Праспэр Мерымэ - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Праспэр Мерымэ - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Выдатны рэаліст, майстар навелы П. Мерымэ (1803-1870) у сваіх творах малюе свет вялікіх чалавечых пачуццяў, яркія эпізоды жыцця, у якіх раскрываюцца своеасаблівыя і моцныя характары герояў. 

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яны з’явіліся доўгаю чарадой, сагнутыя ад стомы і страху. На шыі ў кожнага ляжала рацішча даўжынёю на шэсць футаў, зубы якога замыкаліся на патыліцы раба драўляным шворнам. Калі трэба рушыць, хтосьці з паганятых кладзе сабе на плячук чаранок рацішча першага раба, той бярэ рацішча наступнага, другі — рацішча трэцяга, і так робяць усе. Калі трэба стаць на адпачынак, першы паганяты ўтыркае ў зямлю завостраны канец рацішча, і ўся чарада спыняецца. Лёгка пераканацца, што няма чаго й думаць унікнуць пагоні, калі нясеш на шыі тоўсты кол на шэсць футаў даўжынёю.

Аглядаючы кожнага раба, мужчыну ці жанчыну, што праходзілі перад ім, капітан паціскаў плячыма, скардзіўся, што мужчыны занадта кволыя, жанчыны занадта старыя ці маладыя, і наракаў на заняпад чорнае расы.

— Усё марнее,— казаў ён.— Даўней было зусім інакш. Жанчыны мелі пяць футаў шэсць цаляў росту, а чацвёра мужчын маглі самі павярнуць кабестан фрэгата, каб падняць галоўны якар.

Аднак, увесь час наракаючы, ён ужо выбіраў самых дужых і прыгожых неграў. За гэтых ён мог заплаціць звычайную цану, а за астатніх запатрабаваў значнае скідкі. Са свайго боку, Таманго абараняў свае інтарэсы, хваліў тавар, казаў, што людзей застаецца ўсё менш, а гандляваць імі робіцца небяспечна. Пад канец ён сказаў цану — я ўжо не ведаю якую — за тых рабоў, што белы капітан хацеў пагрузіць на карабель.

Адно перакладчык пераказаў па-французску патрабаванні Таманго, як Леду ледзьве не ўпаў ад подзіву і абурэння, пасля, прамармытаўшы некалькі страшэнных кленічаў, падняўся, нібы хочучы перапыніць гандаль з такім неразумным чалавекам. Таманго адразу затрымаў яго і прымусіў, праўда, з цяжкасцю, сесці на месца. Адкаркавалі новую бутэльку, і зноў пачаўся гандаль. Цяпер ужо негр казаў, што прапановы белага неразважныя і неразумныя. Яны крычалі, доўга спрачаліся, выпілі безліч пляшак гарэлкі, але гарэлка па-рознаму ўплывала на кожны зацікаўлены бок. Чым болей піў француз, тым меншую цану ён даваў, чым болей піў афрыканец, тым меней ён упарціўся. Такім чынам, выпіўшы апошнюю бутэльку, яны пагадзіліся. Сто шэсцьдзесят рабоў абмянялі на танную баваўняную тканіну, порах, крамяні, тры бочкі гарэлкі і пяцьдзесят ледзьве адрамантаваных стрэльбаў. Каб замацаваць пагадненне, капітан ляснуў па руцэ амаль зусім п’янага негра, і адразу ж рабоў абселі французскія матросы, якія пачалі здымаць з нявольнікаў драўляныя рацішчы і замяняць іх на жалезныя нашыйнікі і кайданы, што з’яўляюцца неаспрэчным доказам перавагі еўрапейскае цывілізацыі.

Заставалася яшчэ каля трыццаці рабоў: гэта былі старыя, дзеці і нямоглыя жанчыны. Карабель быў ужо поўны.

Таманго, не ведаючы, што рабіць з гэтаю рэштай, прапанаваў капітану купіць іх па бутэльцы гарэлкі за галаву. Прапанова была вабная. Леду ўзгадаў, што на спектаклі «Сіцылійскае вячэры» ў Нанце ён бачыў, як ва ўжо поўны партэр уваходзіла шмат дужых і мажных людзей, і ўсе змаглі там змясціцца дзякуючы здольнасці чалавечых целаў сціскацца. Ён узяў дваццаць самых хударлявых з трыццаці рабоў.

Тады Таманго пачаў прасіць толькі чарку гарэлкі за кожнага з дзесяці пакінутых. Леду ўздумаў, што дзеці не плацяць і займаюць адно палавіну месца ў грамадскім транспарце. I ён узяў трох дзяцей, але абвясціў, што больш не хоча браць ніводнага нявольніка. Таманго, убачыўшы, што на ягоных руках застаецца яшчэ сем рабоў, схапіў стрэльбу і склаўся ў жанчыну, што стаяла першая; гэта была маці трох забраных дзяцей.

— Купляй! — закрычаў ён беламу.— Бо я заб’ю яе! Маленькая шкляначка гарэлкі, а не — я страляю.

— Якога д’ябла я буду з ёю рабіць? — адказаў Леду.

Таманго стрэліў, і рабыня ўпала нежывая.

— А цяпер другі,— закрычаў Таманго, цэлячы ў зусім нямоглага старога.— Шклянка гарэлкі альбо...

Адна ягоная жонка штурхнула яго пад руку, і куля паляцела ў паветра. Яна пазнала старога, якога яе муж меўся забіць; гэта быў гірыёт, ці то вядзьмар, які наваражыў, што яна зробіцца каралеваю.

Таманго, які з гарэлкі зрабіўся зусім шалёны, не здолеў стрымацца, убачыўшы, што нехта працівіцца ягонай волі. Ён моцна стукнуў жонку прыкладам і, павярнуўшыся да Леду, сказаў:

— Забірай гэтую жанчыну, а аддаю яе табе.

Яна была прыгожая. Леду з усмешкаю паглядзеў на яе, потым узяў за руку і сказаў:

— Ну, ёй я знайду месца.

Перакладчык быў чалавек спагадлівы. Ён даў Таманго картонную скрыначку на тытунь і папрасіў аддаць яму шасцёх апошніх рабоў. Ён зняў з неграў рацішчы і пусціў іх на волю. Яны адразу ж разбегліся, шукаючы шляхоў да сваёй радзімы, што ляжала за дзвесце лье ад узбярэжжа.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Гі Мапасан - Навелы
Гі Мапасан
Томас Ман - Навелы
Томас Ман
Андрэ Маруа - Навелы
Андрэ Маруа
Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x