Праспэр Мерымэ - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Праспэр Мерымэ - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Выдатны рэаліст, майстар навелы П. Мерымэ (1803-1870) у сваіх творах малюе свет вялікіх чалавечых пачуццяў, яркія эпізоды жыцця, у якіх раскрываюцца своеасаблівыя і моцныя характары герояў. 

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Даруй мне, Таманго, даруй!

Хвіліну Таманго пільна глядзеў на яе, потым, заўважыўшы, што перакладчык далёка, шапнуў: «Напільнік». Пасля гэтага ўлёгся на палубе спінаю да Айшэ. Капітан вылаяў яе, нават ляснуў некалькі разоў па патыліцы і забараніў размаўляць з былым мужам; але ён і не падумаў, што ў тых кароткіх фразах, якімі яны перакінуліся, магло быць нешта падазронае, і нічога пра гэта не спытаўся.

А тым часам Таманго, замкнуты з іншымі рабамі, удзень і ўночы намаўляў іх на гераічную спробу здабыць свабоду. Ён казаў ім, што белых мала, што вартавыя робяцца ўсё больш няўважлівыя; потым цьмяна намякаў, што зможа прывесці іх на радзіму, выхваляўся сваімі ведамі ў чарадзействе, у якое так вераць негры, пагражаў помстаю д’яблаў тым, хто адмовіцца дапамагаць ягонай справе. Гэтыя прамовы ён казаў на дыялекце племя пёляў [12] Дыялект племя пёляў — на гэтай мове гавораць у Сенегале, Буркіна Фасо і Камеруне. , які ведала большасць рабоў, але не разумеў перакладчык. Ягоныя прамоўніцкія здольнасці, а таксама звычка рабоў баяцца і слухацца яго цудоўна паспрыялі поспеху ягонага красамоўства, і ўжо негры самі прыспешвалі прызначыць дзень вызвалення раней, чым ён сам меркаваў. Ён паважна адказваў змоўцам, што час яшчэ не надышоў і што дух, які явіўся яму ў сне, яшчэ не папярэдзіў яго, але нявольнікі павінны быць гатовыя падняцца на першы ж ягоны знак. А тым часам ён не ўпускаў ніводнае магчымасці праверыць пільнасць вартаўнікоў. Аднойчы нейкі матрос прыставіў стрэльбу да борта і заглядзеўся на чародку лятучых рыбаў, што гналіся за караблём; Таманго ўзяў стрэльбу і пачаў круціць ёю, імітуючы рухі матросаў, якія яны рабілі падчас практыкаванняў. Стрэльбу ў яго адабралі ў тую самую хвіліну, але ён пераканаўся, што можа ўзяць зброю, не выклікаючы падазрэнняў. А як надыдзе час скарыстаць яе, бедны будзе той, хто захоча вырваць гэтую зброю з ягоных рук!

Аднойчы Айшэ кінула яму кавалак хлеба, зрабіўшы знак, зразумелы яму аднаму. У ім ляжаў маленькі напільнік: ад гэтай прылады залежала будучыня ўсяе змовы. Спачатку Таманго не паказаў напільніка сваім таварышам, а калі надышла ноч, ён пачаў мармытаць штосьці няўцямнае і рабіць нейкія дзівосныя рухі. Паступова ён узрушваўся і нават пачаў нешта выкрыкваць. Пачуўшы зменлівыя інтанацыі ягонага голасу, можна было падумаць, што ён вядзе жвавую гаворку з некім невідочным. Усе рабы дрыжалі і ўжо не сумняваліся, што ў гэтую хвіліну д’ябал знаходзіўся сярод іх. Таманго скончыў гэтую сцэну радасным выкрыкам.

— Сябры,— сказаў ён,— дух, якога я выклікаў, нарэшце даслаў мне абяцанае, і я трымаю ў рукаў зброю нашага вызвалення. Зараз, каб зрабіцца вольнымі, вам трэба адно трохі адвагі.

Пасля доўгага чакання надышоў вялікі дзень помсты і вызвалення. Змоўцы, звязаныя паміж сабою ўрачыстаю клятвай, пасля доўгага абмеркавання склалі план дзеяў. Найбольш адважныя на чале з Таманго павінны былі падняцца на палубу і захапіць зброю вартаўнікоў; яшчэ некалькі чалавек абавязаныя былі пайсці ў капітанскую каюту і забраць усе стрэльбы, што там былі. Тыя, што здолелі распілаваць свае кайданы, павінны былі пачаць напад, але, нягледзячы на ўпартую працу падчас многіх начэй, большасць рабоў была яшчэ няздольная ўзяць чынны ўдзел у змове. Таму трох дужых неграў абавязалі забіць чалавека, што насіў у кішэні ключы ад кайданоў, і адразу ж вызваліць сваіх закутых таварышаў.

Таго дня капітан Леду быў у дзівосным гуморы, супраць звычаю ён не пакараў юнгу, які заслужыў бізуна. Ён пахваліў вахтавага за ўмелыя дзеянні, абвясціў экіпажу, што ён задаволены ім, і дакляраваў, што на Марцініцы, куды яны меліся неўзабаве прыйсці, кожны атрымае ўзнагароду. Усе матросы пачалі абмяркоўваць гэтыя прыемныя абяцанні і ўяўляць сабе, на што яны пусцяць гэтую ўзнагароду. Яны думалі пра гарэлку і цёмнаскурых жанчын з Марцінікі, калі на палубу выпусцілі Таманго і іншых змоўцаў.

Яны пастараліся так распілаваць свае кайданы, каб распілу не было відаць, але каб найменшым намаганнем можна было іх разарваць. Да таго ж яны так моцна бразгалі імі, што, пачуўшы, падумаў бы, што ланцугоў на іх удвая болей. Надыхаўшыся вольнага паветра, яны пабраліся за рукі і пачалі танцаваць, а Таманго завёў баявы спеў свайго роду, які даўней ён выконваў, выпраўляючыся ў паход. Паскакаўшы пэўны час, Таманго, нібы зняможаны, распасцёрся ля ног матроса, што спакойна стаяў, абапёршыся на борт карабля. Гэтаксама зрабілі ўсе змоўцы. Такім чынам ля кожнага матроса апынулася некалькі неграў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Гі Мапасан - Навелы
Гі Мапасан
Томас Ман - Навелы
Томас Ман
Андрэ Маруа - Навелы
Андрэ Маруа
Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x