Максім Клімковіч - Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша

Здесь есть возможность читать онлайн «Максім Клімковіч - Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Праўдзівая гісторыя…” аўтарства Уладзіслава Ахроменкі і Максіма Клімковіча – пародыя на афіцыйную мінуўшчыну трох спадкаемцаў міфалагічнай істоты Homo Slavіanikus’а, у якой выразна прачытваецца гісторыя беларусаў, украінцаў і расейцаў. Асобныя гістарычныя падзеі – закалоты, змовы, замірэнні і аншлюсы, – наўмысна падаюцца ў перакручанай, прынцыпова нязвыклай трактоўцы. Гісторыя трох народаў паслядоўна выкладаецца “ад дагістарычных часоў і да будучых эпохаў”, і з гэтае прычыны тэкст можа прэтэндаваць на эпічнасць.

Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але Рагнеда ніяк не магла дараваць Уладзімеру раскіданага радавога гнязда. Усе гады яна выхоўвала ў сына Ізяслава нянавісць да хахляцкага бацькі. Але той даўно забыўся на старую сям’ю: увесь вольны час Уладзімір бавіў на ложку з князёўнаю Ганнай, абазнанай у вытанчаным бізантыйска-азіятскім сэксе. Правадыр Хахлоў забыўся на ўсе ранейшыя забавы: яго не цікавілі ані вайсковыя паходы, ані балі, ані паляванне на тураў, ані абсмоктванне свінячых скурак. Ад сэкса па-бізантыйску небарака Уладзімер счарнеў і схуднеў – здавалася, Ганна высмактала з яго ўсю мужчынскую моц. З усіх генетычных рэфлексаў хахляцкага уладара захаваўся толькі адзін – княскія вочы запальваліся пры чароўным слове «самагон».

Падступная Рагнеда зразумела: надыйшоў яе час. Яна выгнала на княскім лецішчы ў вёсцы Прадславіна бочку шалёнага самагону, нашварыла свежаніны і паслала да Ўладзімера цыдулку: «Любы, мы з Ізяславам п’ем і закусваем. Трэцім будзеш?»

Натуральна, Уладзімер, як праўдзівы Homo Slavіanikus без ваганняў пагадзіўся стаць трэцім. Ён схлусіў жонцы Ганне, што выпраўляецца ў чарговы паход на Полаўцаў, а сам, таемна ад усіх, падаўся ў Прадславіна.

Саслабелы ад сухога грэцкага віна Уладзімер не вытрымаў і жбана самагону, зваранага па бульбашскім рэцэпце. З надыходам ночы князь паваліўся спаць. Рагнеда выцягнула з похваў меч і ўдарыла былога мужа нагой. Князь Хахлоў адразу прачнуўся і злякана паглядзеў на Рагвалодаву дачку з мячом у руках.

– Помніш, калі я спаткаўся з табою, зорка Венера ўзыйшла? – лісліва нагадаў Уладзімер, роспачна пазіраючы на гострае лязо.

Рагнеда размілавалася ад успамінаў і страціла пільнасць. Працверазелы Ўладзімер выхапіў з ёйнае рукі меч. Ён ужо мерыўся адсекчы палачанцы голаў, але ў гэты момант у спачывальню ўскочыў Ізяслаў, які быў сабраўся падглядаць забавы дарослых. – І ты, Ізя? – ачмурэў хахляцкі князь.

Ізяслаў выхапіў свой дзіцячы меч і сувора прамовіў: – Бацька, не думай, што ты тут адзін!

Уражаны Уладзімер не толькі дараваў Рагнедзе жыццё, але, ад граха падалей, выслаў яе з сынам на Бацькаўшчыну, да раскіданага гнязда Рагвалодава. Так Бульбашы зноў займелі свайго князя.

Людзі на балоце

Наступныя сто гадоў нашчадкі Homo Slavіanikus’ а сустракаліся зрэдку. Братэрскія народы былі надта занятыя пільнымі справамі.

Кацапы з нязменным імпэтам, але са зменлівым поспехам грамілі іншародцаў, жлукцілі самагон, а ў перапынках між гэтымі заняткамі зацята таўклі адзін адному пысы.

Хахлы гадавалі свінняў, хадзілі ў госці да кумаўёў, адбіваліся ад Полаўцаў і цягнулі ў свае ложкі палавецкіх дзевак.

Бульбашы, узрадаваныя, што старэйшыя браты часова забыліся на іх існаванне, па-ранейшаму сядзелі на балотнае выспе, ізаляванай ад кшталтаў сусветнай цывілізацыі і штовечар цешвліся захадам сонца.

Зрэшты, гэтыя людзі на балоце былі не такімі дурнымі, як падавалася іх суседзям. Нашчадкі малодшага брата Homo Slavіanikus’ а нарэшце навучыліся мець выгоды з геапалітычнага становішча сваёй дзяржавы. Бульбашы збудавалі на кожнае выспе па блокпасту і абклалі мытам падарожнікаў. Мыта плацілі ўсё: і мусульманскія гандляры гашышам, і варажскія найміты, і кацапскія прамысловыя шпегуны, якія кралі на Захадзе тэхналогіі вытворчасці «вогненае вады».

Але ў людзей на балоце нараджаліся не толькі мытнікі, камерсанты і паэты. Час ад часу Бульбашыя дарыла свету праўдзівых махляроў…

На той час усе балотныя мытні краіны трымаў князь Усяслаў, праўнук князёўны Рагнеды. Відавочна, гэта быў дробны палітычны авантурыст, але яго баяліся і паважалі ўсе: і самі Бульбашы, і Кацапы з Хахламі, і варажскія госці, і нават грэцкія святары. Пра Ўсяслава казалі, нібыта ён нарадзіўся ад чараў, умее перакідацца ў ваўка і здольны за дзень абегчы з інспекцыяй усе памежныя блокпасты Бульбашыі.

Аднак, насамрэч усё гэта было маною: падобныя плёткі па загадзе самога Ўсяслава распускалі купленыя за мытныя грошы гусляры і летапісцы. Так, у выніку пісьменнай PR-акцыі палітычны лідар Бульбашыі і прыдбаў мянушку «Чарадзей».

Натуральна, не ўсім навакольным народам падабалася плаціць мыта, а найперш – сквапным Хахлам. Нечакана кіеўскія князі, браты Яраславічы, захапілі саюзны палачанам Ноўгарад – першы мытны блокпост на шляху з Варагаў у Грэкі. Хахлы самі хацелі браць грошы з падарожных.

– Паглядзім, які ты Чарадзей! – з’едліва заявілі нахабныя кіеўляне.

Пакуль Усяслаў з дружынаю адбіваў Ноўгарад, хітрыя братаны Яраславічы абклалі Менск – галоўны мытны тэрмінал Бульбашыі. Хахлы спалілі склады з таварамі, але, як і мае быць, захавалі піўніцу са спіртным. Хахляцкае войска наладзіла на берагах Нямігі і Свіслачы традыцыйны для Homo Slavіanikus’ аў пікнік са смажанінай, самагонам і п’янымі бойкамі; браты Яраславічы доўга яшчэ расшуквалі сваіх ваяроў па навакольных хмызах.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша»

Обсуждение, отзывы о книге «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x