Максім Клімковіч - Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша

Здесь есть возможность читать онлайн «Максім Клімковіч - Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Праўдзівая гісторыя…” аўтарства Уладзіслава Ахроменкі і Максіма Клімковіча – пародыя на афіцыйную мінуўшчыну трох спадкаемцаў міфалагічнай істоты Homo Slavіanikus’а, у якой выразна прачытваецца гісторыя беларусаў, украінцаў і расейцаў. Асобныя гістарычныя падзеі – закалоты, змовы, замірэнні і аншлюсы, – наўмысна падаюцца ў перакручанай, прынцыпова нязвыклай трактоўцы. Гісторыя трох народаў паслядоўна выкладаецца “ад дагістарычных часоў і да будучых эпохаў”, і з гэтае прычыны тэкст можа прэтэндаваць на эпічнасць.

Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Малодшы брат доўга і марна шукаў месца, прыдатнага для жытла, і засынаючы штовечар на новай купіне, бачыў адно і тое ж: чырвоны захад над зялёным балотам. « Вось сымбаль твой, забытыкраю родны!» – склаўся ў яго новы радок. З тых часоў спалучэнне чырвонага і зялёнага колераў выклікала ў Бульбаша і агіду, і замілаванне адначасова. – Куды яшчэ ісці з тае зямлі, якая здольная нараджаць вершы? – запытаўся ў сябе малодшы брат і вырашыў назаўсёды застацца на балотнай выспе, ізаляванай ад усяго цывілізаванага свету…

Кацап, Хахол і Бульбаш пасяліліся на ўпадабаных імі землях назаўсёды. Яны пладзіліся і памнажаліся, аралі зямлю і пасвілі быдла. І вось аднойчы іх нашчадкі вырашылі сустрэцца…

Магутны Божа

Кацапы, Хахлы і Бульбашы выправілі на братэрскую сустрэчу сваіх князёў. Хахлы – Уладзімера, Бульбашы – Рагвалода. Нашчадкі старэйшага брата таксама накіравалі на сустрэчу свайго князя. Але той па нацыянальнай завядзёнцы так напіўся ў дарозе, што нават не здолеў назваць сваё імя летапісцу. З гэтае прычыны кацапскі князь назаўсёды застаўся невядомым для гісторыі Homo Slavіanikus’ аў.

Сустрэча адбывалася на памежжы Кацапстана, Хахляндыі і Бульбашыі, у слынным горадзе Кіеве – рэзыдэнцыі хахляцкага князя.

Уладзімер з Рагвалодам селі за стол, а невядомага кацапскага правадыра паклалі пад лаву і сунулі яму ў рот памачаны ў самагоне лапаць з княскай нагі, бо нашчадак старэйшага сына Homo Slavіanikus’ а брыдка лаяўся.

Князі па-сваяцку выпілі самагону, закусілі салам з цыбуляй, і пад гукі хахляцкае кобзы павялі няхітрую гаворку, як разам шукаць ім к шчасцю дарог.

Магчыма, князі і знайшлі б дарогу да шчасця, але нечакана ў палацы Уладзімера з’явіліся два дзіўныя фацаты: стары са срэбным бізуном і малады вершнік з дзідаю. Прыблуды без дазволу падыйшлі да стала. Маладзён падчапіў дзідаю самы смачны шмат сала. Дзядок ляснуў бізуном па руках Рагвалоду і ўмомант адабраў у яго жбан з самагонам.

– Ты шалёны стары, хто цябе дзе хаваў! – абурыўся князь Бульбашоў, гледзячы, як нахабны дзядок жлукціць чужое спіртное.

– Хто з’їв моє сало? – залямантаваў князь Хахлоў, зыркаючы вачыма на маладзёна з дзідай.

Невядомы кацапскі князь, што ляжаў пад лаваю, выплюнуў лапаць і радасна замацюкаўся, але гаспадар палаца ўдарам нагі прымусіў яго змоўкнуць. – Мы – магутныя Богі! – у адзін голас дакляравалі прыблуды. – Богі, якім вы моліцеся, але якіх вы раней ніколі не бачылі.

Вершнік праглынуў апошні кавалак сала, аблізаў дзіду і абвесціў: – Я – Ярыла, апякун усяго існага на зямлі, і таму Homo Slavіanikus’ ы мусяць ахвяраваць мне штодня самага тлустага кабанчыка!

– А я – Бог маланак і агню Пярун! – назваўся дзядок, – і таму Homo Slavіanikus’ ы мусяць штовечар ахвяраваць мне бочку вогненай вады!

Князі пераглянуліся, намысліліся і пасуворылі. Нават неадэкватны кацапскі правадыр незадаволена замычэў пад лавай.

– А пайшлі вы ў дупу, магутныя Богі! – у адзін голас параілі князі. – Гэй, дружына, узяць іх!

Целаахоўнікі Уладзімера ўмомант схапілі Перуна і павалаклі яго да Дняпра. Ревів тастогнав Дніпр широкий , і сівая галава бездапаможна лунала па-над хвалямі, покуль не захлынулася. Зляканы Ярыла прышпорыў каня і ўцёк куды падалей.

Нараніцу князі пахмяліліся і прыйшлі да высновы: жыць без Багоў не выпадае. Уладзімер на правах гаспадара вырашыў абвесціць адкрыты конкурс на пасаду Бога. Гэты рэлігійны тэндар увайшоў у гісторыю Homo Slavіanikus’ аў як «Іспыт вераў».

Першымі на запрашэнне, як і мае быць, прыбеглі Жыды. І хаця гэтыя аматары мацы, замешанай на крыві хрысціянскіх цнатлівак, з пенаю ў роце нахвальвалі сваю веру і лаялі чужыя, высокаму журы не спадабалася ў іўдаізме дзве рэчы: абразанне і забарона есці свініну. Хахляцкі князь Уладзімер, які меў да свініны генетычны сантымент, раз’юшыўся і прагнаў Жыдоў.

Наступным днём у Кіеў прыехалі Магаметане. Але запаветы Карану падаліся Homo Slavіanikus’ ам абсалютна антыгуманнымі. Да абразання і забароны есці свініну дадалося бязглуздае табу на алкаголь. Калі пахмельны кацапскі князь пачуў пра апошнюю забарону, дык накінуўся на Магаметанаў з мячом. – Алах усё адно Акбар! – прамовілі перад смерцю місіянеры Магаметанаў, – а ты, Кацап, яшчэ тысячу разоў пашкадуеш за тое, што зняважыў Алаха…

Уладзімер загадаў прыбраць трупы ісламскіх фундаменталістаў, падцерці падлогу, пасля чаго паставіў на стол чарговы жбан самагону.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша»

Обсуждение, отзывы о книге «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x