Старшына трэці
Сапраўды, спявае штось. Пайду спыню.
Старшына першы
Не спыняй! Няхай сабе спявае, абы не голасна.
Старшына другі
Гэта, мабыць, Волах [48] Волах — паводле заўвагі Т. Шаўчэнкі, «За гайдамакамі хадзіў кабзар; яго называлі сляпым Волахам (дзед расказваў)».
! Такі не выцерпеў стары дурань: трэба, дый годзе!
Старшына трэці
А мудра спявае! Калі не паслухаеш, усё іншую. Падкрадземся, браткі, ды паслухаем, а тым часам зазвоняць.
Старшына першы і другі
А што ж? То й хадзема!
Старшына трэці
Добра, пойдзем!
(Старшыны цішком сталі за дубам, а пад дубам сядзіць сляпы кабзар; кругом яго запарожцы і гайдамакі. Кабзар спявае з павагай і няголасна.)
«Ой, волахі, волахі!
Вас засталося трохі,
I вы, малдаваны,
Цяпер вы не паны:
Вашы гаспадары —
Найміты ў татараў,
У турэцкіх султанаў.
У кайданах, ў кайданах!
Годзе ж, не журыцца!
Шчыра памаліцца,
Братайцеся з намі,
З намі, казакамі;
Успомніце Багдана,
Старога гетмана;
Будзеце панамі,
Ды, як мы, з нажамі,
З нажамі святымі,
Ды з бацькам Максімам
Ночку пагуляем,
Ляхаў пагайдаем,
Ды так пагуляем,
Што аж пекла засмяецца,
Зямля затрасецца,
Неба запалае...
Добра пагуляем!»
Запарожац
Добра пагуляем! Праўду стары спявае, калі не брэша. А што з яго за кабзар быў бы, каб ды не волах!
Кабзар
Ды я й не волах — так толькі: быў калісьці на Валошчыне [49] Валошчына — гістарычная назва тэрыторыі на поўдні Румыніі, на той час была захоплена Турцыяй.
, а людзі і завуць Волахам — сам не знаю, за што.
Запарожац
Ну і надарэмна. Іграні яшчэ якую-небудзь! Ану пра бацьку Максіма зажар.
Гайдамака
Ды не голасна, каб не пачуў старшына.
Запарожац
А што нам ваш старшына? Пачуе, дык паслухае, калі мае чым слухаць, дый годзе! У нас адзін старшы — бацька Максім; а ён як пачуе, то ішчэ карбаванца дасць. Спявай, старча божы, не слухай яго.
Гайдамака
Ды яно так, чалавеча. Я гэта й сам знаю, ды вось што: не так паны, як падпанкі, або — пакуль сонца ўзыдзе, раса вочы выесць.
Запарожац
Брахня! Спявай, старча божы, якую знаеш, а то й звона не дачакаемся — паснем.
Разам
Папраўдзе, паснем. Спявай якую-небудзь!
Кабзар(спявае)
«Ой, лётае арол сізы
Аж пад аблакамі.
Ой, гуляе Максім-бацька
Стэпамі, лясамі.
Арол сізы, з ім арляты
Высака лятаюць.
Ой, гуляе Максім-бацька,
З ім хлопцы гуляюць.
Запарожцы тыя хлопцы,
Сыны яго, дзеці.
Памяркуе, загадае,
Біць ці піць і пеці
Ці скакаці, ды і ўжараць,
Аж зямля трасецца.
Заспявае — заспяваюць,
Аж ліха смяецца;
Мёд, гарэліцу не чаркай —
А збанком сцябае,
А ворага, заплюшчыўшысь,
Лупіць, не мінае.
Вось які той атаман наш,
Арол сізакрылы!
I ваюе, і гарцуе
З усёй сваёй сілы —
Няма ў яго ні хаціны,
Ні саду, ні ставу...
Стэп і мора — скрозь шлях біты,
Скрозь золата, слава.
Шануйцеся ж, ўражы ляхі,
Лютыя сабакі:
Йдзе Залязняк Чорным шляхам [50] Йдзе Залязняк Чорным шляхам... У заўвагах Т. Шаўчэнкі сказана: «Чорны шлях ішоў ад Дняпра паміж рэчак Сакораўкі і Насачоўкі і бег цераз стэпы запарожскія, цераз ваяводствы Кіеўскае, Падольскае і Валынскае — на Чырвоную Русь да Львова. Чорным названы таму, што па ім татары хадзілі ў Польшчу і сваімі табунамі выбівалі траву».
,
За ім гайдамакі».
Запарожац
Вось гэта так! Шмаргануў, нечага сказаць: і да ладу, і праўда. Добра, далібо, добра! Што хоча, то так і ўтне. Дзякуй, дзякуй!
Гайдамака
Я штось не ўцяміў, што ён спяваў пра гайдамакаў?
Запарожац
Які ж ты бязглузднік, сапраўды! Бачыш, вось што ён спяваў: калі ляхі паганыя, шалёныя сабакі, каяліся, бо йдзе Залязняк Чорным шляхам з гайдамакамі, каб ляхаў, бачыш, рэзаць...
Гайдамака
I вешаць і катаваць! Добра, яй-богу, добра! Ну, гэта так! Далібо, даў бы карбаванца, каб быў не прапіў учора! ІНкада! Ну, няхай старая вязне, больш мяса будзе. Пачакай, будзь ласкаў, заўтра аддам. Утні яшчэ што-небудзь пра гайдамакаў.
Кабзар
На грошы я не вельмі ласы. Абы была ласка слухаць,— пакуль не ахрып, спяваць буду; а ахрыпну — чарачку-другую таей лядашніцы-жывіцы, дый зноў. Слухайце ж, панове, грамада!
«Начавалі гайдамакі
Ў зялёнай дуброве,
На прывязі паслі коні,
Ў сёдлах, нагатове.
Начавалі ляшкі-панкі
У хатах з жыдамі,
Напіліся, разлягліся,
Дый...»
Читать дальше