Тарас Рыгоравіч - Вершы. Паэмы

Здесь есть возможность читать онлайн «Тарас Рыгоравіч - Вершы. Паэмы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вершы. Паэмы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вершы. Паэмы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творчасць Т. Шаўчэнкі (1814—1861), чыё 175-годдзе адзначана ў 1989 годзе, сваім дэмакратызмам і рэвалюцыйнай накіраванасцю зрабіла ўплыў на многія літаратуры, у тым ліку і на беларускую.
З паэзіяй вялікага Кабзара беларускі чытач знаёміцца па перакладах Янкі Купалы, Якуба Коласа, Петруся Броўкі, Аркадзя Куляшова і інш. Шмат вершаў і паэм даюцца ў новых перакладах.

Вершы. Паэмы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вершы. Паэмы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Іван пайшоў у ціш пустыні,
А твой між люду. А за ім,
За сынам праведным сваім,
I ты пайшла. У той хаціне
Чужой пакінула яго
Святога Ёсіфа свайго.
Пайшла ў вандроўку па-пад тынню,
Аж покі-покі не дайшла
Аж да Галгофы.
Бо за сынам
Святая маці ўслед ішла.
I цяжкі крыж яго ўзяла
I чула, бачыла ды млела,
I моўчкі радасцю гарэла,
На сына гледзячы. А ён,
Бывала, сядзе на Элеоне [239] Элеон — гара непадалёк ад Іерусаліма. ,
Каб адпачыць. Ерусалім
Красуе горда перад ім
I ззяе ў залатым вісоне [240] Вісон — у тагачасных міжземнаморскіх краінах дарагая тканіна белага ці пурпуровага колеру.
Ізраільскі архіерэй!
Раманскі залаты плебей [241] Раманскі залаты плебей — Іерусалім належаў Рымскай (раманскай) імперыі. !
Гадзіна, дзве міне, не ўстане,
На матку на сваю не гляне
Ды аж заплача, гледзячы
На іудзейскую сталіцу.
I яна плача, ідучы
У яр па воду да крыніцы
Ціхусенька, і прынясе
Вады чысцюткай, і абмые
Стамлёныя ступні святыя,
I дасць напіцца, і страсе,
Садзьме той прах з яго хітона [242] Хітон (грэч.) — адзежа старажытных грэкаў. ,
Зашые дзірачку нанова,
Пад смокву пойдзе і сядзіць
З трывогаю — о ўсесвятая!
Што сын балесным спачывае.
Аж вось дзятва сюды бяжыць
3-пад горада — яго любілі
Малыя дзетачкі. Слядком
За ім па вуліцах хадзілі.
А іншы раз на Элеон
Да яго бегалі малыя.
Вось і прыбеглі.— О святыя,
Вы найбязгрэшныя! — сказаў,
Як згледзеў дзетак, прывітаў,
Цалуе іх, благаслаўляе,
Гуляе з імі як маленькі.
Надзеў бурнус і, весяленькі,
З сваімі дзеткамі пайшоў
Ў Ерусалім сказаць сурова
Лукавым, грэшным праўды слова.
За тыя словы распялі...
Як распінаць яго вялі,
На скрыжаванні ты стаяла
З малымі дзецьмі. Мужыкі,
Яго браты, вучанікі
Усе ад страху паўцякалі.
— Няхай ідзе! Няхай ідзе!
Вось так і ён вас павядзе,—
Сказала дзецям і упала
На землю трупам.
Распялі
Тваю адзіную дзяціну!
Ты ж, адпачыўшы дзесь пад тынам,
У Назарэт адна пайшла.
Тваю сваячку пахавалі
Ў чужой пазычанай труне
Чужыя людзі. А Іана
Яе зарэзалі ў турме.
I Ёсіфа твайго не стала,
I ты адненькай гаравала,
Адна, як палец, бо такі
Твой лёс палатаны, нябога.
Браты яго, вучанікі
Няцвёрдыя, з душой убогай —
Яны на мукі не даліся,
Схаваліся і распаўзліся.
I ты іх мусіла збіраць.
I вось яны неяк сышліся
З табою ўночы сумаваць.
I ты, вялікая ў жэнах,
I іх паныласць, і іх страх
Развеяла, як пацяруху,
Сваім святым натхнёным духам.
Той дух святы свой унясла
У душы іхнія. Хвала
I пахвала табе, Марыя!
Мужы узнесліся святыя,
Далёка ў свет яны пайшлі
З імем святога твайго сына,
Твае балеснае дзяціны,
Любоў і праўду паняслі
Па свеце ўсім. А ты пад тынам,
Сумуючы, у бур’яне
Памерла з голаду. Амін.

