Тарас Рыгоравіч - Вершы. Паэмы

Здесь есть возможность читать онлайн «Тарас Рыгоравіч - Вершы. Паэмы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вершы. Паэмы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вершы. Паэмы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творчасць Т. Шаўчэнкі (1814—1861), чыё 175-годдзе адзначана ў 1989 годзе, сваім дэмакратызмам і рэвалюцыйнай накіраванасцю зрабіла ўплыў на многія літаратуры, у тым ліку і на беларускую.
З паэзіяй вялікага Кабзара беларускі чытач знаёміцца па перакладах Янкі Купалы, Якуба Коласа, Петруся Броўкі, Аркадзя Куляшова і інш. Шмат вершаў і паэм даюцца ў новых перакладах.

Вершы. Паэмы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вершы. Паэмы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Грамада

Сцішцеся! Здаецца, звоняць? Чуеш? Яшчэ раз... О!..

«Зазванілі, зазванілі!» —
Пайшло рэха гаем.
«Ідзіце вы маліцеся,
А я даспяваю».

Павалілі гайдамакі,
Аж стогне дуброва;
Не павезлі, а на плечах
Вазы чумаковы
Нясуць яны. А за імі
Сляпы Волах знову:
«Начавалі гайдамакі
Ў зялёнай дуброве...»
Услед пляцецца, ў нос мармоча,
I ўсё недарэчы.
«Дай нам іншай, старча божы!» —
З вазамі на плечах
Крычаць яму гайдамакі.
«Добра, наце, хлопцы!
Вось так! Вось так! Добра, добра!
Ану-це, малойцы,
Заіграем!»
Зямля гнецца,
А яны з вазамі
Так і рэжуць. Кабзар грае,
Дадае славамі:

«Ой, гоп такі-так!
Кліча Гандзю казак:
«Хадзі, Гандзя, пажартую!
Хадзі, Гандзя, пацалую!
Хадзем, Гандзя, да папа
Богу памаліцца,
Няма жыта ні снапа —
Вары вараніцы!»
Ажаніўся, зажурыўся:
Нічога не мае,
У зрабніне растуць дзеці,
А казак спявае:
«I па хаце дзы-ны-ны,
I па сенцах дзы-ны-ны,
Вары, жонка, ліны!
Дзы-ны-ны, дзы-ны-ны!»

«Добра! Добра! Шчэ раз! Шчэ раз!» —
Крычаць гайдамакі.

«Ой, гоп таго дзіва!
Наварылі ляхі піва.
А будзем шынкаваць,
Панкоў-ляшкаў частаваць;
Панкоў-ляшкаў пачастуем,
З паненкамі пажартуем.
Ой, гоп такі-так!
Кліча пані казак:
— «Панна, пташка мая!
Панна, доля мая!
Не саромся, дай ручаньку,
Хадзем пагуляйма;
Няхай людзям ліха сніцца,
А мы заспявайма!
А мы заспявайма,
А мы пасядайма,
Панна, пташка мая!
Панна, доля мая!»

«Шчэ раз, шчэ раз!»

«Як бы такі або так, або сяк;
Як бы такі запарожскі казак!
Як бы такі малады, малады,
Павадзіў бы хоць туды, то сюды!
Страх, як мне не хочацца
З старым дзедам марочыцца!
Як бы такі...»

«Гэй-гэй, буяны! замаўчыце!
Бач, расхадзіліся! А ты,
Стары сабака, каб маліцца,
Вярзеш тут погань! Вот чарты!» —
Ім атаман крычыць што сілы;
Аж глянь — і цэркаў. Дзяк спявае,
Папы з кадзіламі, з крапілам,
А грамада — што нежывая,
Ані дзілінь.. Паміж вазамі
Папы з крапіламі пайшлі,
За імі хоругві няслі,
Як бы на той Вялікдзень самы.

