Адам Міцкевіч - Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Міцкевіч - Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1998, ISBN: 1998, Издательство: Беларускі фонд культуры, Жанр: Поэзия, lyrics, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эпічнай паэмы «Пан Тадэвуш» класіка сусветнай літаратуры Адама Міцкевіча (1798–1855) у перакладзе Пятра Бітэля.
Асноўная сюжэтная лінія «Пана Тадэвуша» — маёмасныя спрэчкі двух шляхецкіх родаў. Высмейваючы звады і сваркі, паказваючы іх дробязнасць у святле змагання найлепшых сыноў краю за волю і незалежнасць, паэт горача заклікаў пакончыць з унутраным разладам у грамадстве, аб’яднаць усе здаровыя сілы дзеля вызвалення Бацькаўшчыны.

Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я ваяваў за край, дзе? Як? Казаць не буду.
Я не баяўся стрэлаў, ні агню, ні труду.
Аднак мілей успамінаю я не войны,
А ўчынкі ціхія, малыя, час спакойны
I мукі, што ніхто…

Не раз мне давялося і ў свой край прабрацца,
Насіць загады камандзіраў, запазнацца
3 жыццём падпольным. Знаюць і галіцыяне
Каптур мой бернардынскі, і велькапаляне!
Ля тачкі гніў я цэлы год у прускай яме,
І тройчы маскалі нявечылі кіямі,
Вялі ўжо і ў Сібір. Пасля зноў аўстрыякі
Ў Шпільберга падзямеллях мне даліся ў знакі,
Сядзеў у carcer durum, ды Бог проста цудам
Дазволіў мне памерці паміж родным людам,
3 прычасцем…

А мо й цяпер я саграшыў, што так зарання,
Не па загаду ўладаў распачаў паўстанне!
Ды думка, што Сапліцы першыя ў радзіме
„Пагоню“ ўзнімуць і сваё праславяць імя…
Здаецца… думка чыстая…
Хацеў ты помсты? Маеш! Хопіць гэтай кары,
Што Бог тваім мячом разбіў мае ўсе мары.
Ты збльггаў планы шмат гадоў снаванай змовы
І мэты велізарнае сарваў асновы!
Апошнія мае пачуцці ў гэтым свеце,
Якія я насіў, што мне былі, як дзеці,
Ты ў бацькавых вачах забіў. І я прабачыў!
Ты!..»

«Каб таксама Бог і мне прабачыць рачыў! —
Прамовіў Ключнік. — Калі хочаш прычасціцца,
Дык я ж не лютар, не схізматык, пан Сапліца!
Хто крыўдзіць цяжка хворага, той моцна грэшыць.
Хачу сказаць такое, што цябе мо ўцешыць:
Калі нябожчык пан мой ранены зваліўся,
А я укленчыў ля яго і нахіліўся
Над ім, мячом крыві кранаючы, і кляўся
Адпомсціць, пан руку ўгару падняць стараўся
І крыж паветраны ў тваім напрамку значыў.
Не мог сказаць, дык знак даў, што табе прабачыў.
Я зразумеў, ды так паддаўся д’яблу злому,
Што пра той крыж ні слова не сказаў нікому».

Тут мукі хворага размову перарвалі,
І доўгія хвіліны цішыні насталі.
Ксяндза чакаюць. Вось падковы зазванілі
І арандар пастукаў у той самай хвілі:
Пісьмо ёсць важнае, пакажа толькі Яцку.
Дык Яцак перадаў пісьмо Суддзі па-брацку,
Прасіў чытаць. Пісьмо ад Фішара, ад шэфа
Са штаба войскаў Панятоўскага Юзэфа.
Даносіць ён, што ў кесаравым кабінеце
Вайна ўжо вырашана і па цэлым свеце
Ўжо аб’яўляецца. Варшаўскі сейм сабраны
3 удзелам мазаўшан. Народ усхваляваны.
Літва ізноў павінна з Польшчаю злучыцца.

А Яцак, слухаючы, ціха стаў маліцца
Грамнічку пасвянцаную да сэрца ціснуў,
І зрокам абнадзееным у неба бліснуў.
Заліўшыся апошняй радаснай слязою,
Сказаў: «Цяпер пусці слугу твайго ў спакоі!».
Усе укленчылі, бо тут жа за парогам
Званок азваўся: ксёндз прыехаў «з Панам Богам».

Якраз ужо і ноч рассейваць стала цені —
Ружовыя ўжо беглі праз блакіт праменні.
Праз вокны ўскочылі брыльянтавыя стрэлы
І твар на ложку, ад пакутаў пастарэлы,
Прыгожа ўбралі, золатам акрыўшы скроні,
Што ззяў, нібы святы, у вогненай кароне.

