Адам Міцкевіч - Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве
Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Міцкевіч - Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1998, ISBN: 1998, Издательство: Беларускі фонд культуры, Жанр: Поэзия, lyrics, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.
- Название:Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве
- Автор:
- Издательство:Беларускі фонд культуры
- Жанр:
- Год:1998
- Город:Мінск
- ISBN:985-6523-01-X
- Рейтинг книги:3 / 5. Голосов: 1
-
Избранное:Добавить в избранное
- Отзывы:
-
Ваша оценка:
- 60
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве: краткое содержание, описание и аннотация
Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.
Асноўная сюжэтная лінія «Пана Тадэвуша» — маёмасныя спрэчкі двух шляхецкіх родаў. Высмейваючы звады і сваркі, паказваючы іх дробязнасць у святле змагання найлепшых сыноў краю за волю і незалежнасць, паэт горача заклікаў пакончыць з унутраным разладам у грамадстве, аб’яднаць усе здаровыя сілы дзеля вызвалення Бацькаўшчыны.
Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком
Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.
Интервал:
Закладка:
Мы не будзем адракацца,
Вядома ўсім, што некалі рабіў пан Яцак
Калі яго грахі ўся ведае акруга,
То трэба расказаць і пра яго заслугі:
Прысутныя тут нашых войскаў генералы
Прывезлі ў адрас Яцка многія пахвалы.
Пан Яцак не памёр (як гаварылі) ў Рыме,
Але змяніў жыццё сваё і стан, і імя,
І акупіў усе свае старыя віны
Жыццём святым і працай на карысць Айчыны.
Пад Гогэнліндэн [61] Вядома, што пад Гогэнліндэн польскі корпус пад камандай генерала Князевіча вырашыў лёс перамогі.
, калі Рышпанс паўразбіты
Збіраўся адступаць за радаю ўсёй світы,
Не ведаючы, што надходзіць дапамога,
Ён, Яцак-Робак, небяспечнаю дарогай
Прынёс пісьмо Князевіча да генерала,
Што наша войска тыл варожы акружала.
Пасля ў Іспаніі, дзе польскія уланы
Гор Самасеры бралі пункт умацаваны,
Пры Казетульскім, ён быў ранены два разы!
А потым пераносіў тайныя наказы
У розныя краіны. Выпаўняў заданні
У тайных таварыствах, уздымаў паўстанні.
А потым дома зноў, дзе працы той не кінуў,
Рыхтуючы паўстанне, у наездзе згінуў.
Калі дайшла пра гэта звестка да Варшавы,
Было ўжо там вядома, што для Яцка славы
Ад кесара яму прыслалі ўзнагароду:
Адзнаку Легіі за працу для народу.
Вось гэта беручы цяпер на ўвагу,
Я тут, рэпрэзентуючы сабой павагу
Улады ваяводскай, гэтым аб’яўляю,
Што ласкай кесара і службаю для краю
Пан Яцак пляму змыў. Зноў будзе і ў пашане
Яго імя, і побач слаўных, чэсных стане.
Дык хто цяпер кране нябожчыка папрокам
За віны даўнія, пакрыгыя ўжо змрокам,
Той панясе належную яму пакуту —
Gravis notae maculae, што па Статуту
Прадбачыцца на ўсіх, нягледзячы на станы.
І кожны можа быць за гэта пакараны,
Бо зараз маем роўнасць, і параграф трэці
Усіх датычыць, што прашу мець на прыкмеце.
І гэтыя, цяпер прыведзеныя факты
Запішуцца, і возны прачытае акты.
А што прыйшла запозна к Яцку ўзнагарода,
Дык гэта чэсці Яцкавай не перашкода.
Калі грудзей яго ўпрыгожыць мы не можам,
Дык ордэн гэты зараз на магілу ўзложым.
Тры дні вісець тут будзе, а пасля ў капліцы,
Як дар для Маці Божай, будзе залаціцца».
Сказаўшы гэта, выняў ордэн з пакрывала,
І вось на надмагільным крыжыку заззяла
Кукарда, сшытая са стужачкі чырвонай,
І белы зорны крыж пад залатой каронай.
А зоркі супроць сонца так зазіхацелі,
Нібы героя славу несці ў свет хацелі.
Народ тым часам на калені станавіцца,
Каб за ўпакой душы героя памаліцца.
