Праспэр Мерымэ - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Праспэр Мерымэ - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Выдатны рэаліст, майстар навелы П. Мерымэ (1803-1870) у сваіх творах малюе свет вялікіх чалавечых пачуццяў, яркія эпізоды жыцця, у якіх раскрываюцца своеасаблівыя і моцныя характары герояў. 

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тым часам капітан развітаўся з Таманго і заняўся пагрузкаю свайго тавару. Доўга заставацца на рацэ было небяспечна, маглі з’явіцца англійскія крэйсеры, і Леду хацеў зняцца з якара назаўтра. А Таманго ўлёгся ў цяньку на траве, каб праспацца пасля выпіўкі.

Калі ён прачнуўся, карабель ужо падняў ветразі і спускаўся па рацэ. Таманго, галаву якога яшчэ шаломіла ад учарашняе выпіўкі, спытаўся сваёй жонкі Айшэ. Яму адказалі, што яна мела няшчасце загневаць яго і ён падараваў яе беламу капітану, які й забраў яе на карабель. Пачуўшы гэта, Таманго роспачна ляснуў сябе па галаве, пасля схапіў стрэльбу і пабег найпрасцейшаю дарогай да невялічкае затокі за палову лье ад вусця, мінаючы безліч заваротаў, што рабіла рака на шляху да мора. Там ён спадзяваўся знайсці лодку, на якой змог бы дагнаць карабель, што мусіў ісці вельмі павольна з-за частых заваротаў ракі. Ён не памыліўся: і сапраўды, яму хапіла часу, каб скочыць у лодку і дагнаць карабель.

Леду задзівіўся, убачыўшы яго, але задзівіўся яшчэ больш, даведаўшыся, што ён прыехаў прасіць назад сваю жонку.

— Што даравана, то навек,— адказаў ён і адвярнуўся. Негр настойваў, прапаноўваў аддаць частку тавару, атрыманага за рабоў. Капітан засмяяўся, сказаў, што Айшэ вельмі добрая жонка і ён хоча пакінуць яе сабе. Тады Таманго заліўся слязьмі, пачаў крычаць жалосна і прарэзліва, бы той няшчасны, якому робяць аперацыю. Ён то качаўся па палубе, клічучы сваю дарагую Айшэ, то біўся галавою аб дошкі, нібы хацеў забіцца. Капітан абыяка паказваў на бераг і нагадваў, што яму час вяртацца, але Таманго ўпарціўся. Ён ужо аддаваў і свае залатыя эпалеты, і стрэльбу, і шаблю. Усё было дарэмна.

Падчас гэтае спрэчкі старшы памочнік сказаў капітану:

— Сёння ўночы ў нас памерла трох рабоў, то маем месца. Чаму б нам не ўзяць гэтага здаровага лайдака, ён адзін варты больш за тых памерлых?

Леду падумаў, што Таманго можна будзе спакойна прадаць за тысячу экю, што вандроўка, якая выдаецца такою выгаднаю, будзе, відаць, апошняя, бо ён ужо сабраў сабе ладны набытак; а як ён больш не будзе займацца нявольніцкім гандлем, то й няма розніцы, добрая ці благая слава застанецца па ім на ўзбярэжжы Гвінеі. Дарэчы, бераг быў пусты, і афрыканскі ваяр заставаўся цалкам на ягонай ласцы. Трэба было адно адабраць у яго стрэльбу і шаблю, бо небяспечна было б уздымаць на яго руку, пакуль зброя заставалася пры ім. Леду папрасіў у яго стрэльбу, нібы каб упэўніцца, што яна вартая прыгажуні Айшэ. Гуляючы замкамі, ён абачліва ссыпаў увесь порах. А памочнік ягоны ўжо разглядаў шаблю Таманго. Такім чынам, афрыканец застаўся бяззбройны, і два дужыя матросы кінуліся на яго, звалілі на палубу і пачалі вязаць. Негр абараняўся гераічна. Апрытомнеўшы ад першага подзіву, ён доўга змагаўся з двума матросамі, нягледзячы на невыгоду свайго становішча. Дзякуючы надзвычайнай сіле ён здолеў падняцца. Адным ударам ён зваліў дзецюка, што трымаў яго за каўнер, вырваўся ад другога, пакінуўшы ў ягоных руках кавалак вопраткі, і, нібы звар’яцелы, кінуўся да памочніка капітана, каб адабраць сваю шаблю. Той пляснуў яго шабляю па галаве і нанёс неглыбокую, але шырокую рану. Таманго зноў упаў. Адразу ж яму моцна звязалі рукі і ногі. Абараняючыся, ён шалёна крычаў, біўся, нібы дзік у цянётах, а калі ўбачыў, што абараняцца марна, заплюшчыў вочы і знерухомеў. Адно моцнае і таропкае дыханне выдавала, што ён яшчэ жывы.

— О д’ябал! — закрычаў капітан Леду.— Вось ужо пасмяюцца негры, якіх ён прадаў, калі ўбачаць, што і сам ён стаў нявольнікам. Будуць мець нагоду пераканацца, што ёсць у свеце лёс.

Тым часам Таманго сплываў крывёю. Спагадлівы перакладчык, што надоечы ўратаваў шасцёх рабоў, падышоў да яго, перавязаў рану і сказаў некалькі словаў на суцяшэнне. Але чым ён мог суцешыць? Негр ляжаў нерухомы, нібы нябожчык. Два матросы мусілі несці яго, бы які скрутак, у трум на прызначанае месца. Два дні ён не хацеў ні піць, ні есці, ледзьве расплюшчваў вочы. Сябры па палоне, нядаўнія ягоныя вязні, сустрэлі ягонае з’яўленне з тупым подзівам. Страх да яго быў яшчэ такі моцны, што ніводзін не наважыўся насміхацца з няшчасця таго, хто быў прычынаю іхняе злыбеды.

Спрыяльны вецер з сушы хутка гнаў карабель ад берагоў Афрыкі. Пазбыўшыся трывогі напаткаць англійскія крэйсеры, капітан думаў толькі пра вялізныя выгоды, што чакалі яго ў калоніях, да якіх ён накіроўваўся. Паміж «чорнага дрэва» псотаў не было. Не было й заразных хваробаў. Адно дванаццаць неграў, з найслабейшых, памерлі ад спёкі: гэта дробязі. Каб жывы груз як найменей пакутаваў ад цяжкасцяў падарожжа, Леду абачліва загадаў штодня выводзіць яго на палубу. Разбіўшы няшчасных на тры часткі, іх па чарзе выводзілі наверх, каб яны за гадзіну надыхаліся паветра на ўвесь дзень. Узброеная да зубоў частка экіпажа няспынна пільнавала іх, баючыся бунту: дарэчы, з перасцярогі з іх ніколі не здымалі ўсіх жалезаў. Часам адзін матрос, які ўмеў граць на скрыпцы, забаўляў іх музыкаю. Дзіўна было бачыць, як гэтыя чорныя твары паварочваліся да музыканта, паступова трацілі заўсёдны выраз тупое роспачы, і негры пачыналі рагатаць і пляскаць у ладкі, калі ім дазвалялі іхнія ланцугі. Фізічныя практыкаванні неабходныя для здароўя, і капітан Леду завёў ухвальны звычай часта прымушаць рабоў танцаваць, таксама, як выгульваюць коней падчас далёкага перавозу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Гі Мапасан - Навелы
Гі Мапасан
Томас Ман - Навелы
Томас Ман
Андрэ Маруа - Навелы
Андрэ Маруа
Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x