Рыгор Бородулин - Здубавецьця

Здесь есть возможность читать онлайн «Рыгор Бородулин - Здубавецьця» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: ТАА Паліфакт, Жанр: Поэзия, proverbs, child_folklore, Детские стихи, riddles, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Здубавецьця: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Здубавецьця»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыхільнікі канцэпцыі балта-крывіцкага паходжаньня беларусаў знойдуць у “Здубавецьці” Рыгора Барадуліна цікавы аргумэнт на карысьць сваіх перакананьняў. Ушацкія досьціпы, сабраныя ў гэтай кнізе, характарам свайго гумару нагадваюць латыскія дайны. Апошнія, дарэчы, сталіся даступныя сучаснаму беларускамоўнаму чытачу праз пасярэдніцтва менавіта дзядзькі Рыгора. Народная сьмехавая культура — заўжды дыялёг, вымагаючы таленавітых апавядальніка і слухача. Гэта і дэманструе Рыгор Барадулін, прапануючы нам не застылыя анэкдоты, а жывыя галасы, сумоўе — традыцыйнай культуры і сучаснасьці, латыскага і беларускага народаў. Чытаючы Барадуліна, разумееш заканамернасьць нараджэньня канцэпцый “дыялёгу” і “карнавалу” М. Бахціна ў атмасфэры Паўночнай Беларусі, зь ейным этнічным і канфэсійным шматгалосьсем, суплётам жывой народнай культуры і старажытнай урбаністычнай традыцыі Полаччыны. Акром паспалітага чытацкага інтарэса гэтая кніга патрапіць задаволіць і акадэмічныя запатрабаваньні аматараў беларускага слова. Галоўным героям у барадулінскіх карацельках робіцца почасту само маўленьне — амаль у традыцыі філялягічных абразкоў Ф. Янкоўскага. Гэтыя мініятуры актуалізуюць ня проста дыялектную лексыку, але і старажытную этыку суіснаваньня чалавека з навакольным асяродзьдзем-прыродай, суседзямі, космасам. Падобнага адчуваньня этнаэкалёгіі-зьнітаванасьці нацыянальнай ідэі зь ляндшафтам штодзённай культуры — беларушчыне бракуе ад часоў Багдановіча ды Канчэўскага.

Здубавецьця — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Здубавецьця», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Студэнтка, што ня паступіла ў інстытут.

Бяседа

Марушка нябыццам сур'ёзна казала:

— Лепей бяседы няма, чьм хаўтуры: ня трэба ні дары, ні грошы. Сеў, напіўся, пад'еў — хочаш, кажы дзякуй, хочаш — не. Бо, як памрэць чалавек, каб хто ў хаце памог, а як за стол — дзьверы ня счыняюцца.

Показка сумна жартуе: наеўся, як дурань на хаўтурах.

Што зварыць

Некалі мама мая пыталася ў Ілонкі:

— Што зварыць, што хутчэй, ці булён з клёцкамі?

Унучка адказала бабулі:

— Булён, бо ён даўжэй варыцца.

Абы ня есьці.

Ідылія

Прыйшлі жонкі адведаць сваіх мужыкоў партызанаў блізка да перадавой. Адзін выпіў, закусіў усім хатнім дый заснуў. Хропат аж сьцены гайдае, а жонка над ім сядзіць расчуленая. Спатканьне цёплае.

Другая жонка кажа свайму:

- Іванька, ты б дамоў прыехаў, курка б яечка зьнясла, ты б зьеў.

Лірыка крутая, як цяпер кажуць. Круцей за яйка, зваранае ўкрутую.

Дома

На вушацкім з дазволу сказаць базарчыку бабка прадае цыбулю, кроп. Прапануе нейкаму местачкоўцу са служылых. Той адмаўляецца:

— Шчаўя няма каму варыць, жонка ня дома.

— Ат, знойдзіцца. На адной сьвет клінам ня сышоўся.

Суседка па гандляваньню пытаецца:

— А ў цябе, бабка, дзед ёсь?

— Мой ужо трыццаць гадоў як дома.

Клопат жыцьця й філасофія быцьця — ўсё разам, упоплечкі, як гэтыя старыя.

Хвантазія

Фігурнае катаньне глядзяць па тэлевізару мама, суседкі, сусед Трахім, Арынін сын Васіль. Арына, маміна сяброўка, дрэмле, але праз сон дае нейкія каментары. Трахім дрэмле, а пасьля:

— Васька, тваю маць, дык гэта ж хвантазія! Ты ж так паспрабуй бяз канькоў зробіць. А то з канькамі й так.

