Андрэ Маруа - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэ Маруа - Навелы» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Жанр: foreign_prose, literature_20, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік увайшлі лепшыя навелы з багатай творчай спадчыны вядомага французскага пісьменніка Андрэ Маруа (1885–1967), наследніка лепшых традыцый французскіх рэалістаў у перакладзе Ю. Гаўрука.

Навелы — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Андрэ Маруа

Навелы

© ІП Янушкевіч А. М., 2016

© Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2016

Асабняк

Два гады назад, калі я цяжка хварэла, кожную ноч сніла аднолькавы сон. Мне здавалася, што я гуляю ў сельскай мясцовасці, і перада мной здалёк вырысоўваўся белы дом, нізкі і доўгі, а вакол яго маладыя ліпы. Злева ад дома абсаджаны таполямі луг прыемна парушаў аднастайнасць малюнка, і верхавіны стромкіх таполяў калыхаліся над ліпамі.

У сне гэты белы дом прыцягваў мяне як магніт і я набліжалася да яго. Белы шлагбаўм перагароджваў дарогу. Потым трэба было ісці па алеі, якая паступова і вельмі хораша закруглялася. Абапал алеі зелянелі дрэўцы, а пад імі безліч веснавых кветак: прымулы, барвенак і анемоны, якія адразу ж вялі, калі я іх зрывала. У канцы алеі – прагал і там белы дом, перад домам – шырокі газон, пастрыжаны па-ангельску, амаль голы, усяго што ўсеяны, як макам, дробнымі фіялкамі.

Дом быў пабудаваны з белага каменю, дах крыты дахоўкаю. Невялічкі ганак, і там дзверы са светлага дубу са скульптурнай разьбой на панелях. Мне хацелася зайсці ў гэты дом, але ніхто не адклікаўся. Мяне гэта пужала, трывожыла, я званіла, я крычала і нарэшце прачыналася.

Такі быў мой сон, і ён паўтараўся некалькі месяцаў запар з такой дакладнасцю і падабенствам дэталей, што я пачала думаць – ці не бачыла я калі-небудзь у дзяцінстве гэты парк і гэты асабняк. Аднак нічога не магла ўзгадаць, і жаданне знайсці гэты дом, паглядзець на яго стала такім моцным, што аднаго разу ўлетку, калі я навучылася сама вадзіць малалітражку, вырашыла правесці вакацыі на дарогах Францыі і знайсці дом, які бачыла ў сне.

Не буду распавядаць вам аб сваім падарожжы. Я аб'ездзіла Нармандыю, Турэнь, Пуату і, вядома, нічога не знайшла. У кастрычніку я вярнулася ў Парыж, і ўсю зіму не выходзіў з маёй галавы белы дом. Гэтай вясной я аднавіла свае вандраванні на гэты раз па суседству з Парыжам. Аднойчы, калі я праязджала нізінай каля гарадка Ліль-Адан, у мяне раптам соладка заныла сэрца, я адчула тое радаснае хваляванне, што ахоплівае вас, калі пасля доўгай разлукі вы сустракаецеся з людзьмі ці мясцінамі вельмі дарагімі для вас.

Хоць я ніколі і не была тут, аднак, зірнуўшы направа, адразу пазнала пейзаж. Вяршыні таполяў падымаліся над ліпавым паркам. І праз кволае лісцейка маладых ліп прасвечваў знаёмы мне асабняк. Я была ўпэўнена, што гэта менавіта ён, той самы дом, які я сніла. Я ведала, што, метраў цераз сто, шашу перасякае вузкая дарога. Так яно і было. Я павярнула машыну і праз некалькі хвілін апынулася перад белым шлагбаўмам.

Там пачыналася алея, па якой я так часта хадзіла.

Едучы ў засені дрэў, я любавалася стракатымі кілімамі знаёмых мне кветак – барвенак, прымулы, анемоны… Выбраўшыся на прагал, я ўбачыла зялёны газон і ганак з адмысловымі дзвярамі. Я выйшла з машыны, узбегла на ганак і пазваніла.

Больш за ўсё я баялася, што ніхто не адклікнецца, але амаль у тую ж хвіліну выйшаў слуга, заклапочаны стары чалавек у чорным пінжаку. Убачыўшы мяне, ён страшэнна здзівіўся і доўга моўчкі мяне разглядваў.

– Можна мне звярнуцца да вас з просьбай не зусім звычайнай, – прамовіла я, крыху разгубіўшыся. – Я не ведаю гаспадароў гэтага дома, але палічыла б за шчасце, калі б яны мне дазволілі пабываць у іх.

– Асабняк здаецца ў наймы, мадам, – адказаў слуга са смуткам. – Мне даручана паказваць яго наведвальнікам.

– Здаецца ў наймы? Якая нечаканая ўдача!.. Чаму ж гаспадары самі не жывуць у такім прыгожым доме?

– Гаспадары ў ім жылі, мадам. Яны яго пакінулі, бо ў маёнтку завялася здань.

– Здань? Ну, гэта мяне ані не турбуе. Вось не думала, што ёсць яшчэ ў Францыі куткі, дзе вераць у нячыстую сілу…

– Я б не паверыў, мадам, – прамовіў зусім сур'ёзна слуга, – каб гэтая здань, ад якой збеглі мае гаспадары, не намазоліла вочы мне самому… Тут у парку, начамі…

– Выдумалі байку! – усміхнулася я.

– Байка, кажаце? – пакрыўдзіўся стары. – Каму-каму, а вам няма чаго смяяцца, мадам, бо гэтая здань – вы.

Бедная мама

Бертран Шміт праглядаў сваю пошту. Яго жонка Ізабэла, стоячы побач, з цікавасцю назірала, як мяняўся яго твар: рабіўся то хмурным, то радасным, у залежнасці ад таго, што ён у лістах вычытваў.

– Ага! – прамовіў ён. – Ліст з Пон-дэ-Лёра… Нешта адтуль вельмі рэдка…

Ён адшукаў подпіс:

– Жэрмэна Герэн?.. Ну так! Яна… Маці Дэнізы Гальман… Чаго ж яна ад мяне хоча?

Мадам Герэн паведамляла аб смерці сваёй маці, баранесы Дакенвіль, Руан, вуліца Даміет, на васьмідзесятым годзе жыцця: «Мне хацелася самой паведаміць вам гэту сумную навіну, вам, сябру маёй дарослай дачушкі, які некалі ведаў і маю бедную маму.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x