Максім Клімковіч - Янкі, альбо Астатні наезд на Літве

Здесь есть возможность читать онлайн «Максім Клімковіч - Янкі, альбо Астатні наезд на Літве» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2007, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Янкі, альбо Астатні наезд на Літве: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Янкі, альбо Астатні наезд на Літве»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мудзілы, хаблы, асаднікі, жандары, паліцыянты, вайскоўцы Войска Польскага, Чырвонай Арміі і Вермахта, агенты Дэфензівы, Гестапа і НКВД, палітвязні, чыкагскія копы і гангстэры, асобы славянскай, цыганскай, караімскай, італьянскай ды жыдоўскай нацыянальнасцяў, бадзяжная цыркавая трупа, музыкі опернага тэатра “Ля Скала”, кіназдымачная група з Галівуду, жывёлы гарадзенскага заапарка, журавы, вароны, перапёлачкі, парсючкі, куркі ды іншыя прадстаўнікі традыцыйнай беларускай фауны. Падзеі адбываюцца ў міжваенны час на тэрыторыі Крэсаў Усходніх РП (Рэчы Паспалітай) і ў Чыкага (ЗША, Ілінойс). Факты і падзеі, выкладзеныя ў кнізе, цалкам прыдуманыя аўтарамі, чаго не скажаш пра некаторыя рэаліі жыцця Крэсаў Усходніх. Усе выпадковыя супадзенні -- недарэчнасці, а недарэчнасці -- ненаўмысныя.

Янкі, альбо Астатні наезд на Літве — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Янкі, альбо Астатні наезд на Літве», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Уладзіслаў Ахроменка Максім Клімковіч ЯНКІ альбо Астатні наезд на Літве - фото 1

Уладзіслаў Ахроменка, Максім Клімковіч

ЯНКІ, альбо Астатні наезд на Літве

кінараман-фарс

Дзейныя асобы

Янка Лабановіч-- былы школьны настаўнік, аматар більярднага кія і чаркі, нефармальны лідэр усіх янак, беларускі буржуазны нацыяналіст;

Іван (Янка) Брыль-- каваль-асілак, местачковы баксёр, сябра Янкі Лабановіча, беларускі буржуазны нацыяналіст;

Янкель (Янка) Фінберг-- скрыпач, сябра Янкі Лабановіча, беларускі буржуазны нацыяналіст;

Аянька (Янка) Кільмандовіч-- ліцвінскі татарын, харунжы Гарадзенскага Уланскага палка, сябра Янкі Лабановіча, беларускі буржуазны нацыяналіст;

Ісабэль Карвальес-- артыстка бадзяжнай цыркавой трупы, паглынальніца шваек, сяброўка Янкі Лабановіча, беларуская буржуазная нацыяналістка;

Хросны-- лідэр беларускай мафіёзнай групоўкі “Тутэйшыя” ў Чыкага, беларускі буржуазны нацыяналіст і дасведчаны гангстэр;

Карла Спагеці-- легат італьянскай мафіёзнай групоўкі “Сіцылійская вячэра” ў Крэсах Усходніх Рэчы Паспалітай, вельмі аўтарытэтны крымінальнік;

Эмілія Вастрабрамская-- інтэлігентка-адраджэнка;

Віктар Янукевіч-- вораг-жандар з аховы канцлагера Бяроза-Картузская, амаральны мудзіла;

Таварыш Пранік-- камандзір падпольнай чакісцкай групоўкі тэрарыстаў “Халодная галава”, мудзіла;

Шалёнас Халерас-- ліетувас шавіністас, лідэр канкурэнтнай тэрарыстычнай групоўкі “Лабусы”, жмудзілас;

Таварыш Баян-- актыўны сябра чакісцкай тэрарыстычнай групоўкі “Халодная галава”, мудзіла;

Кіроўца браніраванага “Пакарда”-- ягоны сябра і паплечнік, такі ж мудзіла;

Геносэ Юзік-- вусаты дзядзька на ровары;

Таварыш Адзік-- другі вусаты дзядзька на ровары;

Дзядзька Сэм-- акула Уол-стрыта;

Навум Фабрыкант-- бізнесовец;

