Рыгор Бородулин - Здубавецьця

Здесь есть возможность читать онлайн «Рыгор Бородулин - Здубавецьця» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: ТАА Паліфакт, Жанр: Поэзия, proverbs, child_folklore, Детские стихи, riddles, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Здубавецьця: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Здубавецьця»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыхільнікі канцэпцыі балта-крывіцкага паходжаньня беларусаў знойдуць у “Здубавецьці” Рыгора Барадуліна цікавы аргумэнт на карысьць сваіх перакананьняў. Ушацкія досьціпы, сабраныя ў гэтай кнізе, характарам свайго гумару нагадваюць латыскія дайны. Апошнія, дарэчы, сталіся даступныя сучаснаму беларускамоўнаму чытачу праз пасярэдніцтва менавіта дзядзькі Рыгора. Народная сьмехавая культура — заўжды дыялёг, вымагаючы таленавітых апавядальніка і слухача. Гэта і дэманструе Рыгор Барадулін, прапануючы нам не застылыя анэкдоты, а жывыя галасы, сумоўе — традыцыйнай культуры і сучаснасьці, латыскага і беларускага народаў. Чытаючы Барадуліна, разумееш заканамернасьць нараджэньня канцэпцый “дыялёгу” і “карнавалу” М. Бахціна ў атмасфэры Паўночнай Беларусі, зь ейным этнічным і канфэсійным шматгалосьсем, суплётам жывой народнай культуры і старажытнай урбаністычнай традыцыі Полаччыны. Акром паспалітага чытацкага інтарэса гэтая кніга патрапіць задаволіць і акадэмічныя запатрабаваньні аматараў беларускага слова. Галоўным героям у барадулінскіх карацельках робіцца почасту само маўленьне — амаль у традыцыі філялягічных абразкоў Ф. Янкоўскага. Гэтыя мініятуры актуалізуюць ня проста дыялектную лексыку, але і старажытную этыку суіснаваньня чалавека з навакольным асяродзьдзем-прыродай, суседзямі, космасам. Падобнага адчуваньня этнаэкалёгіі-зьнітаванасьці нацыянальнай ідэі зь ляндшафтам штодзённай культуры — беларушчыне бракуе ад часоў Багдановіча ды Канчэўскага.

Здубавецьця — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Здубавецьця», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Выходзіць, што й з моды ёсьць выгоды.

Цяпер

Вушацкая жанчына заўважае:

— Цяпер дзевак замуж аддаюць цельных — тры месяцы пабудзіць і ацеліцца. Ня глядзяць, што цельная, бяруць. Раней бальшыной бралі няцельных, а цэлых.

Па клопату

Старыя цёткі кажуць сваім аднагодніцам:

— Ну што, сваіх курэй на курасадні пасадзілі ды ўспакоіліся?

Адгілела, ад'юрэла, адабрала.

Сама музыка

Мужык на худую жонку:

- Іскрыпка мая, балалайка мая.

Поўна хата музыкі.

Рамонт

У местачкоўца жонка высокая, а ён маленькі. Ды, напіўшыся, жонка б'е й б'е яго. Грокат, грукат стаіць. Выйшла гаспадыня з хаты пасьля чарговае бойкі, а суседка й пытаецца:

— Што ты, Полька, рамонт рабіла?

Неяк гэтая Полька п'яная разьбіла галаву. Абстрыглі нагала. Дык сябры пытаюцца ў ціхманага мужыка, цьвелячыся:

— Ці адрасьлі валасы, ці можна ўжо баньцікі завязаваць?

Баялася

Вушацкая была за армянінам замужам. Калі стрэслася бяда ў Арменіі, яна была ў маці ў Вушачы. Маці замужніцы казала пасьля:

— Баялася дачка, што мужык затросься й аліментаў ня будзіць.

Блінная прафесія

Лічылася з даўніны ў вушацкіх: шавец шыіць, а жонка з голаду выіць. Часта яшчэ канкрэтней удакладнялася:

Сядзіць мужык на паліцы,
Шыіць боты, рукавіцы.
Што пашыіць, то прапьець,
Прыдзіць дамоў — жонку бьець.

Пра каваля ўжо інакш прыгаворвалася: каваль куець, а жонка пяець.

Пра млынара таксама ня сумна казалася: млынар шапку абтрасець, а жонка бліноў напячэць.

Выходзіла, што самая хлебная, нават блінная прафесія ў млынара. Цьвялілася ж папеўка гарэзна:

Ой, млынар, ты млынар,
А я млынарыха.
Каб з табою мы, млынар,
Ня зробілі ліха.

