Рыгор Бородулин - Здубавецьця

Здесь есть возможность читать онлайн «Рыгор Бородулин - Здубавецьця» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: ТАА Паліфакт, Жанр: Поэзия, proverbs, child_folklore, Детские стихи, riddles, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Здубавецьця: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Здубавецьця»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыхільнікі канцэпцыі балта-крывіцкага паходжаньня беларусаў знойдуць у “Здубавецьці” Рыгора Барадуліна цікавы аргумэнт на карысьць сваіх перакананьняў. Ушацкія досьціпы, сабраныя ў гэтай кнізе, характарам свайго гумару нагадваюць латыскія дайны. Апошнія, дарэчы, сталіся даступныя сучаснаму беларускамоўнаму чытачу праз пасярэдніцтва менавіта дзядзькі Рыгора. Народная сьмехавая культура — заўжды дыялёг, вымагаючы таленавітых апавядальніка і слухача. Гэта і дэманструе Рыгор Барадулін, прапануючы нам не застылыя анэкдоты, а жывыя галасы, сумоўе — традыцыйнай культуры і сучаснасьці, латыскага і беларускага народаў. Чытаючы Барадуліна, разумееш заканамернасьць нараджэньня канцэпцый “дыялёгу” і “карнавалу” М. Бахціна ў атмасфэры Паўночнай Беларусі, зь ейным этнічным і канфэсійным шматгалосьсем, суплётам жывой народнай культуры і старажытнай урбаністычнай традыцыі Полаччыны. Акром паспалітага чытацкага інтарэса гэтая кніга патрапіць задаволіць і акадэмічныя запатрабаваньні аматараў беларускага слова. Галоўным героям у барадулінскіх карацельках робіцца почасту само маўленьне — амаль у традыцыі філялягічных абразкоў Ф. Янкоўскага. Гэтыя мініятуры актуалізуюць ня проста дыялектную лексыку, але і старажытную этыку суіснаваньня чалавека з навакольным асяродзьдзем-прыродай, суседзямі, космасам. Падобнага адчуваньня этнаэкалёгіі-зьнітаванасьці нацыянальнай ідэі зь ляндшафтам штодзённай культуры — беларушчыне бракуе ад часоў Багдановіча ды Канчэўскага.

Здубавецьця — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Здубавецьця», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ці б я гальштук ня насіў? Надзену, а хто-небудзь цоп і панёс сабе.

Ці б я на рыбу ня схадзіў? Злаві, а пасьля ня ведай, што зь ёй рабіць. Калі яе ля ракі варыць, раскладзеш агонь, а лес загарыцца. А пакуль дамоў занясеш, згніе.

Ці б я на базар ня пайшоў ды ня купіў скароміны якой? Ды грошы ў руках ня будзеш несьці, выставіўшы, а ў кішэню пакладзеш, басякі падцікуюць — хоп, і ня зловіш. Так і ем поснае.

Ці б я ня жаніўся? Жанюся, а жонку возьмуць ды перахопяць.

Ці б я ня купіў парасё? Ды парасё нанач адно ня пакінеш — ваўкі сьцягнуць. А ў хаце зь ім ня спаць.

Так і жыву аб нічым, нішчымніцай даўлюся, неабмыты, неабшыты, непрыкаяны, непрыхаіны.

Пырскі

Вушацкі малец быў на заробках там, «где золото роют в горах». Вярнуўся з нейкімі шэлегамі, якія тут жа і пусьціў на вецер у «Вецярку». У кожным райцэнтры такія ўстановы былі абавязкова. Піў, ня прасыхаючы, мок у гарэлцы.

Вушацкія жанчыны казалі як бы спагадліва:

— Прыехаў з залатых пырскаў…

Пырскаў хапала напачатку ад шампанскага, а напрыканцы ад піва.

Хор

Так казала вушацкая цётка пра сьпевы:

— Пачынаюць, як камары, тады, як мухі, тады, як авадні, а тады як гікнуць!

За што?

Мама распавядала, як у трыццатыя гады прывялі ў суд старую. Ёй пад восемдзесят гадоў. Прыйшлі дзеці, унукі, праўнукі. Чытаюць прысуд — дзесяць гадоў. Уся радня ў сьлёзы. А старая нічога ня разумее:

— За што? Ці ж я крала? Я ж на сваім шнурку два снапкі на ніткі ўзяла.

Показка спачувае: за маё жыта і я ж біта. А тут бабка за свой лянок.

