Максім Клімковіч - Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша

Здесь есть возможность читать онлайн «Максім Клімковіч - Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Праўдзівая гісторыя…” аўтарства Уладзіслава Ахроменкі і Максіма Клімковіча – пародыя на афіцыйную мінуўшчыну трох спадкаемцаў міфалагічнай істоты Homo Slavіanikus’а, у якой выразна прачытваецца гісторыя беларусаў, украінцаў і расейцаў. Асобныя гістарычныя падзеі – закалоты, змовы, замірэнні і аншлюсы, – наўмысна падаюцца ў перакручанай, прынцыпова нязвыклай трактоўцы. Гісторыя трох народаў паслядоўна выкладаецца “ад дагістарычных часоў і да будучых эпохаў”, і з гэтае прычыны тэкст можа прэтэндаваць на эпічнасць.

Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Неўзабаве падцягнуліся Бульбашы. Яны былі цвярозыя, а таму злосныя, і з гэтае прычыны з лёгкасцю раскідалі п’яных прыхадняў. Ацалелыя хахляцкія ваяры нараніцу пакутвалі з пахмелля. Сунуцца назад у Менск яны пабаяліся, менавіта таму і выправіліся па бімбер да бліжэйшае піўніцы – у Воршу. Там, паміж першай і другой чаркамі, у гнюсных Яраславічаў і нарадзіўся падступны план. Братаны паслалі да Ўсяслава ганца з прапановаю па-братэрску выпіць і замірыцца, у чым Яраславічы прысягалі на сымболях, святых для кожнага Homo Slavіanikus’ а: на жбане з самагонам і на Святым Крыжы.

Хаця Ўсяслаў і сам быў прайдзісветам, але нават ён не мог дапусціць, што браты парушаць дубальтовую прысягу. Правадыр Бульбашоў з невялікім атрадам сабутэльнікаў з’явіўся ў Воршы.

Вераломныя Яраславічы нават дзеля прыліку не налілі гасцям па чарцы. Яны адразу схапілі Ўсяслава, завезлі ў Кіеў і кінулі ў глыбокі поруб да жабаў і піявак.

Надзіва, ліхтугі не зламілі князя, бо цёмны поруб з тванню і крывасмокамі – родная стыхія для кожнага праўдзівага Бульбаша. Людзі, якія нарадзіліся і выраслі на балоце, прызвычаіліся жыць і ў горшых умовах. Усяслаў бавіў час, палохаючы вартаўнікоў аповядамі са сваёй нібыта «чарадзейскай» біяграфіі і, натуральна, абяцаў наладзіць у Хахляндыі райскае жыццё, як толькі народ абярэ яго правадыром. Дасведчаны палітычны махляр быў перакананы, што неўзабаве ўвесь Кіеў толькі і стане гаварыць пра ягоныя звышнатуральныя здольнасці.

Так яно і здарылася.

Варта было Яраславічам пацярпець нязначную паразку ад Полаўцаў, як прымхлівыя Хахлы кінуліся да поруба.

– Вічний революцьонер, дух, що тіло рве до бою, рве за поступ, щастя й волю, він живе, він ще не вмер! – загукалі яны і прапанавалі Ўсяславу заняць пасад кіеўскіх князеў.

Сапраўдны дэмагог і папуліст ведаў, што ад народнай любові да народнай нянавісці – адзін крок. І таму не рызыкаваў прасіць сябе двойчы. На чале кіеўскай дружыны ён разбіў Полаўцаў. Але ўзнагароды за перамогу Хахлы так і не атрымалі…

Схільны да фінансавага махлярства палітычны лідар Бульбашоў абяцаў аднавіць парваныя эканамічныя сувязі і ўтварыць агульную бязмытную прастору разам з Варагамі і Грэкамі. Усяслаў кляўся інтэграваць усіх Homo Slavіanikus’ аў у агульны Саюз. Шчодра аплочаныя летапісцы стварылы гэтаму авантурысту вобраз адзінага палітыка, якому варта давяраць. Калі ж наіўныя Хахлы перадалі махляру свае грошы на здяйсненне цыклапічных праектаў, ён прыхапіў казну і ўцёк у сваю дрыгву. Бо толькі дурныя людзі на балоце ўсё яшчэ верылі ў звышнатуральныя палітычныя здольнасці гэтага злодзея і прайдзісвета…

…і ваякі на грозных канях!

Падзеі, што разгарнуліся на землях Homo Slavіanikus’ аў у наступныя гады, сталіся нядобрымі вынікамі ліхтужнага супрацьстаяння паміж тагачаснымі хрысціянскімі цэнтрамі.

Папа Рымскі, як праўдзівы спадкаемца св. Пятра, справядліва імкнуўся да глабалізацыі хрысціянства. Але гэтаму працівіліся бізантыйскія імператары і прызначаныя імі Патрыярхі. Канстанцінопальскі Патрыярх, мо, і прызнаў бы першародства Рымскага Папы, каб апошні не быў хранічным алкаголікам, гнюсным ліхвяром і вытанчаным хціўцам. Зрэшты, і сам канстанцінопальскі Патрыярх не вызначаўся цнатлівасцю. Ён уласнаручна катаваў палонных хрысціянаў, меў сталы працэнт ад таталізатара на Царградскім іпадроме і, напіваючыся віна, цягаў у патрыаршыю рызніцу манашак-німфетак.

Аднак, асцярожны Патрыярх, баючыся імператарскага гневу і розгаласу, рабіў свае справы паціху, а звышнахабны Папа, які не меў над сабой аніякага начальства, апорч Пана Бога, нават афішаваў свой амаральны лад жыцця.

Гэткі падыход да грахоўных справаў і справакаваў міжканфесійны разлад.

Аднойчы, на тэалагічным дыспуце бацькі Заходняе і Ўсходняе цэркваў паставілі пытанне рубам: варта ці не варта хаваць свае грахі ад цікаўнай грамадскасці. Пасланцы Патрыярха настойвалі на поўнае таямніцы граха. Папскія легаты занялі супрацьлеглую пазіцыю. Царкоўныя іерархі так і не здолелі прыйсці да пагаднення. П’яны папскі легат выдраў паўбарады ў бізантыйскага архіярэя, а той, у сваю чаргу, ледзь не прыдушыў апанента ланцугом ад кадзіла. Раз’юшаныя бацькі цэркваў раз’ехаліся па сваіх парафіях. У выніку Канстанцінопальскі Патрыярх перадаў Рымскага Папу анафеме, за што і атрымаў адлучэнне ад царквы.

Але гэтая тэалагічная вайна атрымала нечаканы працяг на землях Homo Slavіanikus’ аў…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша»

Обсуждение, отзывы о книге «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x