Максім Клімковіч - Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша

Здесь есть возможность читать онлайн «Максім Клімковіч - Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Праўдзівая гісторыя…” аўтарства Уладзіслава Ахроменкі і Максіма Клімковіча – пародыя на афіцыйную мінуўшчыну трох спадкаемцаў міфалагічнай істоты Homo Slavіanikus’а, у якой выразна прачытваецца гісторыя беларусаў, украінцаў і расейцаў. Асобныя гістарычныя падзеі – закалоты, змовы, замірэнні і аншлюсы, – наўмысна падаюцца ў перакручанай, прынцыпова нязвыклай трактоўцы. Гісторыя трох народаў паслядоўна выкладаецца “ад дагістарычных часоў і да будучых эпохаў”, і з гэтае прычыны тэкст можа прэтэндаваць на эпічнасць.

Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вялікія шанцы на поспех мелі пасланцы Ватыкану. Папа Рымскі, які выпраўляў у землі Homo Slavіanikus’ аў сваіх легатаў, забавязаў іх перадаць князям воз віна і статак свінняў. Але схільныя да алкагалізму легаты выпілі ўсё віно яшчэ пры пераходзе цераз Альпы. На шляху да Кіева Папскія місіянеры слушна вырашылі, што закуска без віна – рэч непатрэбная. Усю дарогу да земляў Homo Slavіanikus’ аў яны мянялі свінняў на віно, і таму прыбылі да рэзыдэнцыі Уладзімера толькі са Словам Божым…

Хітрыя Грэкі, хоць і дабраліся да Кіева апошнімі, але падрыхтаваліся да сустрэчы, як след. Бізантыйскія місіянеры спярша выставілі князям хабар: бражку, піва, мёд і віно, ды падкацілі да княскага стала воз заедкаў. Уладзімер, Рагвалод і невядомы кацапскі князь пілі, закусвалі, але, між іншым, пазіралі ў вакно: разбэшчаныя ўвагай міжнароднае супольнасці, яны чакалі яшчэ пасланцоў Індыі і Кітаю.

Але Грэкі, абазнаныя ў загадкавай душы Homo Slavіanikus’ аў, выдатна разумелі, чым купіць князёў. Паслы канстантынопальскага Патрыярха загадзя ведалі, што пасля п’янкі Homo Slavіanikus’ аў абавязкова пацягне ў блуд.

Грэкі не памыліліся… Не паспеў невядомы кацапскі князь вымавіць сакраментальную фразу: «Бабу бы цяпер», як грэцкія святары вывалаклі з натоўпу ладную бізантыйскую дзеўку – імператарскую дачку Ганну. Уладзімер, на правах гаспадара, пацягнуў да яе перапэцканые салам рукі.

– Спачатку ўсе Homo Slavіanikus’ ы мусяць прыняць хрост! – хітра ўсміхнуліся бізантыйскія місіянеры.

Так Уладзімер, Рагвалод і невядомы кацапскі князь амаль што схіліліся прыняць хрост грэцкага ўзору. Але гісторыя гэта мела надта нечаканы працяг…

Раскіданае гняздо

Князь Рагвалод меў безліч шлюбных і пазашлюдных дзяцей па ўсёй Бульбашыі. З гэтае прычыны ўдзячны народ называў свайго правадыра Бацькам, а сваю Радзіму – Бацькаўшчынай. Сярод Рагвалодавых дзяцей дачка Рагнеда была ці не самай адметнай. Пра яе і згадаў бульбашоўскі князь у палацы Уладзімера. Акурат у той момант, калі хітрыя грэкі вывалаклі з натоўпу імператарскую дачку, Рагвалод грэбліва скрывіўся – маўляў, мая Рагнеда прыгажэйшая за вашу грэцкую курыцу! – А табе, Рагвалодзе, ніхто і не прапануе кахацца з маёй бізантыйкай! – раз’юшыўся Уладзімер.

Рагвалод смяротна пакрыўдзіўся і на гаспадара, і на Грэкаў, і на бізантыйскую курыцу, і нават на новага магутнага Бога. Ён сеў на каня і паскакаў у Полацк. На той час гэты слынны бульбашоўскі горад быў не горшы за Кіеў.

Сквапны Ўладзімер уздыхнуў з палёгкаю – на думку Хахла, ненажэрны Бульбаш ледзьве не давёў да банкрутства гаспадарку кіеўскага княства. Апошняму госцю, невядомаму кацапскаму князю, Уладзімер даў рады: надзеў п’яному крыж на шыю і сунуў за крысо свінога кажушка жбан з самагонам.

– Гэта – святая вада! – патлумачыў ён госцю перад тым, як даць яму выспятка.

Цяпер князь Хахлоў нарэшце паверыў, што ніхто не перашкодзіць яму авалодаць дачкой бізантыйскага імператара.

І тут хітрыя Грэкі нагадалі яму пра дамову: хрост мусяць узяць усе тры Homo Slavіanikus’ ы. Давялося нецярпліваму Ўладзімеру склікаць дружыну і рушыць на Полацк, каб абярнуць у новую веру братоў-Бульбашоў. Мужныя палачане доўга трымаліся ў хахляцкай аблозе, і здаліся толькі тады, калі быў выпіты ўвесь самагон і з’едзены апошнія свінні.

Помслівы Уладзімер дарэшты раскідаў радавое гняздо Рагвалода. Ён спаліў Полацк, уласнаручна забіў правадыра Бульбашоў, зацягнуў прыгажуню Рагнеду ў княскі намёт і здзейсніў гнюсны намер яшчэ да таго, як зорка Венера ўзыйшла над зямлею раскіданага гнязда Рагвалодавай сям’і.

Праз дзевяць месяцаў у Рагнеды нарадзіўся сын Ізяслаў. Разам з чарговай жонкай, нашчадкам і статкам нявольніц для свайго гарэма Ўладзімер вярнуўся да Кіева. Але імператарскай дачкі Ганны ўжо не было ў княскае рэзыдэнцыі. – Дзе мая баба? – гаркнуў ён на Грэкаў.

На Моры Хвалынскім , у слынным горадзе Херсанесе! – хітра пасміхнуліся пасланцы канстантынопальскага Патрыярха.

– Чаму? – Бліжэйшы хрысціянскі храм толькі там! – запэўнілі Грэкі.

Уладзімер страшна абурыўся. Ён пасадзіў сваю дружыну на чаўны і сувора загадаў прывесці бізантыўскую дзеўку ў Кіеў. У чаканні сваіх ваяроў хахляцкі князь бавіў час, святкуючы будучую перамогу над Грэкамі.

Але аблога Херсанеса зацягнулася на гады. Старэлі жонкі, падрасталі дзеці, у тым ліку і Рагнедзін сын Ізяслаў. Баючыся, што імператар Бізантыі перадумае аддаваць дачку Ганну ў дынастычна-шлюбную няволю, Уладзімер сам выправіўся пад сцены Херсанеса. Ён бязлітасна спаліў горад, разбурыў нямала хрысціянскіх храмаў, перабіў амаль усіх святароў, апаскудзіў мясцовыя святыні, пасля чаго, нарэшце, прыняў сапраўдны хрост і спазнаў таямніцу хрысціянскага шлюбу. З нарабаванымі скарбамі, статкам паланёных хрысціянаў і з чарговай жонкай Ганнай шчаслівы неафіт вярнуўся ў стольны град Кіеў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша»

Обсуждение, отзывы о книге «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x