Моўша і Гірша-- вучні Навума Фабрыканта;

Маленькі Сруль (Ісраэль)-- пляменнік і вучань Навума Фабрыканта;

Мікола Хапернік-- адстаўны генерал Дэфензівы, астраном-аматар, прыхаваны парнаграфіст;

Соф’я Уласеўна Мурашова-- руская графіня, удава генерал-губернатара;

Беларусачка-- дзяўчынка ў васільковым вяночку;

Манамах-- маскальскі папуга;

Стасік і Чэсік-- тутэйшыя бабры;

Мудзілы, хаблы, асаднікі, жандары, паліцыянты, вайскоўцы Войска Польскага, Чырвонай Арміі і Вермахта, агенты Дэфензівы, Гестапа і НКВД, палітвязні, чыкагскія копы і гангстэры, асобы славянскай, цыганскай, караімскай, італьянскай ды жыдоўскай нацыянальнасцяў, бадзяжная цыркавая трупа, музыкі опернага тэатра “Ля Скала”, кіназдымачная група з Галівуду, жывёлы гарадзенскага заапарка, журавы, вароны, перапёлачкі, парсючкі, куркі ды іншыя прадстаўнікі традыцыйнай беларускай фауны.

Падзеі адбываюцца ў міжваенны час на тэрыторыі Крэсаў Усходніх РП (Рэчы Паспалітай) і ў Чыкага (ЗША, Ілінойс).

Факты і падзеі, выкладзеныя ў кнізе, цалкам прыдуманыя аўтарамі, чаго не скажаш пра некаторыя рэаліі жыцця Крэсаў Усходніх. Усе выпадковыя супадзенні -- недарэчнасці, а недарэчнасці -- ненаўмысныя.

Пралог

1.

Дупа яе была вабная. Янка Лабановіч зірнуў на яе і зразумеў: гэта лёс.

Бездакорныя клубы дрыготка адгукаліся на кожны рух. Тонкая вертыкальная лінія нябачным люстэркам падзяляла клубы на сіметрычныя паловы-адбіткі. Ядвабная чорная радзімка, што амаль схавалася між імі, замілоўвала позірк і п’яніла розум.

Але самым цудоўным быў колер клубоў -- шляхетна-шакаладны, рыхтык, ранішняя кава ў філіжанцы пана пробашча.

Маладзён ніколі раней не сузіраў падобнай прыгажосці. Колькі хвілін ён паміраў у шчасці, а калі пераканаўся, што перад ім не мроя, вымавіў зачаравана і ўрачыста:

-- Дупа...

-- Як бульба, што ў нас у Яблонаўшчыне пражаць, -- пачулася згоднае каля самага вуха.

І тут да назіральніка дайшло: на жаль, не толькі ён цешыў вока цудам нетутэйшай прыроды. Яшчэ трое маладзёнаў уважліва ўглядаліся ў бездакорныя формы.

Сябры, як заўжды, былі поруч. Але ж гэтым разам -- абсалютна недарэчна.

Аянька Кільмандовіч забыўся на ўлюбёную шаблю, што пагойдвалася на залачонай падвязцы і аберуч учапіўся ў конскую грыву. Янкель Фінберг апусціў скрыпачку і задумліва пачухаў смыком за вухам. А Ванька Брыль нават не заўважыў, як пераламіўся цвік у яго дужых пальцах.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Янкі, альбо Астатні наезд на Літве»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Янкі, альбо Астатні наезд на Літве» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Владимир Черкасов
Максім Клімковіч - Мяжа па даляглядзе
Максім Клімковіч
Наталка Харытанюк - Смерць лесбіянкі
Наталка Харытанюк
libcat.ru: книга без обложки
Олег Овчинников
Роберт Стайн - Смертельный наезд
Роберт Стайн
Вячеслав Денисов - Жестокий наезд
Вячеслав Денисов
Владимир Спектр - Наезд
Владимир Спектр
Владимир Колычев - Наезд по понятиям
Владимир Колычев
Отзывы о книге «Янкі, альбо Астатні наезд на Літве»

Обсуждение, отзывы о книге «Янкі, альбо Астатні наезд на Літве» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x