Суддзя чаргой сялян і шляхту — ўсіх дазвання
У Сапліцова запрашае на гулянне.
А два старыя ўселіся на прызбе дома
З паўгарцамі мядку ліповага, вядома,
І ў сад глядзяць, туды, дзе паміж кветак маку
Стаяў улан прыгожы у бліскучым чаку,
Прыбраным бляхай залацістаю і пер’ем;
А побач вочкі сінія к яму з давер’ем
Дзяўчына прыўзняла ў зялёнай, быццам з руты,
Сукенцы. Над травой паненак гурт самкнуты —
Збіраюць кветкі, адварочваюць галовы
Ад маладых, каб ім не перабіць размовы.
Старыя мёд п’юць, табакеркаю ліповай
Частуюцца і забаўляюцца размовай.
«Так, так, Пратазаньку ты мой», — сказаў Гервазы
«Так, так, Гервазаньку ты мой», — сказаў Пратазы
«Ды так, так», — згодна паўтарылі са тры разы
З кіўкамі галавы. Урэшце мовіў Возны:
«Што спрэчка наша скончана ўжо, бачыць кожны.
Я помню прыкладаў такіх з жыцця не мала,
Дзе часта горшых на’т эксцэсаў шмат бывала,
А інтэрцыза ўвесь закончыла той клопат.
Вось так з Барздабагатымі згадзіўся Лопат,
Крапштулі з Купсцямі і Путрамэнт з Піктурнам,
З Адынцамі Міцкевіч, а з Квілецкім Турна.
Што тут казаць! У Польшчы горшыя замешкі
З Былі з Літвой, чым у Сапліцаў і Гарэшкі,
А мудра каралева ўладзіла Ядвіга,
Што без судоў закончылася ўся інтрыга.
Някепска, калі ёсць паненкі або ўдовы
Для замужжа, дык кампраміс раз-два гатовы.
Найгоршая цяжба з духоўнымі бывае
Каталікамі, ці радство перашкаджае
І загародкі для жаніцьбы утварае.
Таму вось ляхі з русамі здаўна нязгодны,
Што продкаў мелі Леха з Русам — браццяў родных.
Адтуль у нас працэсаў столькі месца мела
З тэўтонцамі, пакуль не выйграў наш Ягелла.
Так справа доўгімі цягнулася гадамі
Між Рымшам і дамініканскімі ксяндзамі,
Пакуль не выйграў syndyk манастырскі Дымша,
Адтуль і прыказка: Бог большы, чым пан Рымша,
А я дабаўлю: мёд шмат лепшы за Сцізорык».
І піў да Ключніка паўгарцам раз каторы.
«I праўда, праўда! — Ключнік адказаў з пачуццем
Лёс дзіўны Польшчы і Літвы. Яны ў пакуце
I ў шчасці так жылі, як з жонкай муж — сям’ёю!
Бог лучыць, а чорт рве, бог тое, чорт другое!
Ах, брат Пратазанька! Ізноў вось вочы нашы
Убачылі сваіх! Ізноў Караніяшы
Прыйшлі да нас! Я знаю іх — народ заўзяты,
З іх, помню, ёмкія былі канфедэраты!
Каб мой пан Стольнік дачакаўся гэткай хвілі!
Ах, Яцак! Яцак! — ды мы зноў загаласілі?
Калі Літва з Каронай зноўку аб’яднаны,
То гэтым беды ўсе забыты, пахаваны».
«I дзіўна, — тут сказаў Пратазы, — што аб Зосі,
Мінулым летам быў цікавы знак, бы з неба!»
«Яе зваць паннай Зосяй, — мовіў Ключнік, — трэба,
Бо, мабыць, вырасла яна даўно з дзяўчатка
Ды ўнучка ж Стольніка яна, арыстакратка».
«Дык вось, — канчаў Пратазы, — гэты знак прарочы
Пра лёс яе, на ўласныя я бачыў вочы.
Мінулым летам раз сядзела чэлядзь наша
Вось тут, аж бачьш: бух! зваліліся з паддашша
Два вераб’і ў змаганні, два самцы старыя.
Адзін, відаць, малодшы з цёмна-шэрай шыяй,
Другі быў з чорнай. Б’юцца, разгарнуўшы крыллі,
Качаюцца, ажно зарыліся ўжо ў пыле.