Дзе кашуля бялейшая

Казала вушацкая маладзіца, як маці ейная паважала бацьку, стрэнчыла каля яго. Каб пад'еты быў, каб у карэліках ня хадзіў, заўсягды давала яму чысьцейшую надзетку якую. Калі касіў, ад усіх на лузе сьвяціўся. І маці сама, было, нясе есьці гаспадару свайму й малых пасылае. Дзеці й пытаюцца:

— А дзе ж мы бацьку нойдзім?

— Дзеткі, глядзіце, дзе кашуля бялейшая.

І прыгадваецца, як песьня пытаецца:

Сягоньня субота,
А заўтра нядзеля.
Чаму ў цябе, хлопча,
Кашуля нябела?

Калі ж

Жанчына прыйшла ў вушацкі клуб. Моладзь адпаведна з часам і модай танцуе павольны танец. Глядзела, глядзела жанчына, чакала, чакала дый ня выцерпела:

— Дык калі ж яны ўжо танцаваць пачнуць?

У вырай

Маладзейшы сусед запрашае старэйшага гадамі на рыбу (у нас кажуць дасюль: пайсьці на рыбу, у ягады, у грыбы). Старэйшы аднекваецца:

— Ня мае гады на рыбу хадзіць — у вырай зьбірацца пара!

Сон на руку

Раніцай жонка крыўдзіцца мужыку:

— Аж замарылася, пакуль з табой увосьні сварылася.

Мужык пытаецца:

— Чаму?

— Дык ты першы пачаў.

Галоўнае не ўступіць, хоць усрацца, а не падацца.

Барышы

Мама неяк тлумачыла мне, што барышное — гэта агуркі, цыбуля, рэпа й іншая гародніна. Ім барышуюць, пьюць барышы: гарэлку, віно ці якую юруху. І кажуць жа: бабы качэргі мянялі, а барышы пілі.

Кароткі дыялог

Каля бочкі зь півам.

— Ці добрае ваша піва?

— Пакуль што ні зь кім ня білася.

Ад жарту піва яшчэ п'янейшае робіцца.

Па-свойму чуе

Дзед Селівей любіць унука. Баіць яму казкі. Бярэ з сабой на Вечальле рыбу вудзіць, на чаўне возіць. А малы чуе па-свойму дзедава ймя й кліча: дзед Салавей. І дзедаваму вуху прыемна гэткае нядачуваньне ўнука.

Гасьціннасьць

Сват свацьцю частаваў ды прыгаворваў:

— Хлібай, хлібай, свацьця, а то ўсё роўна сучка зьесь…

І гасьцінна й ашчадна. Усё адначасна.

Шчасьлівая старасьць

Спаткаліся старыя прыяцелькі. Гукаюць спаміж сабой.

— Чаго цябе ня відаць?

— Печы пільнуюся.

— Ты хіба паміраць сабралася?

— Во! А каму я печ кіну. Цэлы дзень са старым сварымся — то я кажу яму, каб пасунуўся на пяколак, то ён мне. А ўсё ж нейкі рух.

На сваім

Папрасіўся чалавек пагрэцца ў хату. Як грэцца дык грэцца. Ужо й ноч надыходзіць. Цярплівыя гаспадары кажуць, каб начаваў, бо самім адпачываць хочацца, а госьць на сваім стаіць:

— Хоць да дня дабуду, а начаваць ня буду!

Важна захаваць прынцып.

Студэнтка

Ілонка адну зьмену была ў піянерскім лагеры недзе каля Кублічаў. Адбыла. Прыехала. Пытаемся:

— Якая ў вас піянерважатая была?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Здубавецьця»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Здубавецьця» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Рыгор Крушына - Вясна ўвосень
Рыгор Крушына
Рыгор Крушына - Хвiлiна роздуму
Рыгор Крушына
Рыгор Крушына - Вячорная лiрыка
Рыгор Крушына
Рыгор Крушына - Лебедзь чорная
Рыгор Крушына
Рыгор Барадулін - Журавінка
Рыгор Барадулін
Александр Бородулин - Армия Петра I
Александр Бородулин
Александр Бородулин - Удивительные числа Фибоначчи
Александр Бородулин
Александр Бородулин - Начала веществознания
Александр Бородулин
Александр Бородулин - Три путника
Александр Бородулин
Отзывы о книге «Здубавецьця»

Обсуждение, отзывы о книге «Здубавецьця» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x