Тарас Рыгоравіч - Вершы. Паэмы

Здесь есть возможность читать онлайн «Тарас Рыгоравіч - Вершы. Паэмы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вершы. Паэмы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вершы. Паэмы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творчасць Т. Шаўчэнкі (1814—1861), чыё 175-годдзе адзначана ў 1989 годзе, сваім дэмакратызмам і рэвалюцыйнай накіраванасцю зрабіла ўплыў на многія літаратуры, у тым ліку і на беларускую.
З паэзіяй вялікага Кабзара беларускі чытач знаёміцца па перакладах Янкі Купалы, Якуба Коласа, Петруся Броўкі, Аркадзя Куляшова і інш. Шмат вершаў і паэм даюцца ў новых перакладах.

Вершы. Паэмы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вершы. Паэмы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Вершы Паэмы - фото 1 Вершы Паэмы - фото 2 Вершы Паэмы - фото 3 Вершы Паэмы - фото 4 ЧЫРВОНЫ БАНКЕТ - фото 5 ЧЫРВОНЫ БАНКЕТ Зазванілі ва ўсе звоны - фото 6 Вершы Паэмы - фото 7 ЧЫРВОНЫ БАНКЕТ Зазванілі ва ўсе звоны Па ўсёй Украіне Закрычалі гайдамакі - фото 8 ЧЫРВОНЫ БАНКЕТ Зазванілі ва ўсе звоны Па ўсёй Украіне Закрычалі гайдамакі - фото 9

ЧЫРВОНЫ БАНКЕТ

Зазванілі ва ўсе звоны
Па ўсёй Украіне;
Закрычалі гайдамакі:
«Гіне шляхта, гіне!
Гіне шляхта! Пагуляем
Ды хмару нагрэем!»
Занялася Сміляншчына [59] Сміляншчына — мясцовасць на Кіеўшчыне (ад горада Сміла).
Хмара чырванее,
А найпершай Медзвядзёўка [60] Медзвядзёўка. Шаўчэнка ў заўвагах пісаў: «Расказваюць, есаул Залезняка, не дачакаўшы трэціх пеўняў, запаліў Медзвядзёўку, мястэчка паміж Чыгірынам і Звенігародкаю».
Неба награвае.
Гарыць Сміла; Сміляншчына
Крывёй падплывае.
Гарыць Корсунь, гарыць Канеў,
Чыгірын, Чаркасы;
Чорным шляхам запалала,
I кроў палілася
У Валынь аж. Па Палессі
Гонта банкетуе,
А Залязняк ў Сміляншчыне
Дамаску [61] Дамаска — сабля са славутай дамаскай сталі (Дамаск — горад У Сірыі). гартуе,
У Чаркасах, дзе й Ярэма
Пробуе свянцоны.
«Вось так, вось так! Добра, дзеці,
Рэжце іх, шалёных!
Добра, хлопцы!» — так на рынку
Залязняк гукае.
Вокал пекла, гайдамакі
Па пекле гуляюць.
А Ярэма — страшна глянуць —
Па тры, па чатыры
Так і ложыць. «Добра, сыне!
Мацяру іх к віру!
Рэж, дарэзвай! Ў раю будзеш
Або есаулам.
Гуляй, сыне! Нуце, дзеці!»
I дзеці шугнулі
Па гарах і па каморах,
У склепе, ў гародзе
Ўсіх уклалі, ўсё забралі.
«Цяпер, хлопцы, годзе!
Утаміліся, спачыньце!»
Вуліцы, базары
Крывёй зліты, ўсланы трупам.
«Мала злыдням кары!
Трэба йшчэ раз перамучыць,
Каб не паўставалі
Нехрышчоныя іх душы!»
На рынак шыбалі
Гайдамакі. Ярэма йдзе,
Залязняк гукае:
«Чуеш, хлопча? Хадзі сюды!
Хадзі, не спужаю!»
«Не баюся!» Зняўшы шапку,
Стаў, як перад панам.
«Скуль ты будзеш? Хто такі ты?»
«Я, пане, з Вільшаны».
«З той Вільшаны, дзе ктытара
Псы замардавалі?»
«Дзе? якога?»