Глядзім, аж слугі між сабою зашапталі
І чорнага Гарэшкам так, у жарт назвалі,
А шэрага Сапліцам, і як ён быў гарою,
Крычаць: „Гарэшка— трус! Сапліцы ў нас — героі!“
Як ападаў, крычалі: „Панаддай, Сапліца,
Бо сорам шляхціцу прад багачом скарыцца!“
Смяёмся і чакаем, хто каго з іх зможа.
Аж раптам Зося к рыцарам, што так варожа
Таўкліся, падбягае, ручкай іх прыкрыла,
А тыя біліся ўсё, аж фурчэлі крылы —
Такая злосць была у гэткім дробным ліху.
Тут бабы і давай шаптаць з сабой паціху,
Што суджана, відаць, каб праз дзяўчыну гэту
Змірыліся дзве знатныя сям’і павету.
I, бачу, спраўдзіліся бабскія варожкі,
Хоць пра Тадэвуша не думалі ні трошкі
Тады, а больш пра Графа».
Ключнік жа на гэта:
«Дзівосна як на свеце ў тайны ўсё адзета!
Скажу і я вашэці штось. Мо менш цудоўна
Было, чым з птушкамі, ды дзіўна невымоўна.
Ты знаеш, што Сапліцаў я без дай прычыны
Гатоў быў нішчыць, а да гэтага хлапчыны
Я адчуваў бязмерную любоў заўсёды.
Калі ён біўся з кім яшчэ ў малыя годы,
Заўсёды верх браў. Я яго, пад замка мурам
Сустрэўшы, падстракаў да розных авантураў.
Ці амялы з дубоў нарваць, ці з хвоі свежых
Набраць вароніх яек, ён без адгаворкі
Рабіў. Відаць, што пад шчаслівай светам зоркі
Прыйшоў на свет, я думаў, шкода, што Сапліца
Хто ж знаў, што суджана яму так ажаніцца,
Стаць мужам панны Зофіі, маім быць панам!»
Тут змоўклі, справам дзівяцца неспадзяваным,
І толькі зрэдку чуюцца ўсё тыя ж фразы:
«Так, так, мой пан Гервазы», «Гэтак, пан Пратазы».
Над прызбай той у кухні вокны ўсе раскрыты,
З іх пара, быццам дым, узносіцца ў блакіты,
А з тых дымоў, як беленькая галубіца,
Мільгнула светлая кухмайстара шляфмыца,
І Войскі праз акно па-над старых галовы
Нагнуўся тварам, моўчкі слухаў іх размовы.
Урэшце ім падаў дзве філіжанкі, сподак
З бісквітамі і мовіў: «Хоць мядок салодак,
Ды закусіце і гісторыі цікавай
Паслухайце, што ледзь не сталася крывавай,
Калі ў Налібацкіх лясах за даўніх часаў
Падвёў пан Рэйтан штуку князю фон Дынасаў.
Ледзь ён жыццём не заплаціў за гэту звадку.
Я іх змірыў, а як — пачну казаць спарадку».
Ды повесць Войскага тут кухары спынілі,
Пытаючы, ці так сервіз распалажылі.
Пайшоў пан Войскі, а старыя зноў ля мёду
Глядзелі моўчкі, задуменна ў бок гароду,
Дзе стройны той улан стаяў з прыгожай дзевай
Улан руку яе узяў рукою левай
(Бо правая рука была забінтавана)
І словы гэткія казаў усхвалявана:
«Зафія, трэ’, каб ты нічога не ўкрывала
I, перш чым пабяромся, шчыра адказала.
Нічога, што калісьці ты была гатова
Даць слова мне. Я не прыняў у той час слова,
Не мог застацца я пры вымушаным слове.
Тады я вельмі мала жыў у Сапліцове,
І ў той час я не смеў чакаць таго ні мала,
Каб ты мяне вось так адразу пакахала:
Не фанфарон я, а хацеў заслугай, Зося,
Любоў тваю здабыць, хоць бы й чакаць прыйшлося.
Цяпер жа ты ізноў мне слова паўтарыла:
За што мяне ты гэткай ласкай надарыла?
А мо выходзіш за мяне ты не з кахання,
А толькі з дзядзькі слоў ці з цёткі намаўляння.
Але жаніцьба, Зося, справа немалая,
Парайся з сэрцам, хоць мо хто і намаўляе.