Кніга адзінаццатая. Год 1812

Змест: Вясеннія знаменні [55] Адзін рускі гісторык падобным чынам апісвае прыкметы і прадчуванні народу маскоўскага перад вайной 1812 года. . Прыход войскаў. Набажэнства. Афіцыйная рэабілітацыя сеятой памяці Яцка Сапліцы. 3 гутаркі Гервазага з Пратазым можна зрабіць высноеу пра блізкі канец судоеай справы. Заляцанні ўлана да дзяўчыны. Развязваецца спрэчка пра Кусага і Сокала. Пасля гэтага госці збіраюцца на бяседу. Прадстаўленне камандзірам нарачоных пар.

О годзе той, як памятны ты ў нашым краі!
Цябе завуць дагэтуль годам ураджаю
І годам войнаў, і дагэтуль людзі баюць
Пра слаўны год і песні пра яго спяваюць.
Даўно ты быў прадказаны нябесным цудам
І звесткай папярэджаны глухой між людам.
На сэрцы літвіноў напала ў весну гэту
І прадчуванне, нібы прад сканчэннем свету,
І сумна-радаснае нейкае чаканне

I быдла ў полі першы раз вясною ранняй,
Хоць і заморанае голадам, худое,
На рунь [56] Рунь — гэта зелянеючая азіміна. не бегла, а лянівай грамадою
Паклалася, ўдыхаючы раллі пах свежы,
Раўло і перажоўвала астаткі ежы.
Сяляне, цягнучыся на палі з плугамі,
Не цешацца вясной ні полем, ні лугамі

Стрымоўваюць валоў і коней з бараною
І ўсё цікавяцца заходняй стараною,
Як быццам цуду выглядаючы якога.
На птушкі з выраю глядзяць усе з трывогай.
Вярнуўся бусел на гняздо і на світанні
Раскінуў крыллі белыя — вясны сцяг ранні.
За ім крыклівым статкам, дружнай грамадою
Ляцелі ластаўкі, кружылі над вадою
І мерзлае балота на дамкі насілі.
Вальдшнэпаў вечарам шуршэлі ў лесе крыллі,
І статкі дзікіх гусак неба пакідалі
І зморана і гулка на папас сядалі,
І дзесьці ў хмарах чуўся покліч жураўліны.
Начныя старажы ў такія вось хвіліны
Пытаюць здзіўлена: што птушак так трывожыць
І што іх гэткі ранні пералёт варожыць?
А вось і статкі новыя; як гурт сінічак,
Шпакоў і снегіроў, заззялі маляўніча
На стройньк шапках кутасы, сцяжкі на піках.
Вось коннікі! Здзіўляе зброя, форма, лік іх!
Палкі, як талы снег вясною, нечакана
Плывуць дарогамі няспынна, нестрымана.
З лясоў чарнеюць шапкі, штык ільсніцца важкі,
Паўзуць пяхоты незлічонае мурашкі.
Усе на поўнач! Быццам вырай пакідалі [57] Вырай у вясковай мове значыць час асенні, калі адлятаюць вандроўныя птушкі. Ляцець у вырай — гэта значыць ляцець у цёплыя краіны. Адсюль у пераносным сэнсе народ называе выраем цёплыя краіны і наогул нейкія казачныя краіны, што знаходзяцца за марамі.
За птушкамі і людзі, паляцеўшы ў далі,
Нібы іх гнаў інстынкт у гэты край нязнаны
Гарматы, людзі, коні цераз змрок, туманы
Плывуць, а неба палымнее ад пажараў,
Дрыжыць зямля ад перуноў і ад цяжараў.
Вайна! вайна! Літва кутка таго не мела,
Дзе б гул яе не трапіў. Там, дзе зелянела
Густэча пушчаў, дзе мужык амаль ніколі
Граніц лясоў не парушаў, не быў на полі;
Не знаў другіх, апроч віхуры, ў небе зыкаў,
А на зямлі, апроч звярыны рыкаў,
Гасцей не бачыў, акрамя ваўкоў і дзікаў,
Заўважыў полымя на небе, дым кудлаты.
У пушчы грукат — там ядро з якойсь гарматы,
Зблудзіўшы, ў лес апала. І зубр барадаты,
Стрывожаны сукоў і пнёў трашчаннем жудкім,
Сарваўся з моху, ўздыбіў грыву рухам хуткім
І на пярэднія прыўзняўся мігам ногі,
Ўстрасае барадой ад дзіву і трывогі
І пазірае ў лом на бляскі папялішча.
А там граната круціцца, гудзе і свішча,
І з гукам рвецца, як пярун. І зубр баіцца
Ў жыцці мо першы раз і ў глуш бяжыць забіцца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве»

Обсуждение, отзывы о книге «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x