Тарас Рыгоравіч - Вершы. Паэмы

Здесь есть возможность читать онлайн «Тарас Рыгоравіч - Вершы. Паэмы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вершы. Паэмы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вершы. Паэмы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творчасць Т. Шаўчэнкі (1814—1861), чыё 175-годдзе адзначана ў 1989 годзе, сваім дэмакратызмам і рэвалюцыйнай накіраванасцю зрабіла ўплыў на многія літаратуры, у тым ліку і на беларускую.
З паэзіяй вялікага Кабзара беларускі чытач знаёміцца па перакладах Янкі Купалы, Якуба Коласа, Петруся Броўкі, Аркадзя Куляшова і інш. Шмат вершаў і паэм даюцца ў новых перакладах.

Вершы. Паэмы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вершы. Паэмы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Пабарусь!..
За мяне бог!.. Хай споўніцца!»
I ў віфліемскую капліцу [85] Віфлеемская капліца — капліца ў Празе, дзе Ян Гус выступаў з пропаведзямі.
Пайшоў маліцца добры Гус.

«У імя госпада Хрыста,
За нас распятага на дрэве,
I ўсіх апосталаў святых,
Пятра і Паўла асабліва,
Мы адпускаема грахі
Вось гэтай булаю [86] Була — папская грамата. святою
Рабыні божай...»
«Вось той самай,
Што вадзілі па вуліцах
Пазаўчора ў Празе.
Вось той самай, што сланялась
Па шынках, па стайнях,
Па пярэсмыках манашых
I па келлях п’янай!
Вось яна і зарабіла
Ды булу купіла:
Святой стала!.. Божа! Божа!
Вялікая сіла!
Вялікая слава! Зірні на людзей!
Адпачынь ад кары у прасветлым раю!
За што прападаюць? За што ты караеш
Сваіх і пакорных, і добрых дзяцей?

За што закрыў іх, божа, вочы
I вольны розум акаваў
Кайданамі ліхое ночы?
Празрыце, людзі,— дзень настаў!
Распраўце рукі, мрок аблуды
Развейце, чэхі, будзьце людзі,
А не пасмешышча папам!
Кáты, разбойнікі ў ціарах
Ўсё патапілі, ўсё ўзялі,
Як у Маскоўшчыне татары,
I нам, сляпым, перадалі
Свае дагматы!.. Кроў, пажары,
Ўсё зло на свеце, як біч кары,
Пякельных мук бясконцы рад...
I поўны Рым байстрат!
Вось догматы іх і іх слава!
То слава ў яве!.. А цяпер
Вось тым паложана канклавам [87] Канклаў — збор прадстаўнікоў вышэйшага каталіцкага духавенства — кардыналаў, на якім выбіраецца папа. :
Хто без святой булы памёр,—
У пекла пойдзе! Будзе ж плата
За булу ўдвойчы — рэж хоць брата,
Апроч пап і чарняца,
I ў рай ідзі! Канец канцам!
I злодзея ж зладзей акрадзе,
Ды яшчэ ў цэркві. Гады! Гады!
Ці напіліся вы, ці не
Людской крыві?.. I хіба мне,
Вялікі госпадзі, малому,
Судзіці дзеянні твае
Волі святой? Кары свае
Ты без віны не шлеш нікому.

Малюся, госпадзі, памілуй,
Выбаў ты нас, святая сіла!
Парань язык мой за хулы
Ды ранай выбаў з боляў злых.
Не дай жа здзеквацца лукавым
I над тваёю вечнай славай,
Й над намі, простымі людзьмі!..»

I плакаў Гус у тым маленні,
I цяжка плакаў... Люд маўчаў
I моўчкі думаў у здзіўленні:
Супроць каго руку падняў?

«Глядзіце, людзі! Вось дзе була,
Што я чытаў!» — і паказаў
Народу. Боязнь агарнула:
Іван Гус булу разарваў!!
I з віфліемскае капліцы
Аж да сусветнае сталіцы
Пагудка шумная пайшла.
Манахі ў страху... Нібы кара,
Канклаў пагудка затрасла,—
I пахілілася ціара!

Зашыпела, як гадзюка,
Погань з Ватыкана.
Шапочацца Авіньёна [88] Шапочацца Авіньённа. Авіньён — горад ў паўднёвай Францыі, дзе знаходзіліся антытгапы, якіх выбіралі на папскі прэстол варагуючыя групы каталіцкай царквы. Так бывала, калі адначасова на папскім прэстоле былі рымскі і авіньёнскі папы; яны люта варагавалі.
З рымскімі папамі;
Шапочуцца антыпапы,
Аж сцены трасуцца
Ад шопату. Кардыналы,
Як гадзюкі, ўюцца
Ля ціары. Ды ціхачом,
Як каты, дзяруцца
За мышанё... Ды як зноў жа?
Аднае той скуры
Гэтка сіла!.. А мясішча!!!
Аж дрогнулі муры,
Як успомнілі, што ў Празе
Гегекнулі гусі [89] Гегекнулі гусі — гаворка ідзе пра гусіцкі рух.
Ды з арламі ляцяць біцца...
Канклаў схамянуўся,
Сабраў раду. Ухвалілі:
Усім разам стаці
Супроць Гуса і ў Канстанцы
Вараннё склікаці
I сцерагчы, колькі сілы,
I згары і здолу,
Каб не села тая птаха
На славянскім полі.
I вараннё поле ўкрыла —
Папы павалілі
Да Канстанцы, шляхі, стэпы
Саранчой забілі
Бароны, герцагі і д’юкі [90] Д’юкі — графы (франц. duc). ,
Псары, герольды [91] Герольды — асобы, якія абвяшчалі каралеўскія наказы, паведамлялі аб урачыстасцях і г. д. , шынкары,
I трубадуры (кабзары),
I шляхам войска, як гадзюкі.
I герцагіні з немчурою.
Хто з сакаламі на руках,
Хто пешкі, верхам на аслах,—
Бы на аблаву ўсе гурмою,
Як гады, ў вырай, аж кішаць!

О чэху! Дзе твая душа??
Глядзі, што сілы паваліла,
Як сарацына ваяваць
Або вялікага Атылу [92] Атыла — стаяў на чале гунаў, жорсткі заваёўнік, вядомы паходамі і заваяваннямі ў Еўропе і Азіі. !

У Празе глуха гаманяць
I цэсара, і Вячаслава, [93] I цэсара, і Вячаслава. Цэсар — нямецкі імператар Сігізмунд у 1410—1437 гг. і яго брат Вячаслаў — чэшскі кароль (Вацлаў IV, 1376—1419).
I той сабор тысячаглавы
Уголас лаюць і пускаць
На сход не хочуць яны Гуса...
«Жыў бог! Жыва душа мая!
Браты, я смерці не баюся!
Я давяду ўсім тым вужам!
I ненасытнае іх вырву джала!..»
I чэхі Гуса праважалі,
Як дзеці бацьку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вершы. Паэмы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вершы. Паэмы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вершы. Паэмы»

Обсуждение, отзывы о книге «Вершы. Паэмы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.