Пагроз не слухай дзядзькі, не зважай на цёцю.
Калі ж не па сваёй выходзіш мо ахвоце,
Тады заручыны на іншы час адложым,
Няма куда спяшацца, пачакаць мы можам,
Тым больш, што атрымаў я ўчора назначэнне
Ў інструктары, тут буду весці абвучэнне
Салдат, пакуль мае не выгаяцца раны.
Дык як, каханая?»
І Зося твар румяны
К яму ўзняла і стала гаварыць нясмела:
«Не помню, як яно тады ўсё стацца мела,
Ды ўсе казалі мне, што замуж трэба
За вас, а я заўсёды згодна з воляй неба
I са старэйшых воляй». Апусціўшы вочы,
Прамовіла: «Калі вы, помніце, той ночы,
Як ксёндз памёр у буру, двор наш пакідалі,
Заўважыла, што вы нас моцна шкадавалі,
Аж слёзы мелі у вачах. Скажу вам смела,
Што тыя слёзы помніла я й пэўнасць мела,
Што любіце мяне, і мне душа балела,
А ў час малітвы вы ў маім стаялі зроку
З бліскучымі вялікімі слязамі ў воку.
Пасля мяне Падкамарына ў Вільню брала
На зіму, але я там вельмі сумавала
Па Сапліцове і па тым сваім пакоі,
Дзе ў нас спатканне дзіўнае было такое
І дзе мы развіталіся. Вось так памалу
У сэрцы нешта, як расада, прарастала
Усю зіму; хоць не казала я нікому,
Ды вельмі сумавала і па гэтым дому,
І па пакойчыку, і нешта мне шаптала,
Што тут вас зноў убачу, — вось і прычакала.
Вас маючы ўсё ў думках, часта імя ваша
Я паўтарала, дык таварыства ўсё наша
Мяне ўвесь час лічыла ў Вільні закаханай.
Дык вось, калі кахаю, то, напэўна, пана».
Адчуў Тадэвуш немалую асалоду
З тых слоў, і пад руку пайшлі яны з гароду
Ў напрамку да пакойчыка малога,
Дзе пражываў Тадэвуш год таму ўжо многа.
У той пакой жаночы пара падалася,
Дзе жыў Тадэвуш некалі ў дзяцінства часе.
Цяпер там Рэент быў у новенькім убранні
І памагаў збірацца сэрца свайго пані,
Падносячы пярсцёнкі, скрыначкі, падушкі,
Флаконы, ланцужкі, то парашкі, то мушкі,
Ды на нявесту пазіраў з трыумфам, рады.
А маладая, скончыўшы ўціраць памады,
І пекнасць перад люстрам пільна правярала.
Дзве пакаёўкі шчыпчыкамі спрытна, ўдала
Падкручваюць астылыя ўжо кос пярцёнкі,
Другія, ўкленчыўшы, працуюць ля фальбонкі
Калі так Рэент ля нявесты мітусіўся,
Ў акно пастукаў кухарчук: «Шарак з’явіўся.
Пракраўшыся з лазы вялізарнага куста,
Праз луг матнуўся ў сад тым бокам, дзе капуста,
Ды там сядзіць. Не цяжка ўзяць яго ні трошкі,
Калі хартоў паставіць пасярод дарожкі».
Бяжыць Асэсар, цягне Сокала ў бок саду,
І Рэент выбег, ён імчыцца з Кусым ззаду.
Паставіў Войскі іх з сабакамі ля плоту,
Сам з біткаю у сад пайшоў. Ля павароту
Дарожкі свіснуў, пляснуў — звера так трывожыў.
А кожны з цкавачоў зрок пільна насцярожыў,
Паказвае сабакам сцежку перад стартам
I цмокае сцішка. Глядзяць харты упарта,
Насы наставілі, дрыжаць нецерпяліва,
Як быццам дзве стралы адна дзяржыць цяціва.
Тут Войскі крыкнуў: «Вычга-га!» Заяц — скок з-за плоту
На луг, харты — за ім, і ў той жа момант, з лёту
Сакол і Кусы зайца разам ухапілі,
Зляцеўшы з двух бакоў, як быццам птушкі крыллі,
І зубы, быццам кіпцюры, убілі ў плечы.