«У Вільшане...
I кажуць, што ўкралі
Яго дочку, калі знаеш».
«Дочку... У Вільшане?»
«У ктытара, калі ведаў».
«Аксана! Аксана!» —
Ледзьве вымавіў Ярэма
Дый бухнуўся долу.
«Эге! Вось што!.. Шкода хлопца!
Праветры, Мікола!»
Праветрыўся. «Бацька! браце!
Ах, каб быў старукі!..
Дайце нож мне! дайце сілу!
Мукі ляхам! мукі!
Мукі страшнай, каб аж пекла
Траслося ды млела!»
«Добра, сыне! Нажы будуць
На святое дзела.
Хадзем з намі у Лісянку [62] Лісянка — мястэчка Звенігародскага павета над рэчкай Гнілы Цікіч.
Нажы гартаваці!»
«Хадзем, хадзем, атамане,
Бацька ты мой, браце
Мой ядыны! На край свету
Паляту, дастану,
З пекла вырву, атамане!..
На край свету, пане...
На край свету, ды не ўбачу,
Не знайду Аксаны!»
«Можа, й знойдзеш. А цябе як
Завуць? — я не знаю».
«Ярэмаю».
«А прозвішча?»
«Прозвішча не маю!»
«Байструк хіба? Без прозвішча...
Запішы, Мікола,
У рэестр! Няхай будзе...
Няхай будзе Голы!
Так і пішы!»
«Не, пагана!»
«Ну, хіба Бядою?»
«I не тое».
«Пачакай во:
Пішы Галайдою [63] Галайда. У дадзеным кантэксце — бяздомны.
Запісалі.
«Ну, Галайда,
Паедзем гуляці!
Знойдзеш долю... А не знойдзеш...
Ну, хлопцы, сядлайце!»
I Ярэме каня далі
Лішняга з абозу.
Усміхнуўся на гнядошы
Ды ізноў у слёзы.
Выехалі за вароты —
Палаюць Чаркасы...
«Ці ўсе, дзеці?»
«Усе, бацька!»
«Гайда!»
Паняслася
Па дуброве, па-над Днепрам
Казачча ватага.
А за імі кабзар Волах
З кобзаю з павагай
На коніку кавыляе,
Казакам спявае:
«Гайдамакі, гайдамакі!
Залязняк гуляе».

Паехалі... а Чаркасы
Палаюць, палаюць.
Палайце! Ніхто й не гляне.
Смяюцца, ды лаюць
Панкоў-шляхту, і гамоняць,
Кабзара марочаць.
Залязняк жа насам перад
Пільна вухам сочыць;
Едзе сабе, люльку курыць,
Нікому ні слова.
А за ім нямы Ярэма...
Зялёна дуброва,
I гай цёмны, і Днепр дужы,
Высокія горы,
Неба, зоры, дабро, людзі
I лютае гора —
Ўсё прапала, ўсё! Нічога
Не знае, не бача,—
Як забіты. Яму цяжка,
Цяжка, а не плача.
Крыважадная гадзюка
Смагла выпівае
Яго слёзы, душу давіць,
Сэрца раздзірае.
«Ой вы, слёзы, дробны слёзы,
Вы змыеце гора,
Змыйце яго... Цяжка, нудна!
I сіняга мора,
I Дняпра, каб гора выліць,—
I Дняпра не стане!
Загубіці хіба душу?
Аксана! Аксана!
Дзе ты? Дзе ты? Адгукніся,
Мая ты ядына!
Паглядзі ты на Ярэму!
Дзе ты? Можа, гіне;
Можа, цяжка кляне долю,
Кляне, умірае
Або ў пана у кайданах
У склепе канае!
Мо Ярэму ўспамінае,
Родную Вільшану,
Кліча яго: «Маё сэрца,
Абымі Аксану!
Абымемся, мой саколе!
Навекі замлеем.
Няхай здзекуюцца ляхі,
Не пачуем!..» Вее,
Вее вецер з-за Ліману,
Гне таполю ў полі —
I дзяўчына пахінецца,
Куды гне нядоля,
Пасумуе, пажурыцца,
Забудзе... і можа...
У жупане — сама пані.
А лях... божа, божа!
Карай пеклам маю душу,
Вылі мукі мора,
Разбі кару нада мною,
Ды не такім горам
Карай сэрца! Разарвецца,
Хоць было б як камень!
Доля мая, маё сэрца!
Аксана! Аксана!
Дзе ты дзелася, прапала?»
I хлынулі слёзы —
Драбнюткія паліліся.
Скуль яны ўзяліся?
А Залязняк гайдамакам
Кажа запыніцца:
«У лес, хлопцы! Бо світае
I коні прысталі:
Папасём іх!» I ціхенька
На папаску сталі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вершы. Паэмы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вершы. Паэмы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вершы. Паэмы»

Обсуждение, отзывы о книге «Вершы. Паэмы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.