— Ці ведаеш, як дзяўчына апяклася?
— Як?
— За гарачы х… узялася.
— Ці даць табе тры паясы?
— Якія паясы?
— Я насяру, а ты паясі.
— Чый бацька ўсраўся?
— Твой.
— А твой зьеў!
— Што на сьняданьне?
— Булён —
За х… і вон!
— Што на вячэру?
— Яглі —
Пацалаваліся й спаць ляглі!
— Што на палудзень?
— Сушмі.
— Якія сушні?
— П..да з вушмі.
— Позна ўжо.
— Гэта ж ня ў гроб лажыць, што позна.
— Дайце нажа.
— Усярыся, бяжа!
— Дай закурыць.
— Закуры кату пад хвост (адказваюць малому).
— Значыцца…
— Калі значыцца дык і целіцца.
— Як цябе завуць?
— Чым крупы дзяруць.
— Крупы дзяруць драчкай, цябе завуць срачкай!
— Навошта ўкраў цыначкі?
— Якія цыначкі?
— Што пад хвастом у сьвіначкі.
— Навошта ўкраў тапары?
— Якія тапары?
— Што любаўся бяз пары.
— Расказаць табе пра белых авец?
— Раскажы.
— Вось ім і канец.
— Расказаць табе пра белага лася?
— Раскажы.
— Вось і казка ўся.
Хуткамоўкі
Ядры, сьлівы, ядры, сьлівы, ядры, сьлівы.
Пі здароў! Пі здарова! Пі з даёнкі!
Авечачка, сьпі з дачкой.
Стог у яме, стог у яме, стог у яме.
Бяжыць баба, за ей банка.
Пад паветкай тры кані.
Няма сала — лупі збор!
— Чые дзеці?
— Янопавы!
— Хто Яноп?
— Я Яноп!
Пракоп
Пралез праз строп,
Праз крупы, праз муку й праз падкруп'е.
Хто як цёхкае, шчабеча, квакае, зьвініць, стогне
Цімох, Цімох,
Павёў дзяўчыну ў мох, у мох,
Паваліў, загаліў —
Торк, торк, торк, торк!
(Салавей.)
Пастух пражор на пасту йдзець — жарэць,
З пасты йдзець — жарэць.
Перапілі, пераелі, пералушчылі,
Перапілі, пераелі, пераласавалі…
(Ластаўка.)
— Курва, курва.
— Сама такава, сама такава.
(Жабы.)
Еў я пана, еў я цара,
Толькі рыбкі ня спытаў.
За рыбкай паганюся —
І сам утаплюся.
(Камар.)
Мікітка-сынок,
Падай тапарок
Адсеч пупок,
Паглядзець кішок.
Фук!
(Голуб.)
Перагнуў цераз мяжу,
А што зробіў,
Ня скажу.
(?)
У куточку на пруточку
Вісяць Мэндалевы яйцы.
(Клубок нітак.)
Цыганка ў хаце,
А сіські на дварэ.
(Бэлька.)
Ракам настаялася,
Сракай наківалася,
Камары наеліся,
Людзі наглядзеліся.
(Поліва.)
Машоначка бараньня
Даець і зьвечара і зраньня.
(Капшук.)
Авохці мне,
Пяць на мне,
Шосты строчыць
І той хочыць.
(Іскрыпка, пальцы, смык.)
Кладуць старца ў дамавіну,
Х… тырчыць напалавіну.
(Грыб у кошыку.)
Паміж двух дубоў
Вісіць цялёнак бяз зубоў.
(Тое, што й думаеш.)
Дзед бабу нагнуў,
Касмаціцу раздуў,
Салодкае выкусіў,
Горкае выплюнуў.
(Ляшчыніна, арэх.)
Ішлі лесам, сьпявалі басам,
Несьлі драўляны піражок зь мясам.
(Хаўтуры.)
Мужык карчы драў, драў,
Корч выдраў, кінуў,
А дзюрку панёс.
(Хадзіў за вугал.)
Сядзіць Савасьцей
Бяз скуры, бяз касьцей.
(Куча.)
Дзесяць братцаў цягнуць невад
На Пердунову гару.
(Пальцы, порткі.)
Словы матчыны з Вушаччыны (прымаўкі, прыказкі)
Ня хваліся сеўшы, а хваліся зьеўшы.
Той самы блін, ды ў рэшаці.
Ня выходзіць у Хадоры тры бліны.
Хваціў кашу шылам.
Лёг ня еўшы, ўстаў ня спаўшы.
Пайшла сучка баразной.
Цалое, малое, большае папалам.
Так ня так, ператакаваць ня будзем.
Беднаму Іваньку і ў п. дзе каменьні.
Як увойдуць злыдні на тры дні, дык і за сем год ня выганіш.
За тры гады боты, як перуном, спаліла.
Пашкадаваў воўк кабылу — пакінуў хвост ды грыву. Ці будзіць яна жыва?
Высьпеіць касьцянка — высьпіцца шляхцянка.
Карову б'ець зык, а бабу бабскі язык.
Новае сітца пакуль навісіцца, а як навісіцца, дык і пад лаўкай наляжыцца.
Якія мы самі, такія нашы й сані.
Пазайздросьціў х… лапцю.
Надаела сабачай лапе ляжаць на стале, дык хай пад сталом паляжыць.
Чаго б сьляпы плакаў, каб сьцежку бачыў?
Хоць сабачына, абы вочы ня бачылі.
Читать дальше