А заяц выдаў нейкі голас чалавечы,
Жалосны! Цкавачы бягуць: ляжыць без духу,
І ўжо харты кудлачаць шэрсць яго на бруху.
Сабак адводзяць, гладзяць. Войскі ў гэтым часе,
Дастаўшы нож, што ля папругі целяпаўся,
Абрэзаў зайцу лапы і сказаў: «Па праву
Харты аднолькавую заслужылі славу.
Іх роўная дасужасць, роўная і праца —
Палац быў варты Паца, а пан Пац палаца.
Яны ў вас роўныя, адзін другога варты,
Дык ваша спрэчка скончана ўжо не на жарты.
А я, што вамі запрашаны быў у суддзі,
Даю свой прыгавор: няхай пачуюць людзі,
Што выйгралі абодва, фанты не прайграны,
Дык падпішыце згоду». Тут усхвалявана
Абодва цкавачы у ветлівым паклоне
І ў шчырай радасці паціснулі далоні.
Пан Рэент мовіў: «Я стаўляў каня з нарадам,
Даў подпіс, нашым земскім сцверджаны урадам,
Што аддаю суддзі пярсцёнак мой прыгожы.
Фант, стаўлены ў заклад, забраны быць не можа.
Прашу, няхай жа персцень той пан Войскі прыме
I ўласнае на ім загад дасць выбіць імя,
А не, дык герб Грачэхаў — што больш да спадобы.
Рубін жа ў золаце адзінаццатай пробы!
Каня сягоння ў армію ўзялі уланы.
А той камплект пры мне, ён быццам маляваны,
Выгодны і трывалы, зроблены, як цацка.
Сядло па модзе ці турэцкай, ці казацкай,
Багата ўбранае ў каштоўныя каменні,
Падушачка з рубронту пушыцца ў сядзенні.
А як, ускочыўшы, у стрэмя ўставіш ножку,
Дык ты між куль сядзіш, нібыта ў ложку.
А як галопам пусціш (тутка пан Балеста,
Які, як ведама, ахвотнік быў да жэстаў,
Расставіў ногі, бы ў страмёнах падымаўся,
Пасля галоп паказваючы, ў такт ківаўся),
А як галопам скочыць, дык чапрак іскрыцца,
І проста золата пачне з каня валіцца,
Бо і табэнкі золатам панабіваны,
І пазалота на страмёнах серабраных.
На рамянях ад муштука і на аброці
Бялеюць ракавін кружкі, а колцы ў пазалоце.
Нагруднік ззяе месяцам, як герб Лялівы,
Накшталт маладзіка. Камплект той асаблівы
Здабыты у баі (здаецца) Падгаецкім
На нейкім знакамітым шляхціцы турэцкім,
Прыміце, пан Асэсар, ў знак маёй пашаны».
Тады Асэсар, вельмі рад і ўсхваляваны,
Сказаў: «Нашыйнікі цудоўныя я ставіў,
Якімі князь Сангушка колісь мяне ўславіў:
Яшчур і золата на іх — глядзець ахвота,
Пры іх ядвабны павадок. Яго работа —
Цудоўная, а ў ім каштоўны камень свеціць.
Я думаў, можа, ў спадчыне пяроймуць дзеці,
Напэўна ж буду мець дзяцей, бо вось жанюся.
Таму, пан Рэент, я таксама спадзяюся,
Што вы аброжкі прымеце з тае нагоды,
Што спрэчка наша, ўжо трываючая годы,
Нарэшце скончана так добра, ганарова
Для нас абодвух. Згода хай цвіце нанова!»
Пайшлі дамоў, каб чым хутчэй даць знаць наўкола,
Што спрэчка скончана за Кусага й Сакола.
Казалі, быццам Войскі зайца маладога
Хаваў пры доме ў клетцы ў таямніцы строгай,
Пасля ў гарод пусціў, каб лёгкаю здабычай
Змірыць двух цкавачоў. Зрабіў так таямніча,
Што аніхто не здагадаўся з Сапліцова.
Праз колькі год шапнуў пра гэта кухар слова,
Каб звесці Рэента з Асэсарам нанова,
Але дарма стараўся ў гэткім злым намеры:
Адрокся Войскі, дык не далі кухце веры.
Интервал:
Закладка:
Похожие книги на «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве»
Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.
Обсуждение, отзывы о книге «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.