У слове хвантазія — і хватаньне, і хвась, і захопленасьць. Дадушы, ня хвунт разынак.

Як музыка

Распавядае адна пра пьянага мужыка:

— Як даў у палічку, усе шкляначкі ў цурачкі, усе кубкі ў цуры.

Як музыка гучыць расповяд. А на справе гучала ня так ласкава. Слова ўсё можа й агрубіць, і абласкавіць.

Па-маці

У Вушачы местачкоўка даганяе нейкага дзядзьку й гукае ўголас:

— Васілевіч! Васілевіч!..

Той ідзе і ня чуе. Махнула рукой:

— Ат, стуібень!

Прыстоіла.

Зазвычай па-бацьку клічуць хоць маленькіх, ды «карчоў» (так у нас завуць начальнікаў) і яшчэ магазіншчыцаў, крамніцаў, у мястэчку асабліва.

Можа, каб адразу пачала клікаць па-маці, пачуў бы…

Наперасьцігі

Кума куме раіць:

— Кумка мая, пасядзім, пагаворым аб людцах, а людцы аб нас даўно гавораць.

Зразумелы клопат: ня адстаць, перагнаць, пайсьці, як вушацкія кажуць, наперасьцігі.

Ацаніла

Марушка слухае па радыё выступленьне дэпутата, заўважае:

— Во, язык, мусіць, на кавадлі адкавалі — цэлы вечар лапочаць.

Як таму ваўку з казкі пра казу й казьлянятак.

Прыбабунькі (дражнілкі, хуткамоўкі)

Гэтае ўшацкае слова, у якім гучыць і байка, і бабуля, і булькат каменьчыка, кінутага ў крутавір усьмешкі і прасьмішкі, аб'ядноўвае такія навуковыя паняцьці, як прыказкі, прымаўкі, каламбуры альбо досьціпы, са мною змалку хадзіла, бо прыбабунькі ў мамы маёй былі на кожным кроку, на першым прыскоку.

З матчынай хаты яны пайшлі са мной, каб грэць, бадзёрыць, надзеіць мяне ў халоднай дарозе жыцьця.

Пад'ялдычкі

На Андрэеве медзьвядзя забілі,
Прадалі, грошы ўзялі,
Шапку купілі.
Бай мерыў на нагу,
Пацубай на руку,
А насяру табе на галаву.

— Ну.
— Х… гну, дуга будзіць.
— Куды?
— У сраку па жалуды.
— Натрасу й табе прынясу.

— Пакажы.
— У казы пад хвастом паглядзі.

— Хлеба.
— Падскоч пад неба.

— Скарэй!
— Калі скарэў, дык памыйся.

— Крыж на крыжы.
— Калі знаеш, ні кажы.
— Клубок.
— Скульля табе ў бок!

— Што казе будзіць,
— Як год прыбудзіць?
— Другі пойдзіць.

— Хлеб соль!
— Ядзім ды свой.

— Добры вечар!
— Добра лечыў, ды памёр.
— Спакойнай ночы!

— Бачыць шпаковы вочы ды глядзець на палок, каб цябе чорт павалок.

— Па што, воўча?
— Па апошняе.

— Адкуль?
— З-пад кур, петухоў сын.

— Калі?
— Ня калі, а жывых пушчай!

— Гразь, гразь, чаму ты ня гарыш?
— Я б гарэла, каб ня была карэла.

І хвор Кузьма,
І нядуж Кузьма,
Прывяжыце Кузьме
Галаву к п. дзе!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Здубавецьця»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Здубавецьця» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Рыгор Крушына - Вясна ўвосень
Рыгор Крушына
Рыгор Крушына - Хвiлiна роздуму
Рыгор Крушына
Рыгор Крушына - Вячорная лiрыка
Рыгор Крушына
Рыгор Крушына - Лебедзь чорная
Рыгор Крушына
Рыгор Барадулін - Журавінка
Рыгор Барадулін
Александр Бородулин - Армия Петра I
Александр Бородулин
Александр Бородулин - Удивительные числа Фибоначчи
Александр Бородулин
Александр Бородулин - Начала веществознания
Александр Бородулин
Александр Бородулин - Три путника
Александр Бородулин
Отзывы о книге «Здубавецьця»

Обсуждение, отзывы о книге «Здубавецьця» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x