«Маліцесь, брація, ў дзень гэты! —
Так благачынны пачынаў:
Кругом святога Чыгірына
Пастане варта з таго свету,
Не дасць святога распінаць.
А вы Украіну трымайце:
Не дайце мацеры, не дайце
Ў руках у ката прападаць!
Ад Канашэвіча [51] Канашэвіч-Сагайдачны Пятро — гетман войска запарожскага ў 1614—1622 гг. Уславіўся паходамі на Крым і Турцыю. і досюль
Пажар не гасне, людзі мруць,
Гніюць у турмах, ласкі просяць...
Дзеці няхрышчаны растуць,
Казаччы дзеці; а дзяўчаты!..
Зямлі казацкае краса
У ляха вяне, як перш маці,
I непакрытая каса
Сячэцца стыдам... Кары вочы
Ў няволі гаснуць, раскаваць
Казак сястру сваю не хоча,
Сам не сароміцца канаць
У ляха ў путах... Гора, гора!
Маліцесь, дзеці! Страшны суд
Ляхі на Ўкраіну нясуць —
I чорныя заплачуць горы.
Успомніце сваіх гетманаў:
Дзе іх магілы? Дзе ляжыць
Астанак слаўнага Багдана [52] Багдан — Багдан Хмяльніцкі (1595—1657), гетман Украіны, выдатны палітычны дзеяч, палкаводзец. Узначальваў вызваленчы рух украінскага народа супраць шляхецкай Польшчы, змагаўся за ўз’яднанне Украіны з Расіяй. ?
Дзе Остраніцына [53] Остраніца — Остранін Яцко, адзін з кіраўнікоў казацка-сялянскага паўстання 1637—1638 гг. стаіць
Хоць бы убогая магіла?
Дзе Налівайкава? Няма!
Жывога й мёртвага спалілі.
Дзе той Багун [54] Багун Іван — паплечнік Б. Хмяльніцкага ў вызваленчай барацьбе ўкраінскага народа супраць польскай шляхты. Пакараны смерцю ў 1664 г. , дзе та зіма?
Інгул штозіму замярзае —
Багун не ўстане загаціць
Шляхоцкім трупам. Лях гуляе!
Няма Багдана чырваніць
I Жоўты Воды й Рось Зялёну [55] Жоўтыя воды, Рось, Альта — рэчкі, ля якіх адбываліся бітвы з польскімі войскамі. Пад Жоўтымі водамі і Корсунем у 1648 г. Багдан Хмяльніцкі разграміў польска-шляхецкае войска. .
Сумуе Корсунь старадзённы:
Няма журбу з кім падзяліць.
I Альта плача: «Цяжка ў свеце!
Я сохну, сохну... Дзе Тарас? [56] Дзе Тарас? — маецца на ўвазе Тарас Фёдаравіч — арганізатар народнага паўстання супраць польскай шляхты 1630 г. Разграміў армію польска-шляхецкага гетмана Канецпольскага.
Няма, не чуць... Не ў бацьку дзеці!
Не плачце, брація: за нас
I душы праведных, і сіла
Архістратыга Міхаіла [57] Архістратыг Міхаіл. Архістратыг — вышэйшы военачальнік. У дадзеным выпадку маецца на ўвазе архангел Міхаіл як «начальнік» нябесных сіл. .
Не за гарамі кары час.
Маліцесь, брація!»
Спяшылі
Маліцца шчыра буяны,
Як дзеці госпада малілі,
Гадалі тое... а здабылі —
Над казакамі курганы!
Адно дабро, адна слава —
На крыжы хусціна,
Дый ту знімуць...
А дыякан:
«Няхай вораг гіне!
Во нажы вам! Пасвянцілі».
Званы загудзелі;
Равегаем: «Пасвянцілі!»
Ажно сэрца млее.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вершы. Паэмы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вершы. Паэмы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вершы. Паэмы»

Обсуждение, отзывы о книге «Вершы. Паэмы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.