Максім Клімковіч - Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша

Здесь есть возможность читать онлайн «Максім Клімковіч - Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Праўдзівая гісторыя…” аўтарства Уладзіслава Ахроменкі і Максіма Клімковіча – пародыя на афіцыйную мінуўшчыну трох спадкаемцаў міфалагічнай істоты Homo Slavіanikus’а, у якой выразна прачытваецца гісторыя беларусаў, украінцаў і расейцаў. Асобныя гістарычныя падзеі – закалоты, змовы, замірэнні і аншлюсы, – наўмысна падаюцца ў перакручанай, прынцыпова нязвыклай трактоўцы. Гісторыя трох народаў паслядоўна выкладаецца “ад дагістарычных часоў і да будучых эпохаў”, і з гэтае прычыны тэкст можа прэтэндаваць на эпічнасць.

Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Уладзіслаў Ахроменка, Максім Клімовіч

Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша

апокрыф-правакацыя

© Уладзіслаў Ахроменка, 2017

© Максім Клімовіч, 2017

© ІП Янушкевіч А.М., 2017

© Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2017

Прадмова да публікацыі

Гісторыі, як навукі, ніколі не існавала, не існуе і існаваць не можа. Гэта бясспрэчна і відавочна.

Вывучэнне далёкай і не вельмі далёкай мінуўшчыны пачынаецца з першакрыніцаў. Калі першакрыніца адна, аніякіх праблемаў у даследніка не ўзнікае. Гісторыку нічога не застаецца, як даверліва пераказваць напісанае папярэднікам і не думаць, кім той быў: праўдзівым сведкам падзеяў ці іх зламысным фальсіфікатарам.

Праблемы пачынаюцца, калі першакрыніцаў некалькі. І чым іх болей, тым цяжэй даследніку, бо першакрыніцы заўсёды супярэчаць адна адной. Мы доўга шукалі якіх-небудзь сведкаў, якія б цалкам супадалі ў апісаннях фактаў і ў іх трактоўцы і, як не дзіва, знайшлі. Толькі неўзабаве высветлілася, што адзін летапісец папросту спісваў у другога.

Але ж і старажытны плагіят бязлітасна перакручваецца цягам усіх наступных стагоддзяў. Незлічоныя легіёны гісторыкаў, ідэолагаў, паліттэхнолагаў, пісьменнікаў ды прадстаўнікоў іншых старажытных прафесій ствараюць велічную і бліскучую мінуўшчыну як альтэрнатыву прынізлівай рэчаіснасці і няпэўнай будучыні.

Такім чынам, больш-меньш вартай даверу крыніцай можа быць адно аб’ектыўна першасны дакумент. Збольшага сумленныя даследнікі час ад часу спасылаюцца на нейкія загадкавыя Скрыжалі Гісторыі, на якіх нібыта і фіксуюцца праўдзівыя лёсы народаў. Да нядаўняга часу Скрыжалі гэтыя ніхто і нідзе не бачыў.

Не так даўно ў адным беларускім мястэчку руйнавалі чарговую старасвецкую камяніцу. Падпітыя калдыры, якія расцягвалі сцены на цэглу, адшукалі ў падмурках вялізную каменную пліту з загадкавымі пісьмёнамі. Замбаваныя дзяржаўнай прапагандай п’янтосы вырашылі, што гэта – шыфроўка-інструкцыя з Захаду да беларускіх нацыяналістаў, экстрэмістаў ды іншых тэрарыстаў. Калі ж пад плітой не знайшлося парашута, рацыі, выбуховых рэчываў ды іншых традыцыйных шпегунскіх трантаў, калдыры супакоіліся і пацягнули знаходку ў камнедрабільню, каб раструшчыць пліту на жарству і такім чынам зарабіць на свае ўлюбёныя напоі.

На шчасце, побач апынуліся мы – аўтары гэтае публікацыі. І, як толькі пабачылі дзіўныя каменныя пісьмёны, то зразумелі адразу: гэта – тыя самыя Скрыжалі Гісторыі, пра нястачу каторых меланхалійна ўздыхаюць прыхільнікі аб’ектыўнай мінушчыны. Гістарычная сенсацыя была навідавоку – у нашых руках.

Расшыфроўка тэксту заняла колькі гадоў, але намаганні далі плён. На вялікі жаль, нейкі невядомы калдыр адбіў верхнюю частку пліты, і таму першыя радкі летапісу назаўсёды страчаныя для даследнікаў. Аднак мы шчыра перакананыя, што непадробныя Скрыжалі стануць найкаштоўнейшай крыніцай праўдзівай і незаангажаванай гісторыі трох сусветна знаных народаў – Кацапаў, Хахлоў і Бульбашоў.

Уладзіслаў АХРОМЕНКА Максім КЛІМКОВІЧ

…людзьмі звацца!

…адкінуў хвост і злез з дрэва. Гэта быў валасаты полаваспелы самец з пахмурным позіркам і нязграбнай постаццю. Свае пачуцці калматы фацат выяўляў рыкам і мыканнем – у залежнасці ад настрою і ступені сытасці. Істота, вядомая біёлагам, як Homo Slavіanikus, толькі збольшага нагадвала чалавека, але пераўзыходзіла ўсіх астатніх суродзічаў інтэлектам і здольнасцю да навучання. Ягонымі паводзінамі кіравалі тры асноўныя жаданні – голад, смага і покліч плоці. Калі першыя два можна было спатоліць на самоце, то дзеля задавальнення трэццяга давялося пайсці на хітрыкі.

На дрэвах панавала бязладная палігамія: далёкія і блізкія сваякі Homo Slavіanikus’ а кахаліся са сваімі сёстрамі, братамі і нават бабулямі. Інтэлект і дазволіў істоце вынайсці адпаведную ўмовам прынаду. Ён назбіраў ракавак-пярловіц, нанізаў іх на пруток, паклаў на паляне і свіснуў. З дрэваў неадкладна пасыпаліся самкі; за бліскучую біжутэрыю кожная жанчына згодная на ўсё.

Юрлівец меў з каго выбраць: самкі былі маладыя і прыгожыя, старыя і агідныя. Homo Slavіanikus адлавіў з дзесятак, але ўпадабаў толькі дзьвюх.

Праз дзевяць месяцаў, як і трэба было чакаць, у кожнае з самачак адзін па адным нарадзіліся хлопчыкі. Яны гадаваліся ў адной калысцы, сталелі, па-братэрску сварыліся-мірыліся ды набіраліся розуму.

Але неўзабаве бадзяжныя цыганы, якія прыцягнуліся з вугра-фінскіх земляў, падкінулі Homo Slavіanikus’ у і ягоным жонкам малога бейбуса, якога разам з вучоным мядзведзем вадзілі па кірмашах і за грошы паказвалі публіцы. Той адразу выкінуў з калыскі родных братоў і абвесціў, што ён тут – старэйшы за ўсіх, і браты на тае падставе мусяць яму падпарадкоўвацца. Падкідыш не меў ані прозвішча, ані нават імя, і таму таксама запісаўся ў сыны Homo Slavіanikus’ а.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша»

Обсуждение, отзывы о книге «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x