Адметны

У партработніка пасьля вайны галіфэ былі абшытыя скурай, праціраліся ад паседжаньняў. Усё яшчэ пад камісараў стараліся саўслужбакі. А вушацкія яго адразу ж празвалі — хромавая срака.

Добра

Маладзіца, у якой зноў завёўся прытыка (так вушацкія завуць прымакоў), радуецца:

— За пнём галава, за калодай ногі. Добра, калі ў хаці які шавель ёсь…

Проста хацеў

Званок у вушацкую міліцыю — у Сарочыне (вёрст з дзесяць ад мястэчка) аварыя! Міліцыя. Хуткая дапамога. Прылятаюць — нікога няма, нічога ня стрэслася. Выходзіць спакойны, пад добрай чаркай дзядзька:

— Ды нічога ня было, я проста хацеў заехаць у Вушачу…

Давезьлі. Заехаў дзядзька за колькі хвілін на пятнаццаць сутак.

Старцы пабіліся за сухарцы

Каб неяк скрасіць нуду дарогі й голад хоць на словах ашукаць, старцы разважаць пачалі. Адзін папросіць хлеба, другі малака. Той, хто будзе прасіць хлеба, задуменна й кажа:

— Укушу я хлеба ды хліб-хліб малака.

— Ах ты такі-растакі, я малако буду прасіць, а ты па два разы хлібаць?

І сварка ў бойку перайшла — счубіліся. І на паўшкі пайшлі. Як ня пазабівалі адзін аднога, яшчэ да вёскі ня дайшоўшы. І ні вячэры, ні цяцеры…

Сама

Маладзіца галосіць, запытваючыся, ці то ў мужа, які ляжыць на куце на паповых санях, ці то ў тых, хто прыйшоў разьвітацца з суседам:

— А хто ж мяне пабуджаць будзіць?

Адна ня вытрымала дый кажа:

— Сраць захочаш, сама ўскочыш.

Местачковы дыялог

— А што ў цябе зялёнае ў роце?

— А хіба знатка? Гэта ж я тваю зялёнку выпіла.

На пахмельле й зялёнка, як самагонка.

Драматургія побыту

Мая апошняя радня па бацькавай лініі, пратарэклівая цётка Марушка скардзіцца:

— У зялезным магазіне тапароў людскіх няма, толькі такія, як галовы па тэлевізару адсякаюць…

Выходзіць, цётка і алебарды бачыла.

Ён, паночак…

Прывяла маладзіца малога да доктара. У яго, кажа, з жыватом нешта. Доктар пачынае пытацца:

— Дык яго слабіць?

— Не.

— Яго крапіць?

— Не.

— Тады ён здаровы. Навошта да мяне прывяла?

— Дык ён, паночак, дрышчыць…

Свой адлік

Адна дзеўка йшла на Пятра дый прыгаворвала сваёй касматачцы:

— Знай, пятля, калі было Пятра, намуразалася, як вішань…

У кожнага свой адлік часу.

Рэшата

Пра дзяўчыну, слабую на перадок, канкрэтна пра ейную масёху казалі вушацкія:

— Гэта ўжо такое рэшата, што й пасеіна адна ня затрымаіцца.

Вобраз рэшата прыніжаны, затое выразна.

Як гэта?

Вушацкая студэнтка загуляла ў Менску. Просіць, каб маці пайшла ў бальніцу, узяла даведку, што яна дома прахварэла. Трэба вучобу на год «отсрочить». А маці ніяк ня можа ўзяць да толку:

— Як гэта адсрачываць? Ці табе, дачушка, далі мяшалкай па срацы?

Захацелі сьціснуць

Мама прыйшла з канцэрта й пра сучасную моду кажа:

— Паразьдзіралі ўсё, дык спадніцамі захацелі сьціснуць…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Здубавецьця»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Здубавецьця» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Рыгор Крушына - Вясна ўвосень
Рыгор Крушына
Рыгор Крушына - Хвiлiна роздуму
Рыгор Крушына
Рыгор Крушына - Вячорная лiрыка
Рыгор Крушына
Рыгор Крушына - Лебедзь чорная
Рыгор Крушына
Рыгор Барадулін - Журавінка
Рыгор Барадулін
Александр Бородулин - Армия Петра I
Александр Бородулин
Александр Бородулин - Удивительные числа Фибоначчи
Александр Бородулин
Александр Бородулин - Начала веществознания
Александр Бородулин
Александр Бородулин - Три путника
Александр Бородулин
Отзывы о книге «Здубавецьця»

Обсуждение, отзывы о книге «Здубавецьця» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x