А потым папы цябе ўзняслі,
Адзелі ў пурпур і вянчалі,
Нібы царыцу. Распялі
Цябе, як сына. Аплявалі
Твой воблік чысты і святы,
Растлілі добрую... А ты?..
А ты, як золата ў гарніле,
Ў людской душы сябе ўзнавіла,
Ў душы нявольніцкай, малой,
Ў душы балеснай і жывой.

1859
С.-Пецярбург

НАСЛЕДАВАННЕ ЭДУАРДУ САВЕ [243] Эдуард Сава — польскі паэт Эдвард-Вітальд Жалігоўскі (1816—1864), пісаў пад псеўданімам Антонія Савы, быў высланы з Вільні ў Петразаводск, потым — Арэнбург і Уфу. Сябраваў з Шаўчэнкам, прысвяціў яму верш і запісаў яго ў дзённік украінскага паэта.

Пасаджу каля хаціны
Жонцы на ўспаміны
I ябланьку, і грушаньку,
На ўспамін адзінай!

Бог дасць, вырастуць, і жонка
Пад дрэвамі тымі
Сядзе сабе ў халадочку
З дзеткамі малымі.

А я буду грушы рваці,
Дзеткам падаваці...
Ды з жоначкай адзінаю
Ціха размаўляці.

— Тады, сэрца, як браліся,
Тут дрэвы садзіў я...
Я шчаслівы!
— I я, дружа,
З табою шчасліва!

1859
С.-Пецярбург

ОСІЯ [244] Осія — біблейскі прарок, які прарочыў пагібель Ізраільскага царства як божую кару за несумленнасць яго грамадзян. Выкарыстаўшы схему біблейскага тэксту, Шаўчэнка стварае востры, палітычна актуальны твор-прароцтва. . ГЛАВА XIV

(Наследаванне)

Загінеш, згінеш, Украіна,
Не стане знаку на зямлі!
Ты ж ганарылася калісь
Ў дабры, раскошы! Украіна!
Мой любы краю непавінны!
За што цябе гасподзь скараў,
Карае цяжка? За Багдана,
Ды за скажонага Пятра,
Ды за паноў вось тых паганых
Дашчэнту нішчыць... Пакараў,
Заб’е нябачна. I праўдзіва!
Бо доўга ён доўгацярплівы
Ўглядаўся моўчкі на тваю,
Грахоўную тваю утробу
I мовіў злосна: — Загублю
Тваю красу, тваю аздобу,
Сама ты разапнешся. Ў злобе
Сыны твае цябе заб’юць,
Што падраслі, а злопачатым
У чрэве згінуць, прападуць,
Як неданоскі-кураняты!..
Пашлю шмат матчынага плачу
Па гарадах і па палях,
Хай бачыць ў погані зямля,
Што я ўладар і я ўсё бачу.
Ускрэсні, мама! I вярніся
Ў святліцу-хату, адпачынь,
Сябе занадта ты стаміла,
Грахі сыноўі несучы.
Спачыўшы, сумная, скажы
I дзецям хітрым дай параду,
Што ўсім загінуць ім ліхім,
Што бессумленне іх, і здрада,
I крывадушша — ўсё агнём,
Крывавым, полымным мячом
Нарэзаны ў людзей на душах,
I кара прыйдзе неўсыпушчай,
Што не ўратуе й добры цар,
Іх сціплы, п’яны гаспадар.
Не дасць ім піць, не дасць ім есці,
Каня, каб без сядла вам сесці
Ды уцякаць; не уцячы
I не схавацца; бо ўсюды
Вас знойдзе праўда-помста, людзі ж
Вас будуць добра сцерагчы,
Спаймаюць і судзіць не будуць,
Ў кайданы моцна закуюць,
Ў сяло на показ прывядуць
I на крыжы тым і без ката,
I без цара вас, вар’яватых,
Парвуць, скрамсаюць, разапнуць.
I вашаю крывёй, сабакі,
Сабак напояць...
I дадай,
Такое слова ім дадай,
Ім проста выскажы: — Зрабілі,
Рукамі бруднымі стварылі
Сваю надзею; усяляк
Цара хваліўшы: бог, надзея,
I ён накорміць і сагрэе
Ўдаву, сіротак.
Не, не так!
Скажы ім вось што: — Брэшуць богі,
Ды ідалы ў чужых чартогах;
Скажы, што праўда аджыве,
Прамчыць, пакліча, пазаве
Не даўняе, старое слова
Збуцвелае, а словам новым
Над светам крыкам пранясе,
I людзі збавяцца усе
Ад ласкі царскае...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вершы. Паэмы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вершы. Паэмы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вершы. Паэмы»

Обсуждение, отзывы о книге «Вершы. Паэмы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.