У возеры, бы ў сподку,
Як вока поўным,
Круглая вада
Уздрыгвае, калі штурхаю лодку
Ад берага...

Слізгаюць па вадзе
I расхінаюць возера дзве хвалі...

Дзве хвалі... два жыцці...

Адно нідзе,
Другое ў Тэйска, дзе мяне схавалі
Ад фінаў фіны, каб лавіў вугроў,
Збіраў грыбы i ягады i слухаў,
Як барада расце...
Маіх сяброў
I схоўшчыкаў завуць Ану i Юха,
Тут хутар ix...
Тут продкі ix жылі...
Аралі, жалі
I спявалі песні,
Як фіны ўсе, што маюць на зямлі
Па востраве, па возеры, па лесе
Пры хутары...

Я, увайшоўшы ў дом,
Убачыў печ з ляжанкай, скарб прыпечны,
Драўляны калаўрот з верацяном
Пашчэрбленым —
i кроены...
Дух спрадвечны
Над калаўротам з кроснамі лунаў,
I пахла лёнам, ніткамі, кудзеляй,
Аўчынай, на адну з шырокіх лаў
Насцеленай...

Я лёг.
Ca сцен глядзелі
Дзяды i дзеці, мужыкі, жанкі,
Медсестры, гімназісты i салдаты,
Пыталіся ў мяне: «Ты хто такі?
Адкуль ты тут? Сваёй не маеш хаты?
Згубіў Айчыну? Ну, чаго ты лёг?..»
«Каб паляжаць, — сказаў я. — На аўчыне
Даўно не спаў...»

У кут пусты, дзе Бог
Пыліўся ў кожнай хаце на Айчыне,
Я паглядзеў...
«Ты звык да абразоў? —
Стары ў капелюшы спытаў, прыўзняўшы
Свой капялюш... Я прамаўчаў. Ён зноў
Прыўзняў свой капялюш: — Багі ўсе нашы
У возеры i ў лесе, гэты край
Паганскі...» Я падняўся: «Наш таксама.
Вада ды лес. Не пекла i не рай».

Глядзелі ca сцяны — да рамы рама —
Сям'я ўся, род... Тут Юха i Ану
Апошнія.
Суворы лёс...
Сяляне...

Сярод усіх убачыў я адну...
Яна на фотаздымку, бы ў тумане,
З'яўлялася, знікала, як ca мной
Ухованкі гуляла... Падміргнула —
I род сялянскі ўвесь
усёй сцяной
Так уздыхнуў, што ледзьве не пагнула
Цвікі ў сцяне...
Я глянуў на сцяну:
«Тут нешта ёсць, — падумаў. — Таямніца...
Дазнацца трэба ў Юхі i Ану,
Калі прыедуць з Тампэрэ...»

«Не спіцца?..» —
Спытаў Стары.
«А вам?..»
«Мне не да сну».
«Чаму?»
«Бо я памёр».
«Ну што ж, не дзіва...»
«Не дзіва? — ён здзівіўся
i крыўдліва
Падціснуў губы... — Што ж тады з дзівос
Цябе здзіўляе?..»
«Апрача нябёс,
Ужо нічога».
«Зорная імгла,
Што сонцы пухірамі надзімае,
Цябе здзіўляе?..»
«Так. А вас?..»
«Пчала».
«Вас муха мёдазборная здзіўляе?» ——
Не даўя веры.
«Так».
«А смерць?»
«Пустая
Бяссонніца...»

«А хто жанчына тая?..» —
Абрыдла мне пра смерць i пра імглу.
Стары схмурнеў. «Лятучае лятае —
I хай сабе... Не прыручай пчалу».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паэмы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паэмы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Някляеў - Цэнтр Еўропы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Знак аховы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вежа
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Прошча
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вынаходцы вятроў
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Наскрозь
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Так
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Лабух
Уладзімір Някляеў
Отзывы о книге «Паэмы»

Обсуждение, отзывы о книге